Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе з Днём Перамогі!
Дарагія жыхары Пружаншчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з вялікім і свяшчэнным святам — Днём Перамогі!
9 мая — дата, якая аб’ядноўвае ўсе пакаленні беларусаў, сімвал выдатнай доблесці нашага народа, бясконцай гордасці за пакаленне пераможцаў і беззапаветнай любові да Радзімы.
Мы заўсёды будзем памятаць незвычайную мужнасць, сапраўдны патрыятызм і самаахвяраванне воінаў-вызваліцеляў, знамянальную перамогу справядлівасці над злом і насіллем. У нашых сэрцах не згасне падзяка за подзвіг ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, а таксама ўсіх тых, хто паднімаў краіну з руін і попелу.
Паважаныя ветэраны! Ваш подзвіг не падуладны часу. Тое, што вы зрабілі, — неацэнна. Вы — прыклад для маладога пакалення, наша надзейная апора. Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўн














