Знаёмцеся: пераможца конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні», вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук
Умець не толькі выслухаць чалавека, але і пачуць яго жаданні, намеры, просьбы — гэта талент. Менавіта так лічыць вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук.
Гэты спецыяліст ужо не адзін раз станавіўся героем газетных публікацый, але амаль кожны год журналісты атрымліваюць чарговую нагоду сустрэцца з гэтым сапраўдным «чалавекам на сваім месцы». На пачатку бягучага года Анатоль Фёдаравіч стаў безумоўным пераможцам конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні» практычна па ўсіх намінацыях. Як удалося яму дабіцца такіх вынікаў? Назваць дасведчаным ветэранам гэтага спецыяліста нельга, бо ён працуе ў паштовай сувязі раёна толькі дзявяты год. Хаця справа не ў працягласці працы, таму што і за год можна зрабіць тое, што не атрымалася ў папярэдніка за дзесяцігоддзі. Галоўнае, як лічыць наш герой, не механіч




