З нагоды 185-годдзя ўтварэння Брэсцкай епархіі і 35-годдзя яе адраджэння ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы сумесна з настаяцелем Крыжаўзвіжанскага храма ў в. Аранчыцы іерэем Аляксандрам Мялешкам была падрыхтавана праваслаўная вечарына «Брэсцкая епархія: гісторыя і сучаснасць». Удзельнікі гэтага мерапрыемства пачулі пра шматграннае і разнастайнае жыццё праваслаўнай царквы на Брэсцкай зямлі.
Хрысціянская вера перажыла ў нашай вобласці шмат чаго — ад добрага да трагічнага. Сабраўшы ўсе акалічнасці станаўлення і развіцця праваслаўя на Брэстчыне, можна выдаць сапраўдныя энцыклапедычныя шматтомныя зборнікі. У тым ліку і з моманту адраджэння праваслаўнай царквы.
За мінулыя 35 гадоў таксама было зроблена нямала ў духоўным развіцці нашых зямель. Менавіта ў гэты перыяд паўсюдна адкрываюцца нядзельныя школы і царкоўныя бібліятэкі, ствараюцца маладзёжныя брацтвы і сястрынствы міласэрнасці. Паступова адраджаюцца старадаўнія традыцыі: паломніцтвы, з’езды святарства, духоўныя фестывалі, растуць манастыры, праводзяцца конкурсы і турніры…
Чым дапаможа нам веданне гісторыі веры? Галоўнае — усведамленне яе значэння ў развіцці і станаўленні беларускага грамадства, а найбагацейшы досвед дасць імпульс для далейшага культурнага росту нацыі, руху наперад, ачышчэнню душы і ўмацаванню маралі.
Алена Антончык, загадчыца філіяла «Ліноўская СБ»
