Суббота, 15 февраля 2025

Гісторыя з фатаграфіяй. Жалобная цырымонія

420

Цікавыя і рэдкія фота знайшліся ў хатнім архіве жыхаркі Пружан Лідзіі Пулікоўскай.

Зразумела, што здымкі зроблены падчас цырымоніі перанясення на гарадскія могілкі астанкаў загінулых воінаў, якія ў свой час былі пахаваны ў цэнтры Пружан, каля помнікаў Леніну і Сталіну.

Які гэта год? Вядома, што перапахаванне адбылося напачатку 1960-х. Вопратка людзей, якія сабраліся, адпавядае гэтаму часу. Яшчэ ляжыць брукоўка на вуліцы Савецкай, яшчэ ў якасці катафалка выкарыстоўваюцца вазы, запрэжаныя коньмі. Яшчэ няма штучных вянкоў і гірлянд, толькі сціплая гірлянда з жывых кветак. Але ж не пышнасць букетаў вызначае меру памяці і смутку…

Вядучая рубрыкі Ірына Сядова

Паважаныя чытачы, калі ў вашых сямейных альбомах таксама ёсць памятныя старыя фотаздымкі, а таксама гісторыі, з імі звязаныя, тэлефануйце па нумары 4-01-08.