Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Май 2023

«Пружанскі малочны камбінат» 1 чэрвеня чакае ўсіх на адкрыцці новай дзіцячай пляцоўкі каля фірменнага магазіна «Верас» на Палескай!

«Пружанскі малочны камбінат» 1 чэрвеня чакае ўсіх на адкрыцці новай дзіцячай пляцоўкі каля фірменнага магазіна «Верас» на Палескай!

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия
Падарунак з нагоды Дня абароны дзяцей рыхтуе ААТ «Пружанскі малочны камбінат»! У чацвер, 1 чэрвеня, адбудзецца адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі. Яна знаходзіцца на вуліцы Палескай, 5, насупраць «Вераса» — фірменнага магазіна малочнага камбіната. У праграме: гульні і конкурсы, персанажы з мультфільмаў, мноства паветраных шарыкаў і сюрпрызаў. Пачатак у 11.00 гадзін. Прыходзьце ўсёй сям’ёй!
Рэцэпты на Біс. Катлеты рыбныя ад настаўніцы Шчарчоўскай СШ Валянціны Яцук

Рэцэпты на Біс. Катлеты рыбныя ад настаўніцы Шчарчоўскай СШ Валянціны Яцук

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў Шчарчоўскай сярэдняй школы Валянціны Яцук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: хек або траска — 1 кг,рэпчатая цыбуля — 2 галоўкі,белы хлеб — 150 г,мука — 1 шклянка,алей — 100 г,цукар — 1 ч.лыжка,перац чорны, соль, паніровачныя сухары. ПРЫГАТАВАННЕ Рыбу ачысціць, вымыць, аддзяліць філе ад костак і пракруціць на мясарубцы разам з падсмажанай цыбуляй і замочанай і адціснутай булкай, заправіць соллю, перцам. Дадаць цукар і муку, змяшаць, каб утварыўся густы фарш. Сфармаваць катлеты, абкачаць у паніровачных сухарах, абсмажыць на алеі, каб з’явілася залацістая скарыначка. Пакласці катлеты ў каструлю, заліць рыбным булёнам (яго можна зварыць з хрыбтоў), паставіць у духоўку на 20 мінут. Падаваць з бульбай. Смачна есці!
33 унікальныя хрысціянскія рэліквіі, пакланіцца якім можа кожны, асвечаны ў пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (+многа фота і відэа)

33 унікальныя хрысціянскія рэліквіі, пакланіцца якім можа кожны, асвечаны ў пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (+многа фота і відэа)

Актуально, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Новости, Тварам да веры, Фотофакт
Сведкі ключавых момантаў гісторыі хрысціянства і сапраўдныя знакі нашай веры… Рэдкія і ўнікальныя рэліквіі, важныя абсалютна для кожнага, хто называе сябе хрысціянінам, цяпер можна ўбачыць у пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трыццаць тры святыні будуць даступныя кожнаму, хто жадае ім пакланіцца і такім чынам звярнуцца да Бога, святых, падзякаваць за апеку і дапамогу. У мінулую нядзелю ў касцёле адбылася інтранізацыя — асвячэнне ўнесеных у храм рэліквій, якую правёў біскуп Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Няйнакш як Боская воля Для храма, на долю якога выпала шмат цяжкасцей, у тым ліку перыяд, калі замест малітваў тут іграла гучная музыка і ладзіліся дыскатэкі, атрыманне рэліквій — падзея значная і запамінальная. А таму і біскупа
Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём пагранічніка

Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём пагранічніка

Актуально, Официально, Профессия
Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята! Ахова і ўмацаванне дзяржаўнай граніцы былі і застаюцца найважнейшай гарантыяй нацыянальнай бяспекі краіны, а служба на граніцы — сур’ёзнай школай патрыятызму і вернасці Айчыне. Сёння пагранічнікі не толькі абараняюць рубяжы нашай Радзімы, але і стаяць шчытом на шляху не менш сур’ёзных пагроз — тэрарызму і кантрабанды, наркатрафіку і нелегальнай міграцыі. Выкананне гэтых складаных задач пад сілу толькі прафесіяналам з лепшымі чалавечымі якасцямі — сілай волі і духу, адвагай і цярпеннем. Да ліку такіх, несумненна, адносяцца і пагранічнікі. Паважаныя нашы абаронцы, ваш службовы шлях, ваша жыццё — прыклад адказнасці і прыстойнасці, найвышэйшага праф
Нарыхтоўка травяных кармоў ідзе ў ААТ «Радзіма»

Нарыхтоўка травяных кармоў ідзе ў ААТ «Радзіма»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Усталявалася прыдатнае надвор’е, ласкава свеціць сонейка. Гэтая акалічнасць на руку аграрыям нашай краіны, якія прыступілі да нарыхтоўкі травяных кармоў. У бягучым годзе ў Беларусі плануецца нарыхтаваць больш за 9,6 мільёнаў тон кармавых адзінак зялёных кармоў. Гэтага будзе больш чым дастаткова для жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд 2023/2024. Па Брэсцкай вобласці, якая, дарэчы, першай і ўзялася за ўкос травяных кармоў, дадзеная лічба складае 2088 тыс. тон. Гаспадаркі нашай роднай Пружаншчыны таксама актыўна ўключыліся ў гэты працэс, разумеючы, што ў дадзеным выпадку дзень, як кажуць, год корміць. Сельгаставарыствам раёна патрэбна нарыхтаваць 785 тыс. тон кармоў на 28000 га (на чацвер бягучага тыдня асвоена 3586 га). Цяпер асноўны ўпор робіцца на нарыхтоўку і закладку сенажу. На палетк
Чытач цікавіцца: як прадаваць кветкавую расаду па законе?

Чытач цікавіцца: як прадаваць кветкавую расаду па законе?

Новости
Наступіў агародна-дачны сезон. Рознай расады дэкаратыўных раслін сёлета ў мяне зноў з лішкам. Ці не парушу я заканадаўства, калі буду рэалізоўваць гэтую прадукцыю, не з’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам? Са званка ў рэдакцыю. На пытанне нашай чытачкі адказала начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Святлана ЖУК. — Нават калі Вы не зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, маеце права як фізічная асоба ажыццяўляць рэалізацыю прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады. Толькі рабіць гэта трэба на гандлёвых месцах або ў іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах гандлю. Пры гэтым адносна такога віду дзейнасці фізічныя асобы маюць права выплачваць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымаль
Сезон святаў вёсак у Пружанскім раёне адкрылі Баяры і Крупа (+ многа фота)

Сезон святаў вёсак у Пружанскім раёне адкрылі Баяры і Крупа (+ многа фота)

Актуально, Вёсачка родная мая, Год мира и созидания, Новости, Ружанские мотивы
Шчырай сустрэчай з жыхарамі вёсак Баяры і Крупа Зеляневіцкага сельсавета распачалі ў мінулыя выхадныя работнікі Пружанскага аўтаклуба сезон святаў населеных пунктаў. На свята сабраліся не толькі жыхары гэтых цяпер ужо маланаселеных вёсак, але і людзі, якія маюць тут свае карані. Прызнаюцца, што даўно з‘ехалі з вёскі, але пастаянна прыязджаюць на радзіму, наведваюць магілкі родных людзей. Абдымаліся, смяяліся і плакалі. І ўспаміналі, успаміналі… Загадчыца аўтаклуба Людміла Кавалёва нагадала пра даўнюю гісторыю вёсак. Аказваецца, Баяры захавалі назву былой групы насельніцтва — баяраў: так у старажытнасці называлі вольных людзей або мяшчан, якія атрымлівалі ва ўласнасць зямлю за службу па ахове межаў. Упершыню Баяры ўпамінаюцца ў дакуменце за 1631 год як паселішча, якое належала ма
Свята вёсак Кавалі і Юндзілы абудзецца 27 мая

Свята вёсак Кавалі і Юндзілы абудзецца 27 мая

Вёсачка родная мая, Новости, Ружанские мотивы
27 мая ў 15.00 адбудзецца свята вёсак Кавалі і Юндзілы «З любоўю да людзей і да зямлі». Арганізатары рыхтуюць урачыстае адкрыццё мерапрыемства, віншаванне жыхароў, канцэртную праграму з удзелам Пружанскага аўтаклуба.
Апошні званок сёлета прагучаў для васьмі 11-класнікаў Навасёлкаўскай СШ. Рэпартаж з урачыстай лінейкі (+многа фота)

Апошні званок сёлета прагучаў для васьмі 11-класнікаў Навасёлкаўскай СШ. Рэпартаж з урачыстай лінейкі (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
Ох, ужо гэтыя апошнія званкі! Кожны год яны нясуць надзею выпускнікам на светлае і шчаслівае будучае і ў той жа час агортваюць сумам ад расставання з роднай школай, настаўнікамі, якія ўкладвалі ў іх душу, давалі веды, вучылі чалавечнасці. Не стаў выключэннем і год 2023. Па ўсёй краіне свята апошняга званка для вучняў 9-х і 11-х класаў прайшло 25 мая. Прыгожа і ў той жа час урачыста было наладжана яно і ў ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Пружанскага раёна». Першымі віталі выпускнікоў, іх бацькоў і гасцей вядучыя — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Грышкевіч і выхавальніца дашкольнай адукацыі Алена Пракаева. Потым на ўрачыстую лінейку былі запрошаны выпускнікі 11 класа — шэсць хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі. Пасля падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прагучаў Дзяр
Разлілося гукамі «Пеўчае поле»: у свяце-конкурсе сёлета прынялі ўдзел 47 калектываў з Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў (+многа фота)

Разлілося гукамі «Пеўчае поле»: у свяце-конкурсе сёлета прынялі ўдзел 47 калектываў з Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў (+многа фота)

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Новости
У народных спевах умяшчаецца ўся жыццёвая мудрасць мінулых стагоддзяў. На працягу нашай слаўнай гісторыі, ва ўсе часы продкі стваралі фальклор, беражліва перадавалі нашчадкам культурныя здабыткі і тым самым захоўвалі нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. На радзіме народнага артыста Беларусі, фалькларыста Рыгора Раманавіча Шырмы шануюць яго спадчыну і працягваюць важную справу выдатнага сына Пружанскай зямлі. У мінулую нядзелю ў райцэнтры адбылося адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле», на які традыцыйна сабралася шмат таленавітых і творчых людзей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел культуры Пружанскага райвыканкама, Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма і гарадскі Палац культуры. Пачэсная місія вызначыць лепшых на ко
Лукашэнка: у Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін і разлічваюць памножыць вынікі супрацоўніцтва

Лукашэнка: у Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін і разлічваюць памножыць вынікі супрацоўніцтва

Актуально, Год мира и созидания, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грузіі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Шлях да ўтварэння сучаснай грузінскай дзяржавы прадаўжаўся не адно тысячагоддзе, напоўненае гераічнай барацьбой, перыядамі росквіту і цяжкіх выпрабаванняў. З гонарам, вялікай адвагай і годнасцю прайшлі яго жыхары гэтай цудоўнай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін, якія ўвасабляюць найбагацейшую культуру, непаўторны каларыт і гасціннасць свайго роднага краю". За гады суверэнітэту Беларусь і Грузія дасягнулі значных поспехаў у развіцці двухбаковых эканамічных, навуковых, культурных сувязей, аснову якіх заўсёды складалі павага і давер. "Упэўнены, абапіраючыся на гістарычна аб
Лукашэнка заклікаў не хвалявацца наконт «замка» на граніцы Беларусі з Польшчай

Лукашэнка заклікаў не хвалявацца наконт «замка» на граніцы Беларусі з Польшчай

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што бяспека граніц забяспечваецца належным чынам. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы ў Маскве на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўніка дзяржавы спыталі наконт магчымых правакацый з польскай тэрыторыі і ці знаходзіцца граніца Беларусі і Саюзнай дзяржавы на замку ў гэтым напрамку. "За гэта вы можаце нават не перажываць. Слухайце, калі дыверсантам трэба пранікнуць на вашу, нашу тэрыторыю, сёння шмат магчымасцей зрабіць гэта незаўважна. Я маю на ўвазе, як прафесіянал вам скажу, не выкарыстоўваючы зялёную граніцу. Таму з дыверсантамі гэта толькі бытавыя разважанні ў гэтым выпадку - што яны пранікнуць, калі не на замку граніца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Дыверсанты пранікаюць па іншых сцяжынах. Дыверсантаў, якіх мы
Піянерская дружына Хараўской СШ — лепшая ў раёне!

Піянерская дружына Хараўской СШ — лепшая ў раёне!

Актуально, Молодёжный клуб, Новости
Адбыўся фінал раённага конкурсу на лепшую піянерскую дружыну «Мы выбіраем БРПА». Мерапрыемства праходзіла на базе СШ № 4 г. Пружаны. Ініцыятарам правядзення конкурсу выступіла Пружанская раённая арганізацыя ГА «БРПА». Па выніках пяці конкурсных выпрабаванняў дыплом ІІІ ступені атрымала піянерская дружына імя У. Бортніка Ліноўскай СШ. Піянерская дружына імя У. Карвата СШ № 5 г. Пружаны была адзначана дыпломам ІІ ступені, а пераможцай конкурсу стала піянерская дружына імя П. Клімука Хараўской СШ. Апроч дыплома, піянеры гэтай установы адукацыі былі ўзнагароджаны перахо-дзячым кубкам «Правафлангавая піянерская дружына». Алена Зубко, старшыня раённага савета ГА «БРПА»
Неаднаразова судзімы жыхар раёна ўкраў маёмасць прыватнага прадпрыемства ў Шарашэва

Неаднаразова судзімы жыхар раёна ўкраў маёмасць прыватнага прадпрыемства ў Шарашэва

Новости, Происшествия, Пушчанскі куфэрак
Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў. Чалавечая душа — поцемкі. Туды не заглянеш і не вызначыш, якіх прынцыпаў па жыцці прытрымліваецца чалавек. Напрыклад, неаднаразова судзімы жыхар раёна на жыццёвым шляху кіраваўся правілам: усё чужое — маё. Гэта і прывяло да таго, што мужчына, знаходзячыся ў памяшканні прахадной прыватнага прадпрыемства ў г.п. Шарашэва, украў 13 пілавальных дыскаў і 10 фрэзерных нажоў. Чым прычыніў арганізацыі матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 900 рублёў. Зламысніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
У Пружанскім раёне стартаваў спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!»

У Пружанскім раёне стартаваў спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!»

Актуально, Новости, Официально
Напярэдадні заканчэння навучальнага года і з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 мая па 5 чэрвеня ў Пружанскім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!». У сярэднім 80% непаўналетніх атрымліваюць траўмы на дарогах у цёплы час года, з мая па кастрычнік, большая іх частка – летам, калі дзеці застаюцца без нагляду педагогаў і бацькоў. У гэтыя дні для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху вадзіцелі абавязаны рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Супрацоўнікі міліцыі, педагогі і бацькі аб’яднаюць намаганні па падтрыманні бяспекі юных удзельнікаў дарожнага руху. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.