Недавний мониторинг, проведенный районной инспекцией природных ресурсов и охраны окружающей среды, в очередной раз показал, что проблема золотарника канадского остается актуальной
Мы ўжо пісалі пра сумесныя рэйды па дваровых тэрыторыях, якія пацвердзілі, што гэтая інвазіўная расліна хутка захоплівае прастору там, дзе няма гаспадароў. Нядаўні рэйд інспекцыі высветліў, што сумнік расце і на некаторых могілках на тэрыторыі нашага раёна, і такое пачуццё, што яго спецыяльна высаджваюць там людзі, як дэкаратыўную расліну.
На першы погляд сумнік здаецца бяскрыўдным. Высокія сцёблы, яркія жоўтыя суквецці, ён сапраўды можа ўпрыгожыць любы ўчастак. Менавіта таму многія жыхары працягваюць вырошчваць яго як дэкаратыўную расліну, не падазраючы, што тым самым спрыяюць яго агрэсіўнаму распаўсюджванню.
Сумнік не проста займае тэрыторыю, ён выцясняе мясцовыя расліны, парушае эка-сістэму, схудняе глебу і перашкаджае развіццю культурных і дзікарослых відаў. Яго каранёва














