У ААТ «Ружаны-Агра» заўсёды рады маладым спецыялістам
Гэта само сабой зразумела, што трэба вельмі добра ўзважыць усе за і супраць пры выбары будучай прафесіі. Каб ногі пасля не цягнулі назад, дадому, а з радасцю ісці на працу, адчуваць задавальненне ад любімага занятку. Але і немалаважны элемент, калі размова ідзе пра першае працоўнае месца. Чаму? Ды ўсё таму, што табе працаваць у гэтым калектыве, падтрымліваць зносіны з людзьмі, вырашаць з імі пастаўленыя задачы, разам ісці да станоўчага рэзультату. А калі нічога не складзецца, застанешся сам-насам з праблемамі, будуць цябе абыходзіць бокам? Усякае можа здарыцца. Толькі не ў ААТ «Ружаны-Агра», дзе заўсёды рады маладым спецыялістам, усё пакажуць і раскажуць, нададуць упэўненасці ў сваіх сілах.
Як, напрыклад, у выпадку Марыі Русан і Ульяны Пашкевіч. Дзяўчаты ў пачатку чэрвеня прыйшлі на ад

