
Да Дня беларускага кіно. Творчая сустрэча — прывітанне з 1980-х
У другой палове 1980-х гадоў тэлевізары меліся, напэўна, ва ўсіх пружанскіх дамах і кватэрах. Тым не менш залы гарадскіх кінатэатраў «Беларусь» і «Спадарожнік», клуба «Космас» — гарнізоннага Дома афіцэраў ніколі не пуставалі. І, заўважце, у кожным з іх давалася па некалькі кінасеансаў штодзень: па буднях звычайна ў пяць, сем і дзевяць гадзін вечара, па выхадных дадаваліся яшчэ і дзённыя паказы.
У школьныя гады мы з сяброўкамі паспявалі паглядзець па два фільмы за дзень. Шматлікія гледачы збіраліся і ў кіназалах вясковых Дамоў культуры, клубаў: у шэрагу іх былі свае кінаўстаноўкі, у некаторыя ездзіла кінаперасоўка.
Падобная папулярнасць была звязана перш за ўсё з больш шырокімі магчымасцямі кінатэатраў у параўнанні з тагачасным тэлебачаннем, якое не часта радавала гледачоў цікавымі ф