Ураджэнцы Пружаншчыны — абаронцы Брэсцкай крэпасці
У маі 1941 года сем ураджэнцаў Пружанскага раёна атрымала павесткі з ваенкамата. Іх прызвалі на 45-дзённыя зборы. Усе яны былі залічаны ў 84 полк 6 стралковай дывізіі. Месца знаходжання — абарончая казарма каля Холмскіх варотаў.
Іван Фёдаравіч Галавейка, ураджэнец в. Рапяхі, успамінаў аб апошнім мірным дні: «21 чэрвеня 1941 года мы глядзелі фільм «Валерый Чкалаў», потым доўга не спалі, успаміналі пра дом». На гэтым жа кінасеансе пабываў і Сямён Лаўрэнцьевіч Чыж родам зв. Навадворцы. Цудоўнай і духмянай засталася ў памяці жыхароў горада Брэста і ваеннаслужачых гарнізона Брэсцкай крэпасці апошняя мірная ноч.
— Ляжалі, размаўлялі, і раптам пачуўся далёкі нарастаючы гул самалётаў. А праз колькі імгненняў ужо ірваліся снарады, на нашы галовы пасыпалася тынкоўка. Прыбег камісар Яф


