Аналітыка. Не так страшны чорт…
У кастрычніку адыходзячага года споўнілася «пяцігодка» з таго моманту, як Еўрасаюз увёў рэстрыкцыі супраць Главы нашай дзяржавы, чытай — супраць Беларусі. Таму што ўнутраная і знешняя палітыка нашай краіны — гэта ў тым ліку і дзейнасць беларускага лідара.
Аднак гутарку пры аналізе «дасягненняў» прынятых санкцый будзем рабіць не пра гэта. Наколькі абмежаванні эфектыўныя ў плане таго, што хацелі дасягнуць іх аўтары? Чаму ў Беларусі нават і па прашэсці пяці гадоў не думаюць «прасіць прабачэння» за сваю «палітычную непаслухмянасць», як зазначыў адзін з еўракамісараў, аматар «вырошчваць райскія сады»? Давайце ўзважым усе акалічнасці гэтага працэсу, каб зрабіць справядлівую выснову.
І вы гаварыце…Калі слухаеш або чытаеш выказванні розных палітыкаў Еўрасаюза, то ўспамінаецца адзін анекдот.














