Дзядулевы дакументы захавае архіў
Для ўсіх нас 9 мая 1945 года – асаблівая гістарычная дата. Яна абвеяна веліччу подзвігу, памяць пра які застанецца ў сэрцах наступных пакаленняў. Гэта свята, якое аб’ядноўвае нашчадкаў агульным болем і гонарам за дзедаў і прадзедаў, што заваявалі магчымасць жыць і працаваць у вольнай і мірнай краіне.
Важнае значэнне для нас, нашчадкаў, маюць сёння сапраўдныя дакументы ўдзельнікаў вайны: успаміны былых воінаў, партызан, падпольшчыкаў, франтавыя лісты, фатаграфіі, паштоўкі, кнігі, газеты ваеннага часу. Усё гэта і зараз нярэдка захоўваецца ў асабістых архівах ветэранаў вайны і членаў іх сем’яў, і, на жаль, застаецца невядомым шырокаму кругу грамадскасці.
Але захаваць дакументы дома ў сілу розных акалічнасцяў бывае цяжка: тэксты лістоў цьмянеюць, папера і фатаграфіі жоўкнуць. За



