
Рэцэпты на Біс.«Жульен» у арыгінальнай падачы
Рэцэпт ад Таццяны Яўгенаўны Дубейка, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».
Інгрэдыенты:плаўлены сырок — 4 шт.,шампіньёны — 300 г,цыбуля — 1шт. (парэзаць кубікамі),галёнка курыная — 1 шт. (падкопчаная).
ПРЫГАТАВАННЕ:Сыр расплавіць на вадзяной лазні, шампіньёны і цыбулю абсмажыць. Галёнку парэзаць кубікамі. Усё змяшаць, пасаліць, паперчыць па смаку. Пакласці ў прамавугольную форму 22х16 см.Адправіць на холад на 2 гадзіны. Нарэзаць на кубікі, зручныя для падачы.
Смачна есці!