Асфальт як крок да камфорту
У Пружанах працягваюцца работы па добраўпарадкаванні горада. На гэты раз у поле зроку трапіла вуліца Набярэжная, на якой работнікі ДРБУ-140 укладвалі асфальтабетоннае пакрыццё. Дарэчы, дадзеныя работы ўжо завершаны, а на іх правядзенне было асвоена больш за 140 тыс. руб.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб ходзе работ па добраўпарадкаванні горада, мы вырашылі звярнуцца да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела КУВП «Камунальнік» Галіны Гардзей.
— Мы працуем згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў. У гэтым дакуменце прапісаны ўсе вуліцы горада, дзе адсутнічае асфальтабетоннае пакрыццё, і ўказаны парадак выканання гэтых работ. Што ж тычыцца фінансавання, то яно ажыццяўляецца з абласнога бюджэту. У гэтым годзе нам выдзелена 1,4 млн.руб. і запланавана ас








