Пакуль мы памятаем — яны жывуць
Час няўмольна адлічвае гады, але ёсць даты, перад якімі ён запавольвае рух.
9 Мая — не проста чырвоны дзень у календары, а вечны сімвал мужнасці, смутку і нязломнай сілы духу. Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі ўспаміны нашчадкаў «бессмяротнага палка» гучаць асабліва пранізліва, нібы рэха далёкіх залпаў салюту, якое даносіцца скрозь дзесяцігоддзі.
Мы зноў гартаем старонкі сямейных хронік, успамінаем нашых ветэранаў, каб ажывіць у словах тыя пачуцці, што не змаглі сцерці гады. Бо пакуль мы памятаем — яны жывыя, пакуль мы ўдзячныя — іх Перамога працягваецца…
— Мой бацька, Канстанцін Севасцьянавіч Станкевіч, быў прызваны на фронт у жніўні 1944 года, адразу пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. Яму тады было ўсяго 19 гадоў. Пачатковую ваенную падрыхтоўку праходзіў у г. Кастр

