Воскресенье, 28 мая 2023

Автор: Владислав

Лучшего социального педагога области выберут 30 марта в Пружанах

Лучшего социального педагога области выберут 30 марта в Пружанах

30 марта 2023 года в 11.00 на базе государственного учреждения культуры «Пружанский городской Дворец культуры» (г. Пружаны ул. Советская, д. 10.) состоится областной конкурс «Педагог социальный года». Областной конкурс «Педагог социальный года» организован главным управлением по образованию Брестского облисполкома и государственным учреждением образования «Брестский областной социально-педагогический центр» в целях повышения эффективности работы учреждений образования по социально-педагогической поддержке обучающихся, создания условий для обеспечения стабильного профессионального кадрового состава педагогов социальных в учреждениях образования, изучения и распространения передового опыта работы, поощрения и профессионального стимулирования специалистов. Конкурс проводится по чет
Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў Дзень Канстытуцыі атрымалі 19 лепшых школьнікаў Пружаншчыны (+фота)

Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў Дзень Канстытуцыі атрымалі 19 лепшых школьнікаў Пружаншчыны (+фота)

15 сакавіка краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон нашай дзяржавы ўвасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменаваў першы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У сераду ў гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» далучыліся прадстаўнікі вучнёўскай моладзі і кіраўніцтва раёна. Вучань Шаняўской школы Сяргей Пекун атрымлівае пашпарт з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Напэўна, для кожнага маладога чалавека момант атрымання пашпарта з’яўляецца ўрачыстым і запамінальным. 19-ці лепшым старшакласнікам устаноў адукацыі раёна выпаў гонар атрымаць пуцёўку ў дарослае жыццё
Лукашэнка: у сувязі з інцыдэнтам у Мачулішчах быў затрыманы ўкраінскі тэрарыст

Лукашэнка: у сувязі з інцыдэнтам у Мачулішчах быў затрыманы ўкраінскі тэрарыст

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб затрыманні ў Беларусі тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў, а таксама яго саўдзельнікаў, якія маюць дачыненне да спробы дыверсіі адносна самалёта А-50 на аэрадроме Мачулішчы. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў у час уручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэта святочнае мерапрыемства прысутныя мужчыны ў пагонах прыйшлі не з пустымі рукамі, а з падарункам. "Гісторыю гэту можна назваць неверагоднай. Яшчэ раз прашу выбачэння, што я адыходжу ад афіцыёзу і проста напярэдадні свята расказваю вам не як Прэзідэнт, а як звычайны чалавек аб гэтым выключным падарунку, імя якому "неверагоднае", - падкрэсліў ён. Пачатак Аляксандр Лукашэнка ра
Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітай

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітай

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Кітай. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасаду ў аэрапорце Пекіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце з кітайскага боку сустрэў першы намеснік міністра замежных спраў Ма Чжаасюй і пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн. З беларускага - першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, пасол у Кітаі Юрый Сянько. Гэты візіт стане працягам шматгадовага курсу на выбудоўванне адносін дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У верасні 2022 года на двухбаковай сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва лідары Беларусі і Кітая прынялі сумесную дэкларацыю аб вывадзе адносін на новы ўзровень - усепагоднага і ўсебаковага стра
Лукашэнка: сітуацыя ў свеце вымушае Беларусь і Іран шукаць запатрабаваныя формы супрацоўніцтва

Лукашэнка: сітуацыя ў свеце вымушае Беларусь і Іран шукаць запатрабаваныя формы супрацоўніцтва

Сітуацыя ў свеце вымушае Беларусь і Іран шукаць запатрабаваныя формы супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гаворачы аб супрацоўніцтве з Іранам, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што вынікі маглі б быць значна большыя, але ўсё тое, што ўжо зроблена за перыяд дзейнасці пасла ў Беларусі, з'явіцца асновай, фундаментам будучых двухбаковых адносін. "Вядома ж, як я ўжо сказаў, больш маглі зрабіць, але сітуацыя, якая складваецца ў свеце і вакол Ірана і Беларусі, на шчасце, вымушае нас быць бліжэй і шукаць тыя формы супрацоўніцтва, якія сёння запатрабаваны", - адзначыў беларускі лідар. Узровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі Прэзідэнт ацаніў як нармальн
Замест слупа для таблічкі — дрэва?

Замест слупа для таблічкі — дрэва?

Цікавы і ў нечым каверзны эпізод у нашым горадзе падказалі чытачы. Гэта вуліца Макаранкі ў райцэнтры. На ёй, паралельна дарозе, знаходзіцца вадаём. Купанне ў ім забаронена, пра што паведамляе адпаведная таблічка. Толькі вось месціцца яна... на дрэве. Ці кідаецца ў вочы? Безумоўна! Вось толькі прачытаць, што напісана, можна не адразу: мяшаюць веткі. Ды і ці павінна так быць? Таблічка ставіць у ступар, калі не заўважыць вадаём адразу. Таму, можа, на слупе побач з ім яна была б больш дарэчнай? Пытанне пакуль што адкрытае. Уладзіслаў Шпарла
Новая форма выпускнога экзамену для адзінаццацікласнікаў, абавязковасць сярэдняй адукацыі, лёс сёлетніх выпускнікоў. Інтэрв’ю з начальнікам аддзела па адукацыі Ірынай Казарэз

Новая форма выпускнога экзамену для адзінаццацікласнікаў, абавязковасць сярэдняй адукацыі, лёс сёлетніх выпускнікоў. Інтэрв’ю з начальнікам аддзела па адукацыі Ірынай Казарэз

Пра новаўвядзенні ў чарговым навучальным годзе і актуальнае становішча спраў у сістэме адукацыі раёна — у інтэрв’ю з начальнікам аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Ірынай Казарэз. — Ірына Анатольеўна, на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі Вы акцэнтавалі ўвагу на тым, што сёлета многія новаўвядзенні ў адукацыйным працэсе звязаны з нядаўнім абнаўленнем Кодэкса аб адукацыі… — Так. Цяпер, напрыклад, згодна з яго новай рэдакцыяй, абавязковай становіцца агульная сярэдняя адукацыя, інакш кажучы, пасля заканчэння 9 класа нельга застацца проста з пасведчаннем аб базавай адукацыі. Гэта не значыць, што ўсе вучні абавязаны працягваць навучанне ў 10-м і 11-м класах: «даатрымаць» веды можна і ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі. — Што за нова
«Цукровая хвароба», або Што выклікала спажывецкі ажыятаж? Разбіраліся карэспандэнты «раёнкі»

«Цукровая хвароба», або Што выклікала спажывецкі ажыятаж? Разбіраліся карэспандэнты «раёнкі»

«Кажуць, што цукар заўтра будзе па 4.60!» — такое паведамленне даслаў мне сябар з Брэста яшчэ ў мінулую нядзелю. Першай рэакцыяй было здзіўленне, затым – сумненне, а потым – шок. І зусім не ад росту цэн, якія так і засталіся на ранейшым узроўні, а ад спажывецкага ажыятажу. У абласным цэнтры людзі літаральна змялі з паліц салодкі прадукт, пацвярджэннем сталі шматлікія фота і відэа ў інтэрнэце. Дайшла паніка і да Пружан. Дык як жа развівалася сітуацыя ў нашым раёне? Цукару Жабінкаўскага завода ва "Універсаме" хапае, цана -- 2,57 р. Калі перафразаваць класіка, то, бадай, галоўным пытаннем адыходзячага тыдня стала «Браць ці не браць?» І некаторыя жыхары горада аддалі перавагу першаму варыянту, так сказаць, захварэлі на «цукровую хваробу». Ужо было не важна, хто вытворца. З пустымі п
Філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» запрашае на работу!

Філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» запрашае на работу!

Філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» (в.Зеляневічы Пружанскага р-на) запрашае на пастаянную работу: ветэрынарнага ўрача-гінеколага (адукацыя вышэйшая, ветэрынарная);ветэрынарнага фельчара (адукацыя сярэдняя спецыяльная, ветэрынарная);юрысконсульта (адукацыя вышэйшая, юрыдычная — стаж працы не менш за 3 гады; адукацыя сярэдняя спецыяльная — стаж працы — не менш за 5 гадоў);электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (адукацыя прафесіянальна-тэхнічная або сярэдняя спецыяльная);трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці. Даюцца аднакватэрныя жылыя дамы і добраўпарадкаваныя жылыя пакоі. Стабільная заработная плата, поўны сацыяльны пакет. Кантактныя тэлефоны: 68-0-75, 8-033-886-44-60.
«Важнейшы рэсурс дзяржавы». Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка таварыства паляўнічых і рыбаловаў

«Важнейшы рэсурс дзяржавы». Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка таварыства паляўнічых і рыбаловаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" Ігара Шуневіча і віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца, які курыруе гэту сферу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнае значэнне таварыства. "Напэўна, больш, чым якая-небудзь структура дзяржаўная. Таму што важнейшы рэсурс дзяржавы. Некалькі слоў свежым поглядам. Як вы там адчуваеце сябе, што там за сітуацыя, што патрэбна для таго, каб актывізаваць гэту работу?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ўносіцца прапанова прапрацаваць пытанне аб стварэнні музея паляўніцтва і рыбалоўства. "Таксама трэба будзе нам паглядзець на гэту тэму. Ну, калі грошай не просяць, чаго нам быць супраць. Трэба, я думаю, згаджацца", - сказаў Прэзідэнт. "Я
Як выбраць удалую мянушку для хатняга гадаванца? Парады дае ветэрынарны ўрач Алена Астудзіна

Як выбраць удалую мянушку для хатняга гадаванца? Парады дае ветэрынарны ўрач Алена Астудзіна

Выбар імя для свайго гадаванца часам пераўтвараецца ў сапраўдны квэст. Многія хочуць даць хатняй жывёле якую-небудзь рэдкую або незвычайную мянушку. Некалькі рэкамендацый, як лепш падысці да гэтага працэсу, дала наш пастаянны дарадчык і памочнік ветэрынарны ўрач Пружанскай раённай ветэрынарнай станцыі Алена Астудзіна. Спадзяёмся, што парады Алены Міраславаўны зробяць выбар мянушкі для вашага гадаванца лягчэйшым і камфортным для зносін з ім. Каб было прасцей і самому гаспадару, і жывёле, лепш каб мянушка была кароткай і гучнай. У першую чаргу, варта звярнуць увагу на знешнасць гадаванца. Як рабілі нашы бабулі: з плямкай на пысцы — Мурзік, рыжы кот ці сабака — Рыжык, Мандарын, Апельсін. Можна ўзяць за аснову характар жывёлы, а ён часта праяўляецца з першых дзён яе жыцця. Паназі
Пружанцы расказалі пра сваіх любімых хатніх гадаванцаў

Пружанцы расказалі пра сваіх любімых хатніх гадаванцаў

Хатнія жывёлы для многіх — гэта паўнавартасныя члены сям’і. Мы песцім іх, купляем вопратку і самы смачны корм, замілоўваемся іх выхадкамі. Кажуць, што кожны гадаванец нечым падобны на свайго гаспадара. Магчыма. Але гэта азначае, што яны, як і мы, вельмі розныя. Некалькі жыхароў нашага горада пагадзіліся падзяліцца аповедам пра сваіх улюбёнцаў. Наталля і кошачка Фіфа — Фіфа аказалася ў мяне прыкладна ў двухмесячным узросце. Мне яе падарыў зяць, які падабраў гэтую прыгажуню на вуліцы ў Брэсце. Паднялася ж у кагосьці рука выкінуць! Вось Фіфачка і стала жыць у мяне. Аказалася, што гэта пародзістая кошачка — руская блакітная. Яна на вуліцы не жадае гуляць. Аднойчы я паспрабавала вынесці яе, але Фіфа зыркнула на мяне з такім папрокам, маўляў, нясі назад, што мне тут рабіць. Я больш і
Салодкія мары ўвасабляе ў жыццё кандытар-самавучка Наталля Ануфрыенка

Салодкія мары ўвасабляе ў жыццё кандытар-самавучка Наталля Ануфрыенка

Калі ўпершыню заказала набор капкейкаў у кандытара, якая працуе на даму, хвалявалася: а раптам не спадабаюцца афармленне і смак дэсертаў? Але пераступіла парог кватэры, дзе жыве Наталля Ануфрыенка, — і нечакана адчула: ад маладой гаспадыні зыходзіць рэдкая па сваёй сіле, прыцягальная энергетыка… Тады і зразумела: гэты кандытар не падвядзе. «Хтосьці добра пахваліў» Назіраючы за Наталляй і яе кандытарскай дзейнасцю, я не магла паверыць, што ў настолькі неардынарнага чалавека ў дзяцінстве не было ніякага хобі. У школьныя гады, якія прайшлі ў Хараве, дзяўчына лавіла сябе на думцы, што, напэўна, магла б стаць някепскім арганізатарам вяселляў, аднак куды мацней яе цягнула да настаўніцкай дзейнасці. Пасля заканчэння БрДУ імя А.С. Пушкіна выкладала гісторыю ў Шаняўской школе, у С
Лепшыя работніцы па праве — у ААТ «Мурава»

Лепшыя работніцы па праве — у ААТ «Мурава»

Калектыў МТФ «Мурава» — жывёлавод Галіна Бегаль, аператар машыннага даення Алена Сівачэнка, аператар машыннага даення Людміла Бернікава, галоўны ветурач гаспадаркі Аліна Баян, аператар машыннага даення Наталля Міхалевіч, загадчыца фермы Людміла Чарняк, памочнік загадчыцы Людміла Канявега, ветурач фермы Дар’я Лявоцкая. Шчыра мы заўжды працуем,«Муравы» дабрабыт мацуем.Нам кароўкі як радня,Без нас не могуць жыць ні дня. Аператары машыннага даення МТК «Мурава» Галіна Рудчык, Таццяна Сідарчук, Эвеліна Фядотава. Пра каровак усё мы знаем,Надоі ўвесь час падымаем.Працуем мы старанна і з душою,Каб малако цякло не ручаём — ракою. Работнікі МТК «Ізбіцы» – асемянатар Марыя Еўтуховіч, аператар машыннага даення Надзея Анташок. Мы цялятак вельмі любім,Даглядаем іх, галубім.І яны н
Немалаважную ролю ў развіцці малочнага камбіната адыгрываюць усмешлівыя, старанныя і вельмі працавітыя жанчыны!

Немалаважную ролю ў развіцці малочнага камбіната адыгрываюць усмешлівыя, старанныя і вельмі працавітыя жанчыны!

Дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандр Лось: — Наш малочны камбінат выпускае прадукцыю высокай якасці, і гэта пацвярджаецца шматлікімі ўзнагародамі, якія мы прывозім кожны год з выстаў рознага маштабу. Вышэйсказанае дае падставу гаварыць аб тым, што калектыў у нас працавіты, згуртаваны і накіраваны на заваяванне новых прафесійных вяршынь. І вельмі прыемна, што немалаважную ролю ў справе развіцця прадпрыемства адыгрываюць нашы непараўнаныя цудоўныя жанчыны. Зразумела, каб выказаць сваё захапленне жанчыне, не патрэбна шукаць асаблівую нагоду. Гэта, па магчымасці, трэба рабіць кожны дзень, каб яна адчувала сябе патрэбнай, паважанай, каханай. Але ёсць дзень, калі мы, мужчыны, павінны прыкласці ўсе намаганні для таго, каб яна, наша непаўторная, адчула сябе каралевай, той