«Пазнай Беларусь»: адкрый Пружаншчыну
Беларусь — краіна яркіх падарожжаў, цікавых маршрутаў і эмоцый, якія застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Не выключэнне ў дадзеным выпадку і Пружанскі раён. У чарговы, 23-ці раз, даказаў гэта Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» — самы аўтарытэтны ў сферы турызму краіны.
Арганізатарамі свайго роду спаборніцтваў самых розных суб’ектаў турызму Беларусі з’яўляюцца Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Упершыню конкурс правялі яшчэ ў 2003-м. Тады на суд журы паступіла ўсяго 50 заявак. У годзе адыходзячым лепшых выбіралі ўжо з 1653 заявак у 14 намінацыях! Прыемна, што сярод пераможцаў «Пазнай Беларусь-2025» ёсць і прадстаўнікі Пружанскага раёна.
Першымі на сцэну запрасілі прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Падзейнае мерапрыемства года» —

