Аналітыка. Штучнае «жыццё». А ці на карысць?
У гэтым матэрыяле паспрабавалі прааналізаваць наша жыццё, у якое трывала ўвайшло слова «штучны». Як яно ўплывае на нас? Разбяромся.
З чаго пачалося?Напрыканцы мінулага года вучыўся на некалькіх курсах павышэння кваліфікацыі, дзе сярод усіх цікавых і карысных лекцый быў цэлы блок, прысвечаны штучнаму інтэлекту (ШІ) ў галіне сродкаў масавай інфармацыі і дзяржслужбы. Лекцыі нам чытаў дацэнт кафедры медыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяліст у галіне сацыяльных медыя, грамадзянскай журналістыкі, сацыякультурных наступстваў інфарматызацыі Уладзімір Сцяпанаў. Спецыяліст дасведчаны, граматны, цікавы.
Многія да слова «штучны» адносяцца вельмі насцярожана: штучныя ежа, тканіна, напоі, вітаміны… Так, усё гэта выклікае мноства сумненняў, асабліва наконт ежы і напояў. А ці













