Свята гарадскога пасёлка Ружаны адбудзецца ў суботу, 13 ліпеня, на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег.
У рамках «Беларускага Версалю» з 11.00 гадзін на гарадскім стадыёне Ружан адбудзецца турнір па футболе.
Асноўныя ж мерапрыемствы разгорнуцца на тэрыторыі палацавага комплексу. З 10.00 да 17.00 гадзін усе жадаючыя змогуць наведаць музейныя экспазіцыі. У 14.00 гадзін стартуе фестываль «КаларФэст».
У 16.00 пройдзе святочная праграма «Сэрца бацькоўскі дом» з удзелам фолк-гурта «Славянскія рытмы» (г. Мінск).
У 17.30 пачнецца святочны канцэрт салістаў і калектываў Брэста і #1рэгіёна.
З 19.00 да 22.00 гадзін усіх чакае танцавальна-забаўляльная праграма фестывалю «КаларФэст».
На працягу ўсяго свята будуць працаваць выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, гандлёвыя кропкі і атракцыёны.