У аўторак бягучага тыдня філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» адзначыў сваё 20-годдзе
Хто вытачыць болт і гайкі? Канечне, токар Мікалай Шайкін!
У жыцці так заўсёды: бестурботнае дзяцінства, за ім наступае летуценнае юнацтва і, зразумела, сур’ёзнае сталенне. Дык вось, у аўторак бягучага тыдня філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга» адзначыў сваё 20-годдзе, дату, калі ўзяты добры старт і бачыш перспектыўныя накірункі развіцця прадпрыемства.
Здаецца, тое было нядаўна, калі ААТ «Зеляневічы» шляхам рэарганізацыі было далучана да РУП «Брэстэнерга» для фінансавага аздараўлення і прыцягвання інвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць. Пачынаўся працаёмкі час, калі патрэбна было ўсё спланаваць, скіраваўшы ўвагу на асноўныя напрамкі развіцця гаспадаркі — вытворчасць малака, галіну раслінаводства ў якасці забеспячэння жывёлагадоўлі кармамі з рэалізацыяй па дзяржзаказе














