Славіцца раён людзьмі працы
Пружаншчына вітае яшчэ аднаго шчырага працаўніка! Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана аператар машыннага даення ААТ «Шані-аграпрадукт» Эльвіра Ярута.
Нам пашчасціла жыць у такой прыгожай і светлай краіне, дзе вельмі многа робіцца для дабрабыту людзей, дзе клапоцяцца, каб нам спакойна спалася і смачна елася.
Што ў адказ? Трэба і самім старацца падтрымліваць усюды парадак, сваёй стваральнай працай умацоўваць эканоміку, падымаць прэстыж роднай краіны. На жаль, не ва ўсіх атрымліваецца, некаторыя самі не хочуць. Толькі такіх — жменька, і сведчаннем гэтаму могуць быць шматлікія ўзнагароды рознага ўзроўню, занясенне на Дошку гонару мноства нашых суайчыннікаў.
Не, насамрэч лепшыя працаўнікі не гоняцца за славай, не патрабуюць медалёў, проста

