Кантроль за дарогамі
Новы эфектыўны інструмент для кантролю і выяўлення парушэнняў Правіл дарожнага руху вырашылі прымяняць супрацоўнікі ДАІ ў нашым раёне. Пакуль інспектары вывучаюць асаблівасці выкарыстання гэтай тэхнікі, распрацоўваюць алгарытмы наглядных мерапрыемстваў. У чым ім аказваюць дапамогу работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, знакомяць з гэтай лятальнай тэхнікай, якую асвоілі даволі даўнавата.
Як расказвае начальнік аддзялення ДАІ Сяргей Мышкевіч, ужо першыя рэйдавыя праверкі далі станоўчы вынік.
— Дроны дапамагаюць «бачыць» сітуацыю на дарозе на вялікай адлегласці,— тлумачыць Сяргей Міхайлавіч.— Акрамя таго, практычна ніхто з вадзіцеляў іх не заўважае. А вось мы адразу выяўляем парушальніка хуткаснага рэжыму або правіл абгону, якога квадракоптар літаральна вядзе «у рукі» інсп


