Знайсці сваю перспектыву
Чым займацца, калі не маеш ні вопыту работы, ні прафесійнага стажа? Зразумела, што да шукальніка працы з такім рэзюмэ любы наймальнік будзе ставіцца з насцярожанасцю. Менавіта ў такой сітуацыі апынулася Ганна Бахар. Пасля заканчэння ВНУ дзяўчына пэўны час працавала кансультантам у магазіне ў Пружанах, але ў нейкі момант уладальнік гандлёвага аб’екта вырашыў з-за нерэнтабельнасці закрыць кропку.
— Рашэнне гэтай праблемы мне параілі родныя, якія адкрылі сваю справу, а некаторыя для гэтага скарысталіся дзяржаўнай субсідыяй для пачынаючых індывідуальных прадпрымальнікаў,— расказвае Ганна Дзмітрыеўна.— Я даведалася, куды трэба звяртацца і наколькі трывалая тая падтрымка. І сама пераканалася ў пачутым.
Дзяўчына звярнулася ў аддзел занятасці раённага ўпраўлення па працы, занятасці і са














