Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Май 2023

У аддзеле па адукацыі пазнаёмілі з усімі нюансамі летняга аздараўлення маленькіх жыхароў Пружаншчыны

У аддзеле па адукацыі пазнаёмілі з усімі нюансамі летняга аздараўлення маленькіх жыхароў Пружаншчыны

Актуально, Молодёжный клуб
Для дзяцей лета — час доўгачаканых канікул. Аднак бацькі школьнікаў перад наступленнем гэтага перыяду задаюцца пытаннем: як арганізаваць вольны час сваіх дзяцей так, каб адпачынак быў не толькі прыемным, але і карысным? Добрым рашэннем у такім выпадку могуць стаць аздараўленчыя летнія лагеры. Як паведаміла метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Калюта, у гэтым годзе ў лагерах у перыяд летніх канікул плануецца аздараўленне 1850 дзяцей з Пружаншчыны. З першых дзён чэрвеня пачнуць сваю работу прышкольныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знахо-джаннем дзяцей. Для тых, хто хоча не толькі адпачыць, але і падзарабіць грошай, на тэрыторыі Пружанскага раёна будзе адкрыта шэсць лагераў працы і адпачынку (ЛПА). Яны будуць дзейнічаць у чэрвені пры СШ № 3 і СШ № 5 г. Пружаны, а таксам
Лукашэнка аб ЕАЭС: мы развіваем інтэграцыю не ў мэтах канфрантацыі

Лукашэнка аб ЕАЭС: мы развіваем інтэграцыю не ў мэтах канфрантацыі

Актуально, Президент
Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза развіваюць інтэграцыю не ў мэтах канфрантацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Маскве на ІІ Еўразійскім эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы развіваем інтэграцыю не ў мэтах нейкай канфрантацыі. Прэзідэнт Пуцін часта аб гэтым гаворыць. Мы хочам стварыць шматпалярную раўнапраўную бяспечную прастору для жыццядзейнасці. Калі мы гэтага не зробім - будзем плесціся ў хвасце. І аб нас будуць пастаянна выціраць ногі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта наша агульная мэта, і мы гатовы шмат працаваць для яе хутчэйшага ўвасаблення ў жыццё". Аляксандр Лукашэнка на заканчэнне яшчэ раз падкрэсліў, што сёння самае галоўнае - гэта час. "Час гэты адыходзіць. Жорстка адыходзіць. Мы не можам адстаць, і мы не п
Дзяўчаты з танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» занялі другое месца на чэмпіянаце па сучасных танцах!

Дзяўчаты з танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» занялі другое месца на чэмпіянаце па сучасных танцах!

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
У Брэсце прайшоў чэмпіянат па сучасных танцах «Беларускае Сузор’е Танца». Спаборніцтву быў прысвоены А клас, што адпавядае самаму высокаму ўзроўню правядзення падобных мерапрыемстваў. Ацэньвала дзяцей кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі высокакваліфікаваныя танцоры міжнароднага класа, харэографы са шматгадовым стажам, чэмпіёны ў street- і hip-hop-напрамках. Такі сур’ёзны чэмпіянат не напалохаў выхаванцаў студыі сучаснага танца «Ружовая пантэра», якія прымалі ўдзел у спаборніцтве і прадставілі творчыя нумары ў розных намінацыях. Сваім талентам падзялілася і каманда з шасці пружанскіх танцорак. Многія дзяўчынкі ў той дзень дэбютавалі на вялікай прэстыжнай сцэне. Як адзначыла кіраўнік танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» Маргарыта Грынёва, ім удалося ўтаймаваць хваляванне і…
Матросы-выратавальнікі Пружаншчыны рыхтуюцца да сезона

Матросы-выратавальнікі Пружаншчыны рыхтуюцца да сезона

Актуально, Профессия, Фотофакт
Ужо хутка настане гарачы летні сезон і на берагах вадаёмаў будуць збірацца адпачываючыя. Раённае таварыства выратавання на водах актыўна рыхтуецца да гэтага перыяду. Зараз асаблівая ўвага надаецца атэстацыі матросаў-выратавальнікаў, якія ўжо прыступілі да дзяжурстваў на васьмі ведамасных і двух належачых ТВВАД пастах. Так, на мінулым тыдні на базе выратавальнай станцыі на гарадскім возеры прайшоў семінар-навучанне з матросамі. Як расказаў старшыня раённай арганізацыі ТВВАД Юрый Амельянчук, былі правераны веды і ўменні па выкарыстанні ратавальных прылад, па кіраванні лодкай. Таксама атэстацыю работнікаў паста правялі і медыкі з аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы. Не менш увагі падчас семінара надавалася і дзеянням матросаў пры ўзнікненні канфліктных сітуацый. Не с
Аддзел унутраных спраў правёў спаборніцтвы па стральбе сярод вучняў СШ № 5. Хто стаў пераможцам?

Аддзел унутраных спраў правёў спаборніцтвы па стральбе сярод вучняў СШ № 5. Хто стаў пераможцам?

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
У нашым раёне добра наладжана работа паміж аддзелам унутраных спраў і ўстановамі адукацыі. Пацвярджэннем гэтаму сталі і спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод навучэнцаў СШ № 5 г. Пружаны, прысвечаныя 78-й гадавіне з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спартыўнае мерапрыемства было праведзена на базе Пружанскага РАУС. Пасля заканчэння спаборніцтваў супрацоўнікі міліцыі арганізавалі для ўдзельнікаў конкурсу салодкі стол. Падчас чаявання вялася прыемная сяброўская гутарка. Віктар Клімашэвіч уручае грамату і падарунак пераможцы — адзінаццацікласніцы СШ № 5 г. Пружаны Дар’і Люсцібер. На пачатку мінулага тыдня на агульнашкольнай лінейцы начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Клімашэвіч уручыў пераможцам граматы і каштоўныя падарункі. Па выніках конку
«Тэрмін адзін — 1 студзеня». Лукашэнка даручыў устараніць да новага года ўсе недахопы ў ахове здароўя

«Тэрмін адзін — 1 студзеня». Лукашэнка даручыў устараніць да новага года ўсе недахопы ў ахове здароўя

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 студзеня 2024 года ўстараніць усе недахопы ў ахове здароўя. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў па выніках нарады па актуальных пытаннях аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Раней па даручэнні кіраўніка дзяржавы была створана незалежная рабочая група, куды ўвайшлі не чыноўнікі, а менавіта спецыялісты ў сферы медыцыны. Яны аб'ехалі практычна ўсю Беларусь, і многія негатыўныя факты, на якія ўказвалі людзі, пацвердзіліся. Сітуацыю ў сферы аховы здароўя таксама вывучылі Камітэт дзяржаўнага кантролю і Генеральная пракуратура. Як аказалася, нягледзячы на выбудаваную сістэму, праблем дастаткова. "Як вынік: праз тыдзень у мяне на стале дакумент - або распараджэнне, або пратакол даручэнняў. Збярыце стэнаграму, усё, аб чым г
Падлетак, які хуліганіў на гарадскім стадыёне, атрымаў 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ

Падлетак, які хуліганіў на гарадскім стадыёне, атрымаў 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ

Молодёжный клуб, Новости, Происшествия
У выязным судовым пасяджэнні ў СШ №4 пракуратура Пружанскага раёна падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 14-гадовага падлетка, якому інкрымінавана хуліганства, у тым ліку паўторнае. Юнак 24 і 26 лютага ў вячэрні час, знаходзячыся на тэрыторыі гарадскога стадыёна, наўмысна разбіў нагамі 8 сядзенняў, устаноўленых на трыбунах, прычыніўшы ўстанове ўрон на суму больш за 260 рублёў. Сваё «геройства» ён дэманстраваў дзяўчатам, якія здымалі на відэа для сацсетак. Падчас папярэдняга расследавання ўрон быў кампенсаваны маці абвінавачанага ў поўным аб'ёме. Суд Пружанскага раёна на падставе ч.ч.1, 2 арт.339 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Прыгавор не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны. Пасля судов
«Спевы роднай зямлі» ў «беларускім Версалі»: як прайшла ноч музеяў у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў

«Спевы роднай зямлі» ў «беларускім Версалі»: як прайшла ноч музеяў у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Ружанские мотивы, Фотофакт
Насычаная разнастайная праграма чакала гасцей падчас свята, наладжанага 20 мая ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў. Палацавы комплекс у Ружанах — адзін з унікальных куткоў Беларусі. На працягу стагоддзяў найпрыгажэйшы архітэктурны ансамбль, які называюць «беларускім Версалем», належаў магутнай дынастыі Сапегаў. Зараз у музеі можна ўбачыць аўтэнтычныя прадметы, элементы інтэр’еру і самабытныя касцюмы старых часоў. Ружанскі палацавы комплекс прыцягвае сваёй незвычайнасцю: з аднаго боку — музей, з другога — галоўны комплекс, не закрануты рэстаўрацыйнымі работамі. Тут можна доўга хадзіць, глядзець і глядзець, дыхаць паветрам даўніны… Праведзеная тут «Ноч» успрымалася асабліва велічна. Каларытнасць святу надалі беларускія нацыянальныя касцюмы, у якіх паўсталі перад гасцямі м
Пружанскі палацык запрасіў на «Этнавечарыну» ў рамках «Ночы музеяў»

Пружанскі палацык запрасіў на «Этнавечарыну» ў рамках «Ночы музеяў»

Новости
19 мая Пружанскі палацык запрасіў гасцей на «Этнавечарыну», прысвечаную традыцыйнай вясенняй абраднасці беларусаў. Распачаў мерапрыемства аматарскі калектыў мастацкай творчасці Калядзіцкага сельскага Дома культуры, які паказаў дзве тэатральныя замалёўкі: «Прывітальная» і «Кола жыцця». Затым гасцям былі прадэманстраваны абрад «Гуканне вясны» ў выкананні фальклорнага калектыву «Бабіна лета» Ліноўскага сельскага Дома культуры і велікодны абрад «Валачобнікі», які падрыхтаваў калектыў гарадскога Палаца культуры пад кіраўніцтвам Вольгі Гардзейчык. Вельмі шчырым было выступленне фальклорнага калектыву «Паўлінка» дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны (кіраўнік — Кацярына Гуга). Завяршылася мерапрыемства чаяваннем на тэрасе музея. Спадзяёмся, што «Этнавечарына
Пагранічная Эстафета прайшла праз Пружаншчыну

Пагранічная Эстафета прайшла праз Пружаншчыну

Актуально, Год мира и созидания, Профессия, Фотофакт
З нагоды хуткага святкавання 105-гадовага юбілею пагранічнай службы Беларусі з Мінска ад памятнага знака «Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў» стартавала пагранічная Эстафета, якая павінна была прайсці па ўсёй працягласці дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Днямі яна зрабіла прамежкавы прыпынак у Пружанскім раёне, дзе размешчаны дзве пагранічныя заставы. Такая маштабная акцыя, прымеркаваная да значных падзей гісторыі нашай дзяржавы, і ў прыватнасці айчыннай пагранслужбы, праводзіцца ўжо ў сёмы раз. Удзельнікі мерапрыемства наведваюць шэраг буйных гарадоў краіны, а таксама пагранзаставы і байцоў, якія дзяжураць на ахове суверэнітэту нашай рэспублікі. 18 мая Эстафета пабывала на Пружаншчыне, дзе на пагранічнай заставе «Хвойнік» прайшла перадача асаблівага Знака Эстафеты ад гр
На маладзёжным кірмашы вакансій у Пружанах падлеткам расказалі, куды можна працаўладкавацца са школьным атэстатам

На маладзёжным кірмашы вакансій у Пружанах падлеткам расказалі, куды можна працаўладкавацца са школьным атэстатам

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Каб паспрыяць працаўладкаванню выпускнікоў школ, днямі на базе гарадскога Палаца культуры прайшоў маладзёжны кірмаш вакансій, які быў арганізаваны па ініцыятыве райвыканкама работнікамі аддзела занятасці раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Сістэма агульнаадукацыйнага навучання заклікана падрыхтаваць падлетка да наступнага прафесійнага выбару. Аднак не ўсе выпускнікі школ паступаюць у спецыялізаваныя навучальныя ўстановы. Камусьці не хапае прахадных балаў, іншыя «стамляюцца» ад вучобы і бяруць год на «падумаць», трэція вымушаны адкласці паступленне з-за фінансавых праблем у сям’і. У любым выпадку пасля заканчэння ўступнай кампаніі некаторыя застаюцца без занятку, а гэта можа прывесці да непрыемных акалічнасцяў. Здавалася б, які наймальнік возьме на працу
Безопасная перевозка пассажиров по 28 мая на контроле ГАИ Брестчины

Безопасная перевозка пассажиров по 28 мая на контроле ГАИ Брестчины

Автобудни, Актуально
С 22 по 28 мая Госавтоинспекция Брестчины проводит профилактические мероприятия по контролю за соблюдением ПДД водителями такси и маршрутных транспортных средств. В ходе рейдовых мероприятий инспекторы проверяют: техническое состояние;необходимую документацию;правомерность переоборудования ТС, выполняющих перевозки пассажиров. Помимо этого, сотрудники ГАИ осуществляют контроль за соблюдением водителями-перевозчиками Правил дорожного движения: коростного режима движения;правил расположения ТС на проезжей части;правил маневрирования;правил проезда на запрещающий сигнал светофора и др. ‼️ Правоохранители проводят рейды с использованием гласного, негласного и смешанного контроля за дорожным движением с использованием видеорегистраторов и других средств фото- и видеофиксации

Рэцэпты на Біс. Бульба, запечаная з курыцай ад пенсіянеркі Ніны Глушко

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад пенсіянеркі Ніны Глушко. ІНГРЭДЫЕНТЫ: бульба,курыца,перац,часнок,соль,маянэз. ПРЫГАТАВАННЕ Курыцу наразаем на порцыі, запраўляем перцам і часнаком, маянэзам, солім і пакідаем марынавацца на адну гадзіну. Бульбу наразаем кольцамі ці паўкольцамі. Бляху змазваем алеем, тонкім слоем кладзём бульбу і ставім запякацца на 20-30 мінут пры тэмпературы 180 градусаў. Замарынаванае мяса выкладваем на бульбу і запякаем яшчэ 30-40 мінут. Смачна есці!
Сотрудники ГАИ проведут Единые дни знаний правил дорожного движения под девизом «В лето без опасностей!»

Сотрудники ГАИ проведут Единые дни знаний правил дорожного движения под девизом «В лето без опасностей!»

Молодёжный клуб, Новости, Официально, Профессия
С 24 по 31 мая в учреждениях образования сотрудниками ГАИ будут проводится: Единые дни знаний правил дорожного движения под девизом «В лето без опасностей!», вместе с тем 26 мая сотрудники ГАИ проведут разъяснительную работу в трудовых коллективах в рамках Единого дня безопасности дорожного движения под девизом «Детская травма – взрослая беспечность!» данные мероприятия будут направлены на профилактику детского дорожно-транспортного травматизма, как в преддверии, так и в период летних каникул. Ввиду сезонных особенностей количество велосипедистов на дорогах общего пользования возрастает с каждым днем, при этом возрастает и количество дорожно-транспортных происшествий с участием данной категории участников дорожного движения. Так с началом велосезона фиксируются ДТП, связанные с нае
Заснавальніца клуба танцавальнага фітнесу «Нічога лішняга» Вольга Ільіч пра філасофію зумбы

Заснавальніца клуба танцавальнага фітнесу «Нічога лішняга» Вольга Ільіч пра філасофію зумбы

Актуально, Здоровье, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Спорт
Танцы і фітнес – гэта заўсёды прыгажосць, і нават мастацтва. Але рэпетыцыі і трэніроўкі – гэта цяжкая манатонная праца. На самай справе заняткі могуць прыносіць радасць і задавальненне, як у выпадку з новым напрамкам фітнесу «зумба». Вельмі прыемна ведаць, што сучасная тэндэнцыя не абышла і Пружанскі раён. Ужо больш за год у Лінове існуе клуб танцавальнага фітнесу «Нічога лішняга», дзе ўсе жадаючыя могуць паспрабаваць сябе ў зумбе. Я сустрэлася з заснавальніцай клуба, ліцэнзаваным трэнерам па зумбе, кіраўніком дзіцячага тэатра мініяцюр «ТМІН», маці дваіх дзяцей і проста ветлівай жанчынай Вольгай Ільіч.  – Раскажыце, як Вы пачалі займацца зумбай. – Доўгі час мы з мужам і дзецьмі жылі ў Брэсце. Там я ўпершыню пачула пра зумбу і схадзіла на заняткі. Трапіла да вельмі добрай дз