
У зімовым адкрытым фестывалі творчасці «Агні зімы» ў пушчанскім маёнтку беларускага Дзеда Мароза прынялі ўдзел больш за сотню ўдзельнікаў з розных куткоў Брэсцкай вобласці. З поспехам прадставіў Пружаншчыну народны хор народнай песні «Вербніца» (кіраўнік Людміла Мардань) раённага Цэнтра культуры.
На галоўнай пляцоўцы фестывалю ўдзельнікі калектыву дэманстравалі свае лепшыя нумары і радавалі гасцей маёнтка ўнікальнай творчасцю. Праграма свята была вельмі насычанай і цікавай: гала-канцэрт творчых калектываў, прыезд Снягуркі, знаёмства з расійскім Дзедам Марозам з Вялікага Усцюга і, вядома ж, запальванне навагодніх агнёў. Калектыў разам з дыпломам лаўрэата фестывалю атрымаў цёплы, утульны прыём і шмат цікавых уражанняў.
Галіна Махнач, метадыст РЦК
