Суббота, 18 апреля 2026

Месяц: Январь 2025

Трыумф на вадзе

Трыумф на вадзе

Актуально, Здоровье, Новости, Спорт, Фотофакт
У канцы снежня завяршыліся абласныя спаборніцтвы па плаванні «Старты надзей» 2024 года. Заключны, дзявяты, этап турніру праходзіў у горадзе Жабінка. Удзел уім бралі спартсмены СДЮШАР № 2 г. Пружаны, якія здолелі паказаць годны вынік і заняць высокія месцы. Падчас заключнага этапу ў праграме спаборніцтваў на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем бронзавым прызёрам стаў Цімур Дакімовіч. Але галоўным дасягненнем для нашай каманды стаў поспех Яўгена Бойкі, які здолеў набраць у агульным заліку турніру 757 ачкоў, што дазволіла яму стаць пераможцам сезона «Старты надзей-2024». Віншуем нашых хлопцаў з гэтымі выдатнымі дасягненнямі і жадаем, каб наступныя іх вынікі былі яшчэ лепшымі. Спартсменаў падрыхтаваў трэнер СДЮШАР № 2 г. Пружаны Сяргей Каляда. Руслан Басак. Фота прадастаўлена С
Навагодні стол без шкоды для здароўя

Навагодні стол без шкоды для здароўя

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Фотофакт
Навагоднія святы ў самым разгары. У нейкім сэнсе цыкл навагодніх мерапрыемстваў — гэта «свята жывата». Наперадзе доўгія выхадныя, калі хочацца добра адпачыць і пагуляць. У момант весялосці мала хто думае аб сваім арганізме, якому даводзіцца зусім нялёгка. Таму раю прыслухацца да парад доктара-валеолага ЦРБ Алены Крачко. — Алена Міхайлаўна, як правільна правесці доўгія выхадныя і не нашкодзіць свайму арганізму? — Вельмі распаўсюджаная памылка — сядаць за стол галоднымі. Круцішся ўвесь дзень, прыбіраеш, гатуеш стравы. Перакусіць, вядома ж, патрэбна, але ўсе імкнуцца пакінуць «месца» ў страўніку для святочнай трапезы. Раім загадзя падрыхтаваць арганізм да надзвычайнай нагрузкі: раніцай з’есці кашу, пажадана аўсяную, на абед — гарачы суп, на вячэру — прыкладна ў шэсць-сем вечара — ш
Ззяе Пружаншчына навагоднімі агеньчыкамі

Ззяе Пружаншчына навагоднімі агеньчыкамі

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
На мінулым тыдні ўдзельнікі аргкамітэта штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый праехалі па аб’ектах, якія заяўлены былі да ўдзелу. Каб належным чынам даць ацэнку ўбранню, выехалі, калі пачаліся прыцемкі. Аб’езд стартаваў з Ружан. Першы аб’ект — адміністрацыйны будынак ААТ «Ружаны-Агра». Скажу словамі аднаго з членаў аргкамітэта — начальніка аддзела культуры райвыканкама Канстанціна Панімаша: «Багата». На ўпрыгожаным участку было столькі агеньчыкаў, што здавалася наступіў дзень. На кожным квадратным метры была свая фота-зона, дзе можна было зрабіць не адзін удалы здымак. Старт агляду быў дадзены значны. З густам было падабрана навагодняе ўпрыгожанне каля Ружанскага сельвыканкама. Тут не было нічога лішняга. Тэр
Уважаемые работники социальной защиты Пружанщины! Дорогие ветераны отрасли!Поздравляем вас с Днем работников социальной защиты!

Уважаемые работники социальной защиты Пружанщины! Дорогие ветераны отрасли!Поздравляем вас с Днем работников социальной защиты!

Актуально, Новости, Профессия
Профессия социального работника всегда была и остается одной из самых сложных, ответственных, требующих проявления лучших человеческих качеств — таких, как милосердие, доброта, отзывчивость и сочувствие. Вы посвятили себя благородному делу — поддержке граждан, оказавшихся в трудной жизненной ситуации и нуждающихся в помощи и заботе государства. Выражаем особую благодарность ветеранам отрасли за верность профессии, неравнодушное и добросовестное отношение к делу, безграничную любовь к людям, опыт, который вы передаете молодым коллегам. Примите слова глубокой благодарности за ваш неустанный труд, чуткие сердца, способность согреть тех, кто нуждается в помощи! Желаем вам и вашим близким крепкого здоровья, благополучия, счастья и успешной работы на благо жителей нашего района!
Уважаемые банковские и финансовые работники Пружанского района! Примите искренние поздравления с профессиональным праздником — Днем банковских и финансовых работников!

Уважаемые банковские и финансовые работники Пружанского района! Примите искренние поздравления с профессиональным праздником — Днем банковских и финансовых работников!

Актуально, Новости, Профессия
Банковская сфера — одна из составляющих финансового рынка, которая определяет основные направления его развития, способствует экономическому росту и обеспечению финансовой стабильности Пружанского района и государства в целом. Банковский сектор занимает активную позицию в экономическом и социальном развитии нашего района, обеспечивая качественное обслуживание деятельности производителей всех сфер и отраслей экономики. Высокий профессионализм, работоспособность и компетентность банковских работников являются залогом динамичного развития и финансового благополучия Пружанщины. Искренне желаем вам и вашим близким крепкого здоровья, счастья, стабильности и финансового благополучия! Михаил Гришкевич, председатель Пружанского райисполкомаНиколай Кудравец, председатель Пружанского рай
Што змянілася з 1 студзеня 2025 года?

Што змянілася з 1 студзеня 2025 года?

Актуально, Новости, Профессия
Змен у сацыяльна-эканамічным жыцці нашага грамадства адбываецца нямала. Сярод іх — павышэнне базавай велічыні да 42 рублёў. А яшчэ поўнасцю заканчваецца абмен грашовых купюр узору 2009 года на тыя, якімі мы карыстаемся ўжо з 2016 года. Яшчэ па 31 снежня 2024 года старыя банкноты можна было абмяняць у Нацбанку, а цяпер яны могуць зацікавіць толькі калекцыянераў… гадоў праз 20. Дарэчы, за 1 «вавёрачку» ўзору 1992 года зараз нумізматы гатовы заплаціць каля 10 рублёў. Расце заработная плата. А ў каго?Саветам Міністраў 30 кастрычніка 2024 года прынята пастанова № 801 «Аб памеры базавой стаўкі». Згодна з гэтым дакументам, з 1 студзеня памер БС складзе 270 рублёў. Дагэтуль ён складаў 253 рублі.Нагадаем, што базавая стаўка ўяўляе сабой асноўны элемент тарыфнай сістэмы, на аснове якой адбыв
І дзецям, і ветэранам

І дзецям, і ветэранам

Новости, Профессия, Фотофакт
З навагоднімі святамі па Беларусі ўжо не першы год побач крочаць акцыі «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы». Як тут абмінеш увагай наша падрастаючае пакаленне, якому жыць і працаваць на роднай зямлі, і людзей старшага пакалення, якія сваёй працай мацавалі краіну, уздымалі яе прэстыж?! Абавязкова трэба да іх наведацца з падарункамі і з найлепшымі пажаданнямі. З гэтай нагоды член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч і старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец наведалі сям’ю Нежаўцоў. Хай Бог дасць здароўя на многія гады тым людзям, якія адважыліся на выхаванне дзяцей з прытулкаў, адарылі іх ласкай і пяшчотай. Каб усе хлопчыкі і дзяўчынк
Святочныя мерапрыемствы

Святочныя мерапрыемствы

Актуально, Афиша, Культура, Новости
5 студзеня 2025 года— 17.00 — шоу-праграма кавер-гурта «Брэнд Бэнд» (вялікая зала Палаца культуры),— 22.00—1.00 — навагодняя дыскатэка «У рытме 90-х» (дысказала Палаца культуры); 9 студзеня 2025 года— 16.00—19.00 — баль-маскарад для людзей «залатога» ўзросту «Шчаслівага Новага года і Калядаў!» (дысказала Палаца культуры); 11 студзеня 2025 года— 16.00—18.00 — калядны баль у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».
Калонка галоўнага рэдактара. Толькі разам зможам усё

Калонка галоўнага рэдактара. Толькі разам зможам усё

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Профессия
Перагорнутая старонка 2024 года пайшла ў гісторыю. Зараз разам з нашымі чытачамі калектыў рэдакцыі раённай газеты будзе ўпісваць новыя радкі ў кнігу жыцця Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Дзякуй усім, хто выпісвае, чытае, любіць нашу газету, стараецца з яе дапамогай быць у курсе ўсіх падзей, дапамагае разам рыхтаваць цікавыя матэрыялы, вызначаць праблемы і разам старацца вырашыць іх. Мы ж не падвядзём, а будзем удасканальваць сваю работу, дызайн друкаванай версіі газеты «Раённыя будні» і ідэйны змест публікацый. З пачатку лютага газета будзе вярстацца ў новай, дасканалай праграме, а гэта значыць, павялічыцца якасць тэкстаў, фатаграфій, загалоўкаў. Ды і самі шрыфты пастараемся па памеры зрабіць даступнымі для ўсіх. Чытаць нас будзе зручна, а галоўнае, цікав
Навагоднія цуды

Навагоднія цуды

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
З 3 студзеня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» пачала дзейнічаць навагодняя выстава «Чаканне цуду», на якой прадстаўлены выявы Дзядоў Марозаў і Снягурак брэсцкага калекцыянера Ганны Кавалёвай. Экспазіцыя ўпрыгожана маляўнічымі творамі ўраджэнкі Пружан Марыі Кузьміч. Гледзячы на гэта святочнае «войска», задумваешся: колькі радасці на працягу многіх гадоў прыносілі невялікія статуэткі… Геаграфія прадстаўленых экспанатаў уражвае: Італія, Славенія, Чэхія, але большасць — з абшараў былога Савецкага Саюза. І ў кожнай фігурцы свой нацыянальны каларыт. Экспанаты адрозніваюцца не толькі вонкава. Разнастайны і матэрыял, з якога выраблялі навагодніх герояў: вата, пап’е-машэ, фарфор, пластмаса. Прысутнічаюць і сучасныя поліўрэтанавыя фігуркі, але іх нямнога. Патокавы шырспажыў нашых дзён
Шлях да прызнання

Шлях да прызнання

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Фотофакт
Традыцыйна напрыканцы года ў Пружанах адбылася штогадовая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2024», падчас якой былі адзначаны дасягненні таленавітых навучэнцаў, творчых і спартыўных калектываў, а таксама навуковых аб’яднанняў раёна. Гэтая прэмія прызначаецца пераможцам міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў і алімпіяд, фестываляў, выстаў мастацкай творчасці, а таксама паспяховым навучэнцам школ і пазашкольных устаноў адукацыі. Нездарма назва прэміі «Дараванне» паходзіць ад слова «дар», якое азначае ўнікальны талент, здольнасць або асаблівасць, якая адрознівае чалавека ад астатніх. Гэта не толькі прыроджанае майстэрства, але і вялікая праца над сабой, жаданне развівацца і дасягаць новых вышынь. Гэта не проста вучоба, а імкненне да выканання пэўнай дзейнасці на высокім у
ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!

ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!

Актуально, Здоровье, Новости
Использование пиротехники опасно! В Брестской области за первые дни Нового года получили травмы 6 несовершеннолетних. Не допускайте использование пиротехники детьми!Полученные увечья могут обернуться трагедией на всю оставшуюся жизнь. МЧС напоминает: приобретая пиротехнические изделия, изучите инструкцию по применению и строго следуйте ее рекомендациям!
«Главное — не агитация, а обратная связь от народа». Александр Лукашенко провел встречу с доверенными лицами

«Главное — не агитация, а обратная связь от народа». Александр Лукашенко провел встречу с доверенными лицами

Актуально, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт
Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 января провел встречу с доверенными лицами, передает корреспондент БЕЛТА. "Как известно, завершилась регистрация кандидатов в Президенты Беларуси. Прежде всего я хотел бы выразить слова благодарности всем тем, кто оказал мне поддержку. Собрано 2,5 миллиона подписей - это высокий уровень доверия, и мы должны сделать все, чтобы не обмануть ожидания наших сторонников, - подчеркнул Александр Лукашенко. - Вы доверенные лица действующего Президента в прямом смысле этого слова. Я исходил из того, обращаясь к вам с просьбой, чтобы вы были доверенными лицами, что знаю вас лично. Более того, что вы в какой-то степени знаете меня". "Я благодарен вам, что вы согласились на это. Обещаю, что если вдруг народ проголосует за нас, то я вас не подведу. Для ме
85 фактаў з жыцця раёна

85 фактаў з жыцця раёна

85 фактов из жизни района, Актуально, Новости
15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Працягваем успамінаць самыя значныя з іх. Паступова нарошчваецца эканамічны патэнцыял нашага раёна. Адпаведна, паляпшаецца дабрабыт пружанцаў, мяняецца аблічча райцэнтра, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў. Безумоўна, не абыходзіцца без клопатаў і вырашэння праблемных пытанняў. Вось толькі цяжкасці пераадольваюцца разам, а чарговыя дасягненні кладуцца ў скарбонку гонару Пружаншчыны. 1970—1975 гады:35 факт. У гэты перыяд было вырашана гандлёвым аб’ектам прысвойваць званне «Магазін высокай культуры абслугоўвання». Чаму ўзнікла такое новаўвядзенне, засталося «гістарычнай тайнай». Але, як бы там не было, пе
Уважаемые жители г. Пружаны и Пружанского района!

Уважаемые жители г. Пружаны и Пружанского района!

Актуально, Афиша, Новости, Профессия
4 января 2025 г. с 09.00 до 12.00 по телефону 4-15-04 состоится прямая телефонная линия с заместителем председателя райисполкома Суприновичем Русланом Васильевичем, курирующим вопросы социальной сферы (образования, медицины, спорта, туризма) и идеологии.