З прафсаюзамі разам будуем дзяржаву
Напрыканцы студзеня ў Мінску прайшоў Х з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Адной з дэлегатаў з’езду была старшыня Пружанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Зубкова.
Адзначым, што ў пачатку было падпісана Генеральнае пагадненне на 2025 – 2027 гады. Гэта важнейшы дакумент, які замацоўвае дамоўленасці ўрада, рэспубліканскіх аб’яднанняў прафсаюзаў і наймальнікаў у самых розных пытаннях — ад аплаты працы, занятасці да давання дадатковых гарантый работнікам. На яго аснове ў рэгіёнах і галінах заключаюцца мясцовыя і тарыфныя пагадненні, а ў арганізацыях і на прадпрыемствах — калектыўныя дагаворы.
Генеральнае пагадненне падпісалі намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, старшыня Саюза некамерцыйных арганізацый «














