Фотакарэспандэнту «раёнкі» ўдалося «адрэстаўраваць» стары здымак парка і палацыка
Мы мяркуем, что гадавы разрыў паміж гэтымі двума фотаздымкамі не менш за 50-60 гадоў.
Хутчэй за ўсё, старэйшае фота зроблена ў той час, калі ў палацыку знаходзіўся дзіцячы садок (альтанка на заднім плане). А яшчэ вядома, што часта ў парку фатаграфаваліся вучні школы-інтэрната (цяпер гэта СШ № 4), бо ў тыя часы там дзейнічаў факультатыў фатаграфіі. Яго наведвальнікі нярэдка дасылалі свае творы ў газету.
Усё роўна прыемна, нягледзячы на тэхнічны прагрэс і новыя магчымасці друку, што нашы культурныя каштоўнасці захоўваюцца.
Алег Сідарэнка
Фота Кацярыны Масік