Нашы акцябраты «заўсёды гатовы»: хто перамог у раённай «Зарнічцы-2023»
Асновы здаровага ладу жыцця, як і патрыятызм, неабходна прывіваць з дзяцінства. Выхаванне здаровага грамадзяніна і ў прамым, і ў пераносным сэнсе — задача няпростая, але педагогі нашага раёна з ёй выдатна спраўляюцца. Пацвярджэннем гэтага стала спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка-2023», якую правялі на гарадскім стадыёне і ў СШ № 5.
Гульня праводзілася з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання і фізічнага развіцця малодшых членаў ГА «БРПА», вучняў 4-5 класаў. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі 13 каманд, у складзе кожнай — па 10 акцябрат-зарнічнікаў з устаноў адукацыі раёна.
Трэба адзначыць, што дзеці адказна паставіліся да спартыўна-патрыятычнай гульні. Усвядомілі, што, у першую чаргу, гэта спаборніцтвы. Акцябраты былі засяроджанымі і ўважлівымі, а яшчэ вельмі… п













