Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Май 2023

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава «Нюрнбергскі працэс. Погляд з Масквы»

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася выстава «Нюрнбергскі працэс. Погляд з Масквы»

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Культура, Новости
Выстава «Нюрнбергскі працэс. Погляд з Масквы» напярэдадні 9 Мая адкрылася ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма. Яе падрыхтаваў і прадаставіў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Брэсце. Гэты праект быў запушчаны яшчэ ў 2020 годзе, але ў Беларусі прэзентуецца ўпершыню. Ён прысвечаны судоваму працэсу над галоўнымі фашысцкімі злачынцамі і прымеркаваны да свята Перамогі. Як адзначыла дырэктар бібліятэкі Таццяна Гуторкіна, гэта не першы выставачны праект ва ўстанове, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Раней у гэтых жа сценах экспанаваліся выставы, якія паведамлялі пра Сталінградскую бітву і ўдзел у ёй беларусаў, Курскую бітву, блакаду Ленінграда, праваслаўную царкву ў гады вайны... Некаторыя з іх насілі краязнаўчы характар. Галоўнай мэтай падобных мерапрыемстваў з’яўл
Дэпутат Аляксандр Ляўчук сустрэўся з жыхарамі Пружанскай выбарчай акругі № 9

Дэпутат Аляксандр Ляўчук сустрэўся з жыхарамі Пружанскай выбарчай акругі № 9

Новости, Официально, Профессия
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляўчук правёў чарговыя сустрэчы на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі № 9. Праграма работы дэпутата была насычанай. Аляксандр Георгіевіч наведаў філіял «Аграэнерга Зеляневічы» РУП «Брэстэнерга», дзе сустрэўся з дырэктарам гаспадаркі Іванам Ярашэвічам і работнікамі бухгалтэрыі. У гутарцы абмяркоўваліся пасяўная кампанія, забяспечанасць кадрамі і тэхнікай, умовы працы людзей у сельскай мясцовасці. Актуальнай аказалася тэма замацавання маладых спецыялістаў. Аналагічныя пытанні закраналіся і пры сустрэчы дэпутата з дырэктарам ААТ «Радзіма» Паўлам Дарафеем, галоўным інжынерам Аляксандрам Данілікам і іншымі спецыялістамі гаспадаркі. Адказныя работнікі, якія перажываюць за сваю справу, гаварылі пра тое, шт
Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Актуально, Новости, Официально
Дарагія жыхары Пружаншчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Сучасныя герб, сцяг і гімн ужо амаль трыццаць гадоў з’яўляюцца гордасцю і гонарам кожнага грамадзяніна, які імкнецца да светлай будучыні, міру і стварэння. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала наша краіна заявіла пра сябе, набыла самабытнасць у сусветнай прасторы. Дзяржаўныя сімвалы – гэта мінулае і будучае Беларусі, найважнейшыя атрыбуты незалежнасці і суверэнітэту, якія з’яўляюцца сувязным звяном паміж пакаленнямі, адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго менталітэт і духоўны патэнцыял. З імі мы ўпэўнена ідзём наперад, будуючы магутную і квітнеючую Беларусь. Шанаваць і паважаць свой герб, сцяг і
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў» прайшоў 5 мая. Арганізатарам гэтай акцыі выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў, а ўдзельнікамі былі прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна. Адзначу, што на працягу руху аўтакалоны з дзяржаўнымі сцягамі і сцягамі прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый мы спыняліся не толькі каля помнікаў вызваліцелям Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, брацкіх магіл ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, але і ў памятных месцах, звязаных з дзейнасцю партызанскіх атрадаў і інш. Першы наш прыпынак быў у аграгарадку Шані. Тут ля помніка савецкім воінам, партызанам і мірным жыхарам, якія загінулі ў баях за незалежнасць нашай Радзімы, расстраляным і па-зверску закатаваным фашыстамі, сабраліся вучні, настаўнікі, жыха
Жыхары Пружаншчыны віншавалі сталых людзей, якім давялося стаць сведкамі вайны

Жыхары Пружаншчыны віншавалі сталых людзей, якім давялося стаць сведкамі вайны

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Напярэдадні 9 Мая і ў сам Дзень Перамогі віншаванні з гэтым вялікім святам прымалі ветэраны, былыя малалетнія вязні канцлагераў, остарбайтары і многія іншыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі сельсаветаў Пружанскага раёна. Віншаванні прымае Вера Віктараўна Крэчка Ружанскі сельсавет Генадзю Іванавічу Арлову ў дзіцячым узросце было наканавана перажыць блакаду Ленінграда. Напярэдадні 9 мая мужчына прымаў віншаванні і падарункі ад мясцовага сельвыканкама, цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама ваеннаслужачых 210-га авіяцыйнага палігона. Усе, хто завітаў у дом Генадзя Іванавіча, жадалі яму доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя. Мокраўскі сельсавет Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Перамогі старшыня сельвыканкама сумесна з вучнямі і педагогамі Кля
Палацы культуры паказаў кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю да Дня Перамогі

Палацы культуры паказаў кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю да Дня Перамогі

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Культура, Новости
Радкі з запісной кніжкі юнай ленінградкі Тані Савічавай гучалі падчас пранізлівай імпрэзы «Зноў не павінна гэта ўсё паўтарыцца», якая прайшла ў гарадскім Палацы культуры. Усяго дзевяць старонак дзённіка, які вяла дзяўчынка ў блакадным Леніградзе, але як шмат паведамілі яны свету. Сярод абвінаваўчых дакументаў фашызму на Нюрнбергскім працэсе былі прад‘яўлены і запісы пра лёс адной з многіх ленінградскіх сем‘яў. Згодна з планамі гітлераўцаў, Ленінград павінен быў знікнуць назаўсёды яшчэ ў першую блакадную зіму. Але горад жыў, нягледзячы на голад і холад, на пайкі хлеба ў 125 грамаў у дзень на чалавека, на адсутнасць вады і святла...  Горад жыў і застаўся сімвалам няскоранасці, таму што з усіх магчымых і немагчымых сіл імкнуліся выжыць яго жыхары. Многія, як Таня Савічава, назаўсёд
Рэпартаж са святкавання 78-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Пружанах

Рэпартаж са святкавання 78-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Пружанах

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Сонца 9 мая ззяла асабліва ярка, паветра было насычана пахам квітнеючых садоў, а ў душы гучала песня «Дзень Перамогі». Вось і прыйшоў 78-мы мірны май... Адкрыліся святочныя мерапрыемствы ў Пружанах з мітынга на брацкім пахаванні, што на гарадскіх могілках па вуліцы Горка. Удзел ва ўшанаванні герояў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Пружан ад фашысцкай нечысці, прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец, намеснікі старшыні райвыканкама, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, прадстаўнікі ваеннага камісарыята, моладзь. У гэты дзень не было радавога мерапрыемства, усе былі галоўнымі па-свойму. Адно з асноўных – шэсце па вуліцах Пружан святочнай калоны і мітынг каля помніка спаленым вёскам. У галаве ўрачыстай
Напярэдадні 9 мая кіраўніцтва раёна віншавала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Міхайлавіча Алякумава

Напярэдадні 9 мая кіраўніцтва раёна віншавала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Міхайлавіча Алякумава

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Традыцыйна з нагоды Дня Перамогі кіраўніцтва раёна віншуе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія ўвачавідкі сутыкнуліся з фашысцкай навалай, мужна змагаліся за кожны сантыметр матчынай зямлі, сваімі намаганнямі адстаялі нашу незалежнасць. Адной з такіх асоб з’яўляецца Іван Міхайлавіч Алякумаў, які зведаў пах пораху, удзельнічаў у Курскай бітве, а пасля вайны шмат гадоў працаваў на Пружаншчыне, быў і зараз з‘яўляецца жаданым госцем у навучэнцкіх і працоўных калектывах. У госці да ветэрана завітала вялікая дэлегацыя. Сярод прысутных былі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, дырэктар тэрытарыяльна
Вучань СШ № 3 Арсеній Валасевіч падрыхтаваў праект пра свайго прадзеда, які быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Вучань СШ № 3 Арсеній Валасевіч падрыхтаваў праект пра свайго прадзеда, які быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
Установы адукацыі Пружанскага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня Перамогі і Дня сям’і. У СШ № 3 г. Пружаны быў распрацаваны цэлы комплекс разнастайных мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у якіх прынялі і дзеці, і дарослыя. Напрыклад, вучань 9 «А» класа, член рэдкалегіі школьнай газеты «Пераменка» Арсеній Валасевіч у рамках акцыі «Я памятаю. Я ганаруся» правёў грунтоўную работу і стварыў тэматычную прэзентацыю пра свайго прадзеда, які прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. У падрыхтоўцы праекта хлопцу дапамагала кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнік гісторыі Галіна Сідарэнка. Прапануем вам матэрыял Арсенія Валасевіча пра свайго прадзядулю. «Я хачу расказаць вам пра свайго прадзеда Васіля Ігнатавіча Валасевіча – удз
У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р. Шырмы прайшоў канцэрт «Песні Перамогі»

У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р. Шырмы прайшоў канцэрт «Песні Перамогі»

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Новости
Свята Перамогі ўваходзіць у наша жыццё з успамінаў нашых дзядоў і прадзедаў, са старых фатаграфій, адкуль глядзяць на нас маладыя людзі, якія зведалі страшную вайну і ніколі не сталі старымі, не ўбачылі сваіх унукаў і праўнукаў... Свята ўваходзіць з пяшчотай галінкі бэзу, якая разгойдваецца на лёгкім ветрыку, з цішынёй міру і дабрабыту. У гэтае свята мы спяваем песні, што пелі і людзі, якія прайшлі вайну, бо мы адзіныя з імі. У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р. Шырмы прайшоў агульнашкольны вечар, прысвечаны Дню Перамогі. Пачаўся канцэрт з песні «Смуглянка» ў выкананні ансамбля трубачоў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Леўчука. Кадры мінулых гадоў праносіліся перад вачыма, калі гучала кампазіцыя «Кінахроніка» ад узорнага хору «Вітанак» (кіраўнік Ірына Буланькова). Гімнам кахання і вернасц
Фотафакт. Свой час настане і для дзіцячай пляцоўкі каля «Вераса»

Фотафакт. Свой час настане і для дзіцячай пляцоўкі каля «Вераса»

Актуально, Молодёжный клуб, Фотофакт
Многія з пружанцаў паспелі заўважыць, што каля магазіна «Верас», які знаходзіцца за райвыканкамам, на вул. Палескай, 5, з’явілася прыгожая дзіцячая пляцоўка. Яе ўжо спрабуюць асвоіць бацькі з дзецьмі. Але не трэба спяшацца. Як паведамілі нашай рэдакцыі прадстаўнікі ААТ «Пружанскі малочны камбінат», а менавіта дзякуючы аднаму з галаўных прадпрыемстваў горада гэты прыгожы куток адпачынку з’явіўся тут, пляцоўка пакуль не зусім гатовая да гульняў. Яшчэ не закончыўся мантаж канструкцый, трэба, каб само поле крыху ўмацавалася. Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі плануецца 1 чэрвеня, якраз у Дзень абароны дзяцей. Пачакайце, не спяшайцеся, час прыйдзе, і тады вашыя дзеці ўдосталь атрымаюць асалоду ад атракцыёнаў, згуляюць у міні-футбол. Беражыце тое, што робіцца для людзей! Віктар Ільюш
Хто атрымае тытул «Каралева вясна»? Даведаемся 13 мая ў Палацы культуры

Хто атрымае тытул «Каралева вясна»? Даведаемся 13 мая ў Палацы культуры

Афиша, Культура, Новости
Палац культуры горада Пружаны запрашае на конкурс творчасці і таленту «Каралева вясна». Асаблівасць конкурсу ў тым, што яго ўдзельніцамі стануць жанчыны «залатога ўзросту». Конкурс пройдзе ў працоўную суботу, 13 мая, у 15.00 гадзін, у вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Уваход свабодны. 0+.
Пружанский городской Дворец культуры приглашает на семейные мастер-классы

Пружанский городской Дворец культуры приглашает на семейные мастер-классы

Актуально, Афиша, Культура
Пружанский городской Дворец культуры в преддверии Международного Дня семьи приглашает 13 мая на семейные мастер-классы. В программе: - мастер-класс «Панно из соломки»; - мастер-класс «Роспись на стекле»; - мастер-класс «Лепка из глины»; - мастер-класс «Кукла-мотанка «Семья». Предварительная запись и информация по телефону: 2-06-48. Стоимость 5 руб. с человека.
Лукашэнка: праўда Перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі

Лукашэнка: праўда Перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі

Актуально, Великая Победа, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах, - гаворыцца ў віншаванні. - Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў праз час выступае вялікай аб'яднальнай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, хто не ведаў жахаў вайны і цяжару пасляваеннага аднаўлення". Праўда Перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, забяспечваюць надзейную абарону і працвітанне роднай зямлі, упэўнены кіраўнік дзяржавы. "Умацоўваючы яе патэнцыял і аўтарытэт сваімі працоўнымі перамогамі і дасягненнямі, сучаснікі робяць усё, каб
«Самая вялікая каштоўнасць — гэта мір!» Былы остарбайтар Вольга Тарасевіч — пра юнацтва, абпаленае вайной

«Самая вялікая каштоўнасць — гэта мір!» Былы остарбайтар Вольга Тарасевіч — пра юнацтва, абпаленае вайной

Актуально, Великая Победа, Год мира и созидания, Профессия
Памяць з’яўляецца нашай выключнай здольнасцю. Дзякуючы ўнікальнай магчымасці запамінаць і суадносіць падзеі, якія адбываліся ў мінулым, мы па-іншаму глядзім на значнасць сённяшняга дня, усталёўваем сувязь паміж дасягненнямі былых пакаленняў і сучаснасцю, выбудоўваем прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі працэсамі. Апроч ведання гісторыі, як сусветнай, так і айчыннай, вельмі важна памятаць мінулае сваёй сям’і. Менавіта гэтым ісцінам вучыла сваіх дзяцей Вольга Тарасевіч. Вользе Майсееўне Тарасевіч праз месяц споўніцца 95 год. Яна пражыла доўгае, сумленнае жыццё. Канечне, яно не заўсёды было ласкавым і бясхмарным. Але не спяшайцеся ўзгадваць свае штодзённыя турботы. Параўнаць іх з выпрабаваннямі, якія выпалі на долю гэтай бабулі, проста немагчыма, бо яна спазнала сапраўдны