
Паэтычны зборнік «Чыстая музыка неба» з вершамі землякоў прэзентавалі ў Пружанах (+многа фота)
Назвай новага зборніка вершаў паэтаў Брэстчыны «Чыстая музыка неба», які выпусціў у свет выдавецкі дом «Звязда», стаў радок з твора аднаго з яго аўтараў — Міколы Антаноўскага. Напэўна, менавіта гэтая метафара найбольш яскрава, на думку рэдактараў, падкрэсліла не проста любоў аўтараў зборніка да роднай зямлі, але і імкненне з дапамогай паэтычнага слова прымусіць чытача да роздуму пра сэнс жыцця, сваё месца на зямлі.
І, пэўна, на свеце так трэба,Каб марамі вечна быліІ чыстая музыка неба,І светлая песня зямлі…
Прэзентацыя зборніка сабрала ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы аматараў паэзіі, людзей, нераўнадушных да мастацкага слова, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, а таксама навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа.
З пружанскімі чытачамі сустрэліся адзін з аўтараў зборн