Лясны напой вясны
На здымку: начальнік лесапункта Аляксандр Лапіцкі кантралюе працэс збору бярозавага соку ў Гарадзечненскім лясніцтве.
З пачатку мінулага тыдня ў Пружанскім лясгасе пачаўся актыўны збор бярозавага соку.
Нарыхтоўка бярозавіку з’яўляецца традыцыйным відам дзейнасці ўсіх лесагаспадарчых устаноў нашай рэспублікі. Не выключэнне і Пружанскі лясгас, які штогод збірае і рэалізуе немалыя аб’ёмы гэтага натуральнага прадукту, як розным прадпрыемствам, так і насельніцтву.
– У кожным лясніцтве падсочана ад 350 да 600 дрэў бярозы. Нашай лесагаспадарчай установай ужо рэалізавана больш як 70 тон гэтага прыроднага эліксіру. А пры спрыяльных умовах надвор’я плануецца павялічыць лічбу да 300. Акрамя насельніцтва нашымі асноўнымі спажыўцамі з’яўляюцца такія прадпрыемствы, як Маларыцкі кансерваваагаро


