Понедельник, 12 мая 2025

Фотафакт. Ружаны прырастаюць жыллём

339

Напрыканцы сакавіка на вул. Кірава ў г.п. Ружаны пачалося будаўніцтва шматпавярхоўкі.

Засталося зусім нямнога да здачы дома ў эксплуатацыю. Па словах майстра Дзмітрыя Самайлюковіча, які кіруе будоўляй, зараз тут шчыруюць 22 работнікі ААТ «Рамбуд» г. Пружаны і шмат тэхнікі, а значыць, парушэння тэрмінаў не будзе.

На фота: чарговы паверх узводзяць муляры 5-га разраду Сяргей Самусевіч і Сяргей Рудзіч.

Алег Сідарэнка.

Фота аўтара