У Пружанскім раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, прайшоў Адзіны дзень бяспекі на вадзе пад дэвізам «Зробім лета бяспечным разам!»
Удзел у мерапрыемстве прыняло больш за 140 дзяцей і падлеткаў з розных аздараўленчых лагераў раёна, а таксама навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа.
Пачалася падзея з тэарэтычнай часткі, падчас якой супрацоўнікі раённага ТВВОД, дзяржаўтаінспекцыі, бальніцы, аддзела ўнутраных спраў і райаддзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі малым аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў. Варта адзначыць, што лекцыя атрымалася ў форме дыялога, гэта зрабіла яе больш «жывой» і запамінальнай. Было відаць, што дзеці і падлеткі нядрэнна валодаюць тэарэтычнымі ведамі аб тым, як неабходна сябе паводзіць у месцах, дзе ёсць рызыка для жыцця і здароўя чалавека.Вядома ж, падобныя падзеі не праходзяць і без практычнай часткі. На гэты раз была імітавана сітуацыя, пры якой грамадзянін, апынуў














