Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Март 2025

Стол не круглы, але па-хатняму душэўны

Стол не круглы, але па-хатняму душэўны

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Невялікі аматар розных «круглых сталоў» пабываў на пасяджэнні аднаго з такіх, і вельмі пранікся душэўнасцю, цеплынёй, адкрытасцю і прыкладамі стойкасці нашых жанчын. Можа, сама атмасфера Пружанскага палацыка, а можа, і шчырасць арганізатараў зрабілі, на першы погляд, сумнаватае мерапрыемства даволі шчырым. А хутчэй жа за ўсё, абодва фактары паўплывалі на гэта. У цэнтры ўвагі пасяджэння былі дзве Ірыны, адна — Марозава, другая — Карачун. Першая працуе прыёмнай мамай, другая ўзначальвае дзіцячы дом сямейнага тыпу. У чым розніца, раскажу ў сваім аналітычным матэрыяле. Там жа і прааналізуем плюсы і мінусы такога бацькоўства, зробім параўнанне гэтым, а яшчэ апякунскім сем’ям. У чым жа праявілася цеплыня? Ды ва ўменні гэта рабіць загадчыцы сектарам па суправаджэнні сем’яў, якія пры
Добрая нагода выказаць падзяку

Добрая нагода выказаць падзяку

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Парадная форма, белыя кашулі, аксельбанты… 4 сакавіка раённы Палац культуры расчыніў свае дзверы для віноўнікаў галоўнай урачыстасці — вартавых правапарадку. Прафесійнае свята — выдатная нагода падзякаваць супрацоўнікам праваахоўных органаў за іх цяжкую службу, адданасць справе і ўклад у захаванне бяспекі грамадзян. Традыцыйна святкаванне прайшло ў асаблівай, цёплай атмасферы. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі мясцовай адміністрацыі, пракуратуры, ветэраны міліцыі, духавенства, дзеючыя супрацоўнікі, а таксама члены іх сямей. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Паўлюковіч. Ён падкрэсліў, што міліцыя — гэта прызванне, якое патрабуе высокай адказнасці і самаадданасці. Выпадковых людзей у іх структуры не бывае, кожн
Александр Лукашенко направился в Россию с официальным визитом

Александр Лукашенко направился в Россию с официальным визитом

Актуально, Новости, Президент
 Президент Беларуси Александр Лукашенко направился в Российскую Федерацию с официальным визитом, передает корреспондент БЕЛТА. В Кремле сегодня пройдут переговоры с Президентом Российской Федерации Владимиром Путиным. Главы государств в формате "один на один", а затем в расширенном составе с участием членов делегаций обсудят развитие сотрудничества Беларуси и России, перспективные направления взаимодействия. В центре внимания также совместная работа в интеграционных форматах. Лидеры стран обменяются мнениями по вопросам текущей международной ситуации. Ожидается, что по итогам переговоров будет подписан пакет документов. В программе визита также ряд иных мероприятий, предусмотренных его официальным статусом.
«5 элемент» открывает первый свой магазин электроники и бытовой техники в Пружанах!

«5 элемент» открывает первый свой магазин электроники и бытовой техники в Пружанах!

Актуально, Афиша, Новости, Реклама, Фотофакт
14 марта 2025, в 12:00, в городе Пружаны, по адресу ул. Заводская, 15А, в ТЦ «Пружаны Сити» состоится знаковое событие — открытие первого магазина электроники и бытовой техники «5 элемент». Это событие улучшит доступность жителей города к современным технологиям сети, выгодным условиям покупки и сервису высокого уровня. «5 элемент» приглашает жителей города и окрестностей разделить этот значимый момент. Что ждет гостей 14 марта? Приходите и получайте в подарок бонусную карту «5 элемент», с ней покупать всегда выгодно. Кстати, первым покупателям мы подарим карты с начисленными 10 бонусами, которые Вы сразу сможете использовать в качестве скидки. В первые дни работы магазина гостей ждут специальные выгодные предложения, акции с подарками при покупке и приятные сюрпризы и акти
«Зорныя» ўзнагароды для «Круцёлачак»

«Зорныя» ўзнагароды для «Круцёлачак»

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
Узорны ансамбль народнага танца «Круцёлачкі» (кіраўнік Аксана Васільеўна Ільюшонак) прыняў удзел у XI Міжнародным фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Запалі сваю зорку» ў г. Казань (Расія). Пружанскі калектыў неаднаразова паспяхова выступаў на гэтым фестывалі і ўжо заслужыў аўтарытэт і павагу яго арганізатараў, таму зноў атрымаў асобнае запрашэнне. У гэтым годзе майстэрства юных пружанскіх танцораў кампетэнтнае журы адзначыла трыма дыпломамі лаўрэатаў І ступені ў намінацыі «Народны танец» ва ўзроставых групах 8–10 і 11–14 год, а таксама змешанай (11–16 год). Да таго ж, узорнаму ансамблю была ўручана спецыяльная ўзнагарода федэральнага агенцтва па справах СНД у знак падзякі за высокую творчую і прафесійную арганізацыю работы аматарскага калектыву. Акрамя незабыўных эмоц
Дарыце жанчынам любоў…

Дарыце жанчынам любоў…

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
Таксама наша лепшая палова чалавецтва цэніць прыемныя сюрпрызы. Адзін з такіх нашым мілым пружанкам зрабіла ААТ «Пружанскі малочны камбінат» напярэдадні Дня жанчын. У гарадскім Палацы культуры быў аншлаг. Большасць гледачоў складалі жанчыны розных узростаў. Кожную сустракалі галантныя кавалеры, дарылі цюльпаны. Лічу, што гэта кветка разам з галінкай мімозы сімвалізуе вясну, свята, пяшчоту. Такія нечаканыя сюрпрызы, а яшчэ і цудоўны канцэрт з удзелам народнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Ягадка-малінка» са спявачкай Ірынай Іршонак і саліста канцэртнага аркестра імя Міхаіла Фінберга, уладальніка другой прэміі фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2009» Андрэя Коласава. Перад пачаткам канцэрта ўсе мелі магчымасць прадэгуставаць вырабы малочнага камбіната. Асаблі
Новы аб‘ект на туркарце Пружаншчыны

Новы аб‘ект на туркарце Пружаншчыны

Актуально, Год благоустройства, Новости, Профессия, Фотофакт, Экономика
Для аграгарадка Калядзічы запомніцца мінулы тыдзень тым, што тут было ўрачыста адкрыта кафэ «Рассвет», якое належыць мясцоваму сельгаставарыству. Яно гарманічна ўпісалася ў агульны выгляд утульнага населенага пункта, нават яшчэ больш упрыгожыла яго. І размяшчаецца кафэ вельмі ўдала, каля аўтатрасы, якая праходзіць праз цэнтральную сядзібу гаспадаркі. Так што праехаць і не заўважыць прыгожа аздоблены будынак ніяк не ўдасца. Ды і яшчэ адно месца для жыхароў раёна, дзе можна не толькі адпачыць душой, паслухаўшы прыгожую музыку, але і смачна паесці, лішнім ніяк не будзе. Нават чамусьці ўпэўнены, што персаналу кафэ не давядзецца сумаваць без работы і наведвальнікі будуць няспынна дзякаваць за разнастайныя стравы. Сярод запрошаных гасцей на ўрачыстасці, якую падрыхтавалі работнікі Кал
Указом Президента изменен порядок направления населения на санаторно-курортное лечение и оздоровление

Указом Президента изменен порядок направления населения на санаторно-курортное лечение и оздоровление

Актуально, Новости, Президент
Президент Беларуси Александр Лукашенко 11 марта подписал указ №104, который приводит в соответствие с принятыми законами ряд указов главы государства. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера.Документом предусмотрено внесение изменений в несколько указов: от 26 июня 2001 года №355 "Об общевоинских уставах Вооруженных Сил Республики Беларусь", от 28 августа 2006 года №542 "О санаторно-курортном лечении и оздоровлении населения", от 21 июля 2021 года №281 "О выплате ежегодной материальной помощи отдельным категориям граждан ко Дню Победы". С учетом правоприменительной практики также внесены изменения в положение о порядке направления населения на санаторно-курортное лечение и оздоровление, утвержденное указом №542. При выделении путевки с использованием бюджетн
Вясна пачынаецца з натхнення

Вясна пачынаецца з натхнення

Актуально, Новости, Фотофакт
Вясна прыйшла, а з ёй і прыгажосць! Менавіта пад такім лейтматывам, калі прырода толькі пачынае прачынацца ад зімовай спячкі, упершыню ў горадзе на галоўнай сцэне Палаца культуры прайшоў раённы этап абласнога конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс Вясна — 2025». Гэтая падзея стала сапраўдным святам прыгажосці, таленту і натхнення. Яна сабрала ў адной зале дзясяткі гледачоў, груп падтрымкі і самых яркіх і таленавітых удзельніц. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам ГА «БРСМ» разам з аддзелам па адукацыі райвыканкама. У конкурсе прынялі ўдзел 10 таленавітых дзяўчат навучальных устаноў горада і раёна. Кожная з іх выйшла на сцэну, каб паказаць сваю індывідуальнасць, творчы патэнцыял, інтэлектуальныя здольнасці, акцёрскае майстэрства і, безумоўна, грацыю і прыгажосць
Пагоны на жаночых плячах

Пагоны на жаночых плячах

Актуально, Новости, Профессия
Мы вырашылі пазнаёміць чытачоў «раёнкі» з прадстаўніцай прыгожай паловы нашага вайсковага калектыву — прапаршчыкам 210-га авіяцыйнага палігона Ірынай Міхайлаўнай Плашэй. Нарадзілася Ірына ў в. Верчыцы, што на Ружаншчыне. У 2013-м скончыла Варанілавіцкую СШ і паступіла ў Брэсцкі гандлёвы каледж. Пасля выпуску працавала па спецыяльнасці, а па збегу жыццёвых абставін — у іншых сферах. Апошнім «цывільным» месцам працы стала аддзяленне паштовай сувязі ў аг. Варанілавічы, дзе жанчына выконвала абавязкі аператара. Паслугамі гэтай пошты, дзе Ірына добразычлівы спецыяліст, неаднаразова карысталіся ваеннаслужачыя нашага палігона. З размоў Ірына даведалася пра армейскае жыццё, сацыяльныя ўмовы і гарантыі. Што ў выніку і падштурхнула яе да змены свайго выбару на ваенны, звязаўшы яго са служ
Жыцце пражыць- не поле перайсці!

Жыцце пражыць- не поле перайсці!

Актуально, Новости, Профессия
Аднак, калі ёсць жаданне супрацьстаяць цяжкасцям, знаходзіць сілы і час дапамагаць навакольным, упарта ісці да вызначанай мэты, тады абавязкова ўсё атрымаецца. Менавіта так лічыць стараста в. Навасёлкі Сухопальскага сельсавета Святлана Уладзіміраўна Данілюк. Чалавеку ўсё па сілах, і любыя перашкоды заўсёды часовыя. Галоўнае — быць адкрытым з людзьмі і сумленным з самім сабой. У Святланы нейкі асаблівы погляд на рэчы і на ўсё, што яе акружае. Мабыць, уплывае 32-гадовы стаж медыцынскай практыкі. Пасля заканчэння Слонімскага медвучылішча размеркавалася ў Пружаны, а крыху пазней перавялася ў Сухопальскую бальніцу сястрынскага догляду, бліжэй да родных Навасёлак. І з таго часу нязменна працуе ў гэтай установе. Выконваць столькі гадоў абавязкі медсястры з пажылымі людзьмі не кожнаму
Товары народного потребления с акцентом на безопасность.

Товары народного потребления с акцентом на безопасность.

Актуально, Новости
Идя в магазин, практически каждый из нас кладет в корзину для покупок хлебобулочные изделия. «Булочки» любят и взрослые, и дети: такие товары, наравне с молочными продуктами считаются самыми покупаемыми продуктами. Именно поэтому хлебобулочные и рыбные изделия от Пружанского РАЙПО была выбрана пружанскими спасателями для «противопожарного брендинга». На упаковке размещена информация о номере телефона вызова спасателей. Основной приоритет в работе МЧС – формирование в обществе культуры безопасности. Социальная реклама, обучение в учреждениях образования, торговых центрах, создание имиджевых объектов – спасатели используют креативные способы и нестандартные подходы в этой работе. Размещение информации на различных товарах народного потребления – еще один шаг в этом напр
Александр Лукашенко вручил госнаграды женщинам из различных сфер деятельности и регионов страны

Александр Лукашенко вручил госнаграды женщинам из различных сфер деятельности и регионов страны

Актуально, Новости, Президент
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды женщинам из различных сфер деятельности и регионов страны. Торжественная церемония, по традиции приуроченная к празднику 8 Марта, состоялась 10 марта во Дворце Независимости, передает корреспондент БЕЛТА.  В этот день, как отметил глава государства, в Зале вручения госнаград царит удивительная атмосфера весны, красоты и радости. Президент пояснил, что для проведения церемонии рассматривались несколько вариантов даты, но, чтобы продлить праздник для женщин, решено было сделать это 10 марта.  "Вы олицетворяете собой нашу страну - нашу любимую Беларусь. Красивую, талантливую, умную, устремленную в светлое будущее, где незыблемы нормальные, традиционные отношения, особенно семейные. А дети для нас - это
Новы Урад складзены

Новы Урад складзены

Актуально, Новости, Президент
Ці, як заўважыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, новы-стары ўрад: некаторыя міністры атрымалі свае партфелі літаральна за некалькі месяцаў да прэзідэнцкіх выбараў, іншыя — крыху раней, і яны працягнуць сваю работу. Як растлумачыў Кіраўнік дзяржавы, гэта было зроблена для таго, каб людзі бачылі і разумелі, з кім будзе працаваць Прэзідэнт. Аднак працаваць новы ўрад будзе з пэўнымі асаблівасцямі, якія агучыў Прэзідэнт: «Гэта асаблівасць заключаецца ў тым, што большую вагу ва ўрадзе будуць мець намеснікі Прэм’ер-міністра». Каб актуалізаваць задачы і акрэсліць пытанні, на якія будзе звернута асаблівая ўвага, Аляксандр Лукашэнка сабраў Урад разам. Для зручнасці і больш прадметных размоў усе былі падзеленыя на некалькі блокаў. Асобна з кожным блокам Аляксандр Лукашэнка правёў нарады, н
Край самабытных майстроў

Край самабытных майстроў

Актуально, Новости, Профессия
Рамесныя традыцыі аграгарадка Клепачы не перастаюць здзіўляць. Кожная новая сустрэча з самабытным майстрам настолькі ўражвае, што самому хочацца паспрабаваць нешта зрабіць сваімі рукамі. Ва ўтульных пасёлках, удалечыні ад гарадской мітусні, дзе час цячэ мерна, а прырода дорыць натхненне, жыве дзіўная майстрыха —Ірына Чарапенька. Яе рукі робяць цуды, ператвараючы звычайную шчыльную ўпаковачную стужку ў прыгожыя кошыкі. Азарэнне на Ірыну сышло перад самым Новым годам, калі захацелася зрабіць падарункі ўнукам, а іх у яе восем, не проста ў пакетах, а ў прыгожых кошыках. Так новы від творчасці ўвайшоў у яе жыццё. — Пачалося ўсё вельмі банальна, калі я ляжала ў бальніцы. Тады быў сапраўдны бум вырабаў з сістэм ад кропельніцы. Трубачкі лёгка гнуліся, і тады я зрабіла некалькі бірулек,