Сяргей Кулак правёў выязны прыём грамадзян у Пружанах
Старшыня эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Сяргей Кулак правёў выязны прыём грамадзян у Пружанах.
Прыём быў арганізаваны ў райвыканкаме. Спектр пытанняў, якія паступілі кіраўніку суда, быў даволі шырокі. У прыватнасці, адзін са зваротаў датычыўся алгарытму дзеянняў крэдытора ў сувязі з ухіленнем ліквідатара ад прыняцця патрабаванняў крэдытораў ліквідуемага суб’екта гаспадарання.
Сяргей Мяфодзьевіч, выслухаўшы заяўніка, растлумачыў, што агульныя правілы ліквідацыі юрыдычнай асобы прадугледжаны артыкуламі 57-60 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — ГК). З палажэнняў артыкула 60 ГК вынікае, што ў выпадку адмовы ліквідатара ад уключэння патрабавання крэдытора ў рэестр альбо ўхілення ад яго разгляду крэдытор мае права да зацвярджэння ліквідацыйнага балансу звярнуцца ў




