Понедельник, 16 марта 2026

День: 13.05.2023

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў» прайшоў 5 мая. Арганізатарам гэтай акцыі выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў, а ўдзельнікамі былі прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна. Адзначу, што на працягу руху аўтакалоны з дзяржаўнымі сцягамі і сцягамі прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый мы спыняліся не толькі каля помнікаў вызваліцелям Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, брацкіх магіл ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, але і ў памятных месцах, звязаных з дзейнасцю партызанскіх атрадаў і інш. Першы наш прыпынак быў у аграгарадку Шані. Тут ля помніка савецкім воінам, партызанам і мірным жыхарам, якія загінулі ў баях за незалежнасць нашай Радзімы, расстраляным і па-зверску закатаваным фашыстамі, сабраліся вучні, настаўнікі, жыха
Жыхары Пружаншчыны віншавалі сталых людзей, якім давялося стаць сведкамі вайны

Жыхары Пружаншчыны віншавалі сталых людзей, якім давялося стаць сведкамі вайны

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Напярэдадні 9 Мая і ў сам Дзень Перамогі віншаванні з гэтым вялікім святам прымалі ветэраны, былыя малалетнія вязні канцлагераў, остарбайтары і многія іншыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі сельсаветаў Пружанскага раёна. Віншаванні прымае Вера Віктараўна Крэчка Ружанскі сельсавет Генадзю Іванавічу Арлову ў дзіцячым узросце было наканавана перажыць блакаду Ленінграда. Напярэдадні 9 мая мужчына прымаў віншаванні і падарункі ад мясцовага сельвыканкама, цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама ваеннаслужачых 210-га авіяцыйнага палігона. Усе, хто завітаў у дом Генадзя Іванавіча, жадалі яму доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя. Мокраўскі сельсавет Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Перамогі старшыня сельвыканкама сумесна з вучнямі і педагогамі Кля
Палацы культуры паказаў кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю да Дня Перамогі

Палацы культуры паказаў кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю да Дня Перамогі

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Культура, Новости
Радкі з запісной кніжкі юнай ленінградкі Тані Савічавай гучалі падчас пранізлівай імпрэзы «Зноў не павінна гэта ўсё паўтарыцца», якая прайшла ў гарадскім Палацы культуры. Усяго дзевяць старонак дзённіка, які вяла дзяўчынка ў блакадным Леніградзе, але як шмат паведамілі яны свету. Сярод абвінаваўчых дакументаў фашызму на Нюрнбергскім працэсе былі прад‘яўлены і запісы пра лёс адной з многіх ленінградскіх сем‘яў. Згодна з планамі гітлераўцаў, Ленінград павінен быў знікнуць назаўсёды яшчэ ў першую блакадную зіму. Але горад жыў, нягледзячы на голад і холад, на пайкі хлеба ў 125 грамаў у дзень на чалавека, на адсутнасць вады і святла...  Горад жыў і застаўся сімвалам няскоранасці, таму што з усіх магчымых і немагчымых сіл імкнуліся выжыць яго жыхары. Многія, як Таня Савічава, назаўсёд