Воскресенье, 26 октября 2025

Ружанские мотивы

Сярод абласных лідараў па выніках жніва-2024 калектыў ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра»

Сярод абласных лідараў па выніках жніва-2024 калектыў ЗСК-80 ААТ «Ружаны-Агра»

Пра лідараў жніва-2024 на Брэстчыне расказаў на гэтым тыдні падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкагааблвыканкама Сяргей Мурын. Ён адзначыў, што лепшыя паказчыкі ў вобласці сярод машыністаў на зернеачышчальна-сушыльных комплексах у каманды з ААТ «Ружаны-Агра». Гаворка ідзе пра машыністаў ЗСК-80 гэтага сельгаставарыства Сяргея Левянкова, Алега Паўловіча, Андрэя Юрэню і Дзмітрыя Лазара. Як было агучана, гэты калектыў за час сёлетняй уборачнай кампаніі прасушыў каля 20 тыс. тон зерня. Уладзіслаў Шпарла Фота ААТ «Ружаны-Агра»
Каб было смачна! Новы каўбасны цэх запусцілі ў ААТ «Ружаны-Агра»

Каб было смачна! Новы каўбасны цэх запусцілі ў ААТ «Ружаны-Агра»

З нядаўняга часу ў фірменных магазінах ААТ «Ружаны-Агра» можна набыць не толькі свежае мяса і паўфабрыкаты, але і каўбасныя вырабы ўласнай вытворчасці. Калі не стаяць на месцы, а ўвесь час быць у руху, ставіць перад сабой задачы і выконваць іх, тады абавязкова цябе будзе чакаць поспех. Гэтак было і будзе заўсёды. І адносіцца прапісная ісціна як да асобнага чалавека, так і да любой арганізацыі, прадпрыемства. А ці можна, напрыклад, сельгаставарыству зарабіць капейку не толькі на малацэ ці збожжы? На дадзенае пытанне могуць даць грунтоўны адказ у ААТ «Ружаны-Агра». Інжынер-тэхнолаг каўбаснага цэха Ала Куцішчава дэманструе дырэктару гаспадаркі Андрэю Босаку працэс вэнджання. Гаспадарка займаецца вырошчваннем не толькі буйной рагатай жывёлы, але мае свой свінакомплекс. Вырашылі: калі
Збор духмяных вітамінаў напярэдадні Яблычнага Спаса пачалі ў пладовым садзе ААТ «Ружаны-Агра»

Збор духмяных вітамінаў напярэдадні Яблычнага Спаса пачалі ў пладовым садзе ААТ «Ружаны-Агра»

Толькі ў мінулую сераду асвяцілі ў цэрквах мёд, салодкі і духмяны, а ўжо сёння, 19 жніўня, праваслаўныя вернікі адзначаюць Яблычны Спас, ухваляюць нашага Збавіцеля. З чым мы іх шчыра віншуем. На сталах сёння закрасуюць чырванабокія, наліўныя, сочныя яблыкі. Такія прыгожыя, што некаторыя нават есці шкада. Толькі вось вырасціць іх, аказваецца, не так і проста, калі не займацца садаводствам з поўнай аддачай, з любоўю да ўсяго жывога. Пэўна пра гэта ведаюць работнікі пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра». Не першы раз карэспандэнты «раёнкі» з задавальненнем наведваюцца да ружанскіх садаводаў і кожны раз проста здзіўляюцца: гэта ж як трэба любіць прыроду, каб так пяшчотна адносіцца да кожнага дрэўца, моцна перажываць за кожную хворую яблыньку! Для начальніка пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра» В
Фотафакт. Ружаны прырастаюць жыллём

Фотафакт. Ружаны прырастаюць жыллём

Напрыканцы сакавіка на вул. Кірава ў г.п. Ружаны пачалося будаўніцтва шматпавярхоўкі. Засталося зусім нямнога да здачы дома ў эксплуатацыю. Па словах майстра Дзмітрыя Самайлюковіча, які кіруе будоўляй, зараз тут шчыруюць 22 работнікі ААТ «Рамбуд» г. Пружаны і шмат тэхнікі, а значыць, парушэння тэрмінаў не будзе. На фота: чарговы паверх узводзяць муляры 5-га разраду Сяргей Самусевіч і Сяргей Рудзіч. Алег Сідарэнка. Фота аўтара
Маладыя работнікі ААТ «Ружаны-Агра» расказалі, чаму і прафесія, і месца працы ім па душы

Маладыя работнікі ААТ «Ружаны-Агра» расказалі, чаму і прафесія, і месца працы ім па душы

Кожны дзень мы стаім перад выбарам. Напрыклад, ісці на працу пешшу ці ехаць на аўтамабілі, купіць цукерак ці сядзець на дыеце, дапамагчы бацькам у хатніх справах ці прабегаць з сябрамі да вечара. Гэта, канечне, не так складана, як выбраць для сябе прафесію па душы. Каб ногі самі неслі на працу, каб хацелася жыць і тварыць. А не наадварот, сніліся страшныя сны аб сваім працоўным занятку. Немалаважна выбраць і годнае месца працы. Ці ёсць сярод нас такія шчаслівыя людзі? Вырашылі высветліць. Для чаго і завіталі ў ААТ «Ружаны-Агра». Адным з асноўных кірункаў дзейнасці гаспадаркі з’яўляецца жывёлагадоўля. Чаму б там не пашукаць задаволеных жыццём людзей? І, як кажуць, хто шукае — той знаходзіць. Прадстаўляем вашай увазе галоўнага заатэхніка сельгаставарыства Дзмітрыя Савіцкага. Галоўны з
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

13.7.44. З 1.00 да 3.00 полк сіламі 6 стралковай роты, 2 стралковага батальёна, пераадольваючы агнявое супраціўленне праціўніка, фарсіраваў раку Ружанка, выбіў праціўніка з яе заходняга берага, заваяваў плацдарм. З 3.00 да 5.00 праз раку Ружанка пераправіліся астатнія падраздзяленні, батальённая і палкавая артылерыя і з 5.00 полк пачаў праследаванне праціўніка па маршруце: Баяры, Магілёўцы. Заходней адзнакі 185.8 калона была абстраляна з мінамётаў з лесу, што ў 1,5 км паўночней. Полк кідком выйшаў з паласы абстрэлу і працягваў збліжэнне з праціўнікам, які засеў у раёне Магілёўцаў. На падыходзе да Магілёўцаў полк паўторна быў абстраляны мінамётным агнём з напрамку Лыскава. У 11.30 полк уступіў у бой з ар‘ергардам праціўніка. У 12.30 праціўнік выбіты з Магілёўцаў. Праследуючы прац
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 12 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 12 ліпеня 1944-га

12.7.44. Ноччу разведка палка ў складзе разведузводу і сапёраў выявіла ў 4.30 адыход авангарду праціўніка. Полк адразу згарнуўся і выступіў наперад на выкананне раней пастаўленай задачы — захапіць Ружаны. Перадавы атрад у складзе двух узводаў аўтаматчыкаў, сапёрнага ўзвода і ўзвода разведкі выступіў на самаходных гарматах 925-га лсап. У 7.30 полк заняў м. Ружаны і выйшаў да ракі Ружанка. Пераправа аказалася ўзарванай праціўнікам. Праціўнік замацаваўся на заходнім беразе р. Ружанка, вёў моцны франтальны і фланкіруючы кулямётны агонь па месцы магчымай пераправы. Пад агнём праціўніка полк акапаўся і да наступлення цемры заняў абарону. У баях за Ружаны самаходныя гарматы 925-га лсап падбілі дзве самаходкі праціўніка. Разведчыкі і сапёры палка пад агнём праціўніка разведвалі на
Унікальную выставу «Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфраў» можна наведаць у «Пружанскім палацыку»

Унікальную выставу «Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфраў» можна наведаць у «Пружанскім палацыку»

«Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфраў». Такую назву мае выстава, якая пачала працу ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» 6 чэрвеня, падчас спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі». Яна арганізавана ў трэндзе асноўнай стылістыкі фестывалю — узораў традыцыйнага беларускага ткацтва, якія сталі крыніцай натхнення для арт-праектаў рэспубліканскага мерапрыемства. Трэба адзначыць, што такая тэматыка была абрана нездарма. Ткацтва з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў нашых продкаў. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася, перадавалася з пакалення ў пакаленне. У гэтым дэкаратыўным мастацтве адлюстравалася векавая гісторыя народа, яго майстэрства і густ. На Пружаншчыне захавалася шмат арыгінальных прыкладаў традыцыйнай культуры. Іх асаблівасць у п
Ружаны 13 ліпеня запрашаюць на свята пасёлка «Беларускі Версаль»

Ружаны 13 ліпеня запрашаюць на свята пасёлка «Беларускі Версаль»

Свята гарадскога пасёлка Ружаны адбудзецца ў суботу, 13 ліпеня, на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег. У рамках «Беларускага Версалю» з 11.00 гадзін на гарадскім стадыёне Ружан адбудзецца турнір па футболе. Асноўныя ж мерапрыемствы разгорнуцца на тэрыторыі палацавага комплексу. З 10.00 да 17.00 гадзін усе жадаючыя змогуць наведаць музейныя экспазіцыі. У 14.00 гадзін стартуе фестываль «КаларФэст». У 16.00 пройдзе святочная праграма «Сэрца бацькоўскі дом» з удзелам фолк-гурта «Славянскія рытмы» (г. Мінск). У 17.30 пачнецца святочны канцэрт салістаў і калектываў Брэста і #1рэгіёна. З 19.00 да 22.00 гадзін усіх чакае танцавальна-забаўляльная праграма фестывалю «КаларФэст». На працягу ўсяго свята будуць працаваць выстава-продаж вырабаў майстроў народнай
За адзін дзень 6 чэрвеня ў Пружанскім раёне адбыліся два пажары

За адзін дзень 6 чэрвеня ў Пружанскім раёне адбыліся два пажары

Першы пажар здарыўся ў в. Ткачы. Паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове паступіла выратавальнікам у чацвер, 6 чэрвеня, у 09.42 гадзіны. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць у пабудове. Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца. Паведамленне пра другі пажар паступіла выратавальнікам у 17.15 з Ружан. У гарадскім пасёлку гарэла кватэра жылога шматкватэрнага дома. У выніку пажару агнём знішчаны ложак, пашкоджаны ўнутранае аздабленне і маёмасць у памяшканнях кватэры. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Інфармацыя і фота Пружанскага РАНС
Загорание на территории полигона вблизи Ружан ликвидировано

Загорание на территории полигона вблизи Ружан ликвидировано

В четверг, 23 мая, спасателям поступило сообщение о горящей растительности на площади около 2 га вблизи городского поселка Ружаны Пружанского района. После оценки обстановки к месту вызова была направлена авиация МЧС для мониторинга с воздуха и тушения. Вертолеты МИ-8 и МИ-17 с водосливными устройствами провели 45 сливов воды. На месте работала наземная техника спасателей, других ведомств. Всего в ликвидации были задействованы 113 человек и 33 единицы техники, из них 67 работников и 19 единиц техники МЧС. Силами лесхоза кромка пожара была опахана по всему периметру. Благодаря слаженной и оперативной работе всех служб загорание полностью ликвидировано. Кадры работы авиации МЧС (23.05.2024 г.) https://www.youtube.com/watch?v=H33Zjztge2A Брестское областно
Раённы семінар па ахове працы правялі на базе ААТ «Ружаны-Агра»

Раённы семінар па ахове працы правялі на базе ААТ «Ружаны-Агра»

Праўду кажуць, што здароўе за грошы не купіш. Ці яно ёсць, ці яго няма. А яшчэ вельмі важна берагчы яго, старацца ўмацоўваць, а для гэтага весці здаровы лад жыцця. І размова тут, у тым ліку, пра выкананне правілаў аховы працы на вытворчасці і пажарнай бяспекі. Толькі сур’ёзнае стаўленне да сваіх абавязкаў як наймальніка, так і работніка — асноўны крытэрый бяспечнай працы. Нагадваць пра гэта трэба пастаянна, бо нехта ж усё роўна забудзе, што рукі абы-куды сунуць нельга. Для гэтага і сабраліся напярэдадні 28 красавіка — Сусветнага дня аховы працы — у ААТ «Ружаны-Агра». Семінар быў арганізаваны старшынёй Пружанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольгай Зубковай і галоўным спецыялістам сектара механізацыі, аховы працы, транспартнай і пажарнай бяс
Як у Ружанскім дзіцячым садку № 1 умоўны пажар патушылі і павучыліся правілам бяспекі

Як у Ружанскім дзіцячым садку № 1 умоўны пажар патушылі і павучыліся правілам бяспекі

У Ружанскім дзіцячым садку №1 дзеці прынялі ўдзел у спартыўнай віктарыне «Юныя выратавальнікі». Арганізаваць яе работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дапамагла выхавальніца старэйшай групы Алена Бараноўская. Мерапрыемства мела вельмі сур‘ёзныя мэты — навучанне дзяцей асновам бяспекі і дзеянням у надзвычайных сітуацыях. Але праходзіла весела і нязмушана, у гульнявой форме. Паміж сабой з энтузіязмам змагаліся каманды «Выратавальнікі» і «Пажарныя»: спаборнічалі ў веданні правілаў паводзін на вадзе, на вуліцы, у лесе і іншых месцах, актыўна адказвалі на цікавыя пытанні. Таксама малыя выконвалі заданні, накіраваныя на развіццё каардынацыі, спрыту і фізічнай падрыхтоўкі. Спаборнічалі і ў бегу з перашкодамі да тэлефона для выкліку выратавальнікаў, эстафеце па вырата
Мэбля з Ружан зноў заваёўвае свет

Мэбля з Ружан зноў заваёўвае свет

На пачатку 2000-х гадоў Ружанская мэблевая фабрыка лічылася горадаўтваральным прадпрыемствам. Але з цягам часу, у выніку змянення эканамічных падыходаў, вытворчасць мэблі стала губляць рэнтабельнасць, а з ёй — і попыт. Сітуацыя дайшла да таго, што пасялковая фабрыка адчула фінансавыя цяжкасці, якія адмоўна адбіліся на набыцці сыравіны, выплаце заработнай платы, а гэта, у сваю чаргу, прывяло да адтоку кадраў, замаруджвання вытворчасці і зніжэння аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Прадукцыю дэманструюць дырэктар РМК Валерый Закшэўскі і яго намеснік Генадзь Лазар. У 2018 годзе быў знойдзены зацікаўлены інвестар — ААТ «Навітамэбля», які вырашыў аднавіць вытворчасць, удасканаліць маркетынгавую палітыку, а значыць, надаць брэнду «Зроблена ў Ружанах» новае дыханне. І сёння, праз пяць гадоў нап
Жанчыны з 210-га авіяпалігона даказваюць: ваенная служба — не толькі мужчынскі занятак

Жанчыны з 210-га авіяпалігона даказваюць: ваенная служба — не толькі мужчынскі занятак

Здаўна армейская служба лічылася выключна мужчынскім «заняткам». Аднак з цягам часу жанчыны здолелі даказаць, што і ў гэтай справе без іх ніяк не абысціся. У гэтым, як кажуць, на ўласным прыкладзе пераканаліся вайскоўцы 210-га авіяцыйнага палігона. — Сёння ў нашай краіне практычна няма ні адной сферы дзейнасці, дзе не былі б задзейнічаны жанчыны, — зазначае намеснік камандзіра Аляксей Козел. — Дык чаму б ім не служыць і ў беларускай арміі, якая неадрыўна звязана з грамадствам і прытрымліваецца ўсіх тых каштоўнасцяў, што лічацца галоўнымі для грамадзян Беларусі. Людміла Шахалевіч, Марыя Сакалоўская, Ірына Плашэй, Ганна Мотыль, Кацярына Скальзаева (злева направа). Больш за тое, па словах Аляксея Аляксандравіча, жанчыны не толькі ўпрыгожваюць сваёй прысутнасцю армейскія будні. Ёсць