12.7.44.
Ноччу разведка палка ў складзе разведузводу і сапёраў выявіла ў 4.30 адыход авангарду праціўніка. Полк адразу згарнуўся і выступіў наперад на выкананне раней пастаўленай задачы — захапіць Ружаны. Перадавы атрад у складзе двух узводаў аўтаматчыкаў, сапёрнага ўзвода і ўзвода разведкі выступіў на самаходных гарматах 925-га лсап.
У 7.30 полк заняў м. Ружаны і выйшаў да ракі Ружанка. Пераправа аказалася ўзарванай праціўнікам.
Праціўнік замацаваўся на заходнім беразе р. Ружанка, вёў моцны франтальны і фланкіруючы кулямётны агонь па месцы магчымай пераправы. Пад агнём праціўніка полк акапаўся і да наступлення цемры заняў абарону.
У баях за Ружаны самаходныя гарматы 925-га лсап падбілі дзве самаходкі праціўніка. Разведчыкі і сапёры палка пад агнём праціўніка разведвалі на рацэ Ружанка месца для магчымай пераправы палка на заходні бераг. З наступленнем цемры ўдакладнена месца пераправы, для яе падрыхтаваны падручныя сродкі.
З «Журнала баявых дзеянняў» 120 стралковага палка 69 стралковай Сеўскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі