Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Май 2023

Клапоціцца пра свой кавалачак зямлі Надзея Васільеўна Ламака

Клапоціцца пра свой кавалачак зямлі Надзея Васільеўна Ламака

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Фотофакт
Былы педагог Надзея Васільеўна Ламака, якая жыве ў адной са шматпавярховак па вуліцы Заводскай, увесь свой творчы патэнцыял рэалізуе ў афармленні прыдамавой тэрыторыі, прыдумляючы ўсё новыя і новыя кампазіцыі з кветак. З дапамогай іх яркіх фарбаў 82-гадовая жанчына імкнецца паказаць, які маляўнічы наш свет, прывівае любоў дзяцей да прыроды. Пенсіянерка зазначае: «Я паважаю работнікаў камунальнай службы і стараюся дапамагчы ў іх нялёгкай працы, каб наш горад быў яшчэ прыгажэйшым. Як гаварыў наш Прэзідэнт, трэба, каб кожны на сваім кавалачку зямлі рабіў сваю справу, – і будзе вынік». Кацярына Масік, фота аўтара
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Што рабіць са знойдзенымі боепрыпасамі?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Што рабіць са знойдзенымі боепрыпасамі?

Новости, Отвечает участковый инспектор милиции
– Знайшоў у лесе зараджаны паляўнічы патрон. Можа, лепш выкінуць яго, каб не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці? Адказвае старшы інспектар па дазваляльнай рабоце Максім Ліцкевіч: – А раптам яго потым знойдзе дзіця або боепрыпас выстраліць на станцыі перапрацоўкі смецця? Лепш прынесці яго ў міліцыю, і ніякай адказнасці за добраахвотную здачу незарэгістраванай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў не будзе. А вось незаконнае захоўванне гэтых прадметаў строга караецца айчынным заканадаўствам. У артыкулах 24.29 і 24.32 КоАП РБ пералічаны спіс небяспечных агнястрэльных і іншых прылад, за знаходжанне якіх супрацоўнікамі праваахоўных органаў, як і за парушэнне правілаў захоўвання, тэрмінаў рэгістрацыі, прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь. А, згодна з арт. 295 Крымінальнаг
«Талент – разумець сваю палавінку». Мікалай Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна Цыпурка адзначылі залатое вяселле

«Талент – разумець сваю палавінку». Мікалай Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна Цыпурка адзначылі залатое вяселле

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Тварам да веры
12 мая сямейная пара Цыпурка з Гарадзечна адзначыла залатое вяселле. 50 гадоў Мікалай Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна клапатліва, з павагай і пяшчотай нясуць сваё каханне праз жыццёвыя буры і выпрабаванні лёсу, пад-трымліваюць і шануюць адзін аднаго. Мы сустрэліся з сям’ёй Цыпурка, каб даведацца пра сакрэт такіх трывалых адносін. Мікалай Аляксандравіч быў трэцім дзіцём у сям’і, што жыла ў вёсцы Брантоўцы. Скончыўшы Зельзінскую сямігадовую школу, падлетак паступіў у Ваўкавыскі сельскагаспадарчы тэхнікум, але забраў дакументы... дзеля прыгод. — Мне захацелася спазнаць сябе, кінуць выклік невядомасці, сутыкнуцца з дарослымі выпрабаваннямі. І ўвачавідкі пабачыць мора. Я вырашыў паехаць на вучобу ў горад Гусеў Калінінградскай вобласці, — пагружаецца ва ўспаміны Мікалай Цыпурка. — Мн
Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізуе прававы прыём грамадзян

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізуе прававы прыём грамадзян

Новости, Официально, Профессия
Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізуе прававы прыём грамадзян Практыка правядзення прававых прыёмаў грамадзян для прафсаюзаў традыцыйная. Чарговы такі прыём адбудзецца 25 мая. Прыём пройдзе 25 мая з 09.00 да 11.00 гадзін у ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Пружаны» (г. Пружаны, вул. Юбілейная, д. 16); з 11.00 да 13.00 у Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г. Пружаны, вул. Шырмы, д. 17, каб. 223). Правядуць прыём пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі і галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Анатолій Міхайлавіч Пятручык. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 2-04-81.
У Пружанскай паліклініцы можна прайсці мамаграфічнае даследаванне

У Пружанскай паліклініцы можна прайсці мамаграфічнае даследаванне

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия
Рак малочнай залозы (РМЗ) на працягу 30 гадоў займае перадавую пазіцыю ў анкалагічным захворванні жаночага насельніцтва эканамічна развітых краін свету. Рызыку захварэць на РМЗна працягу жыцця мае кожная дзявятая жанчына. І нягледзячы на тое, што пік захворвання прыпадае на ўзроставую групу 60-74 гады, прыкладна 35% яго выпадкаў адзначаецца ў жанчын працаздольнага ўзросту. Што тычыцца Пружанскага раёна, то рак малочнай залозы займае ў нас, як і на Брэстчыне ў цэлым, другое месца сярод усіх анкалагічных захворванняў у жанчын (пасля раку скуры). І поспех лячэння гэтага захворвання напрамую залежыць ад яго стадыі. Менавіта ранняя дыягностыка ў пераважнай большасці выпадкаў ратуе здароўе і жыццё пацыентак. Спецыфіку работы мамографа добра ведае рэнтгенлабарантТаццяна Шчэрбанёва Што тако
Заняткі фізкультурай у дзіцячым садзе № 5 г. Пружаны спрыяюць рознабаковаму развіццю выхаванцаў

Заняткі фізкультурай у дзіцячым садзе № 5 г. Пружаны спрыяюць рознабаковаму развіццю выхаванцаў

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Спорт
Першыя арганізаваныя, змястоўныя і асабліва яскравыя заняткі фізкультурай з’яўляюцца ў жыцці дзіцяці ў пару, калі яно наведвае садок. Ужо тут, ва ўстанове дашкольнай адукацыі, прафесійныя педагогі мэтанакіравана фарміруюць фізічныя якасці выхаванцаў, спрыяючы тым самым іх рознабаковаму развіццю. Для дзетак жа фізкультура — гэта вялікая радасць, захапляльнае баўленне часу, магчымасць даць волю сваёй энергіі. У гэтым мы пераканаліся самі, калі завіталі на адзін з такіх заняткаў у дзіцячым садзе № 5 г. Пружаны. У той дзень чарговую «трэніроўку» арганізавала для выхаванцаў сярэдняй групы кіраўнік фізічнага выхавання Дзіна Станеўка. Дастаткова было толькі пачуць спакойны, упэўнены голас і ўбачыць шчырыя, добрыя, зіхатлівыя вочы гэтага педагога, каб зразумець, што яе душа адкрыта для ўсі
У Пружанах праходзіць абласная спартакіяда школьнікаў па веласпорце

У Пружанах праходзіць абласная спартакіяда школьнікаў па веласпорце

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
17 мая, напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту, які адзначаецца сёння, у Пружанах стартавала абласная спартакіяда школьнікаў па веласпорце. У адкрыцці спартакіяды прыняў удзел галоўны спецыяліст райвыканкама па фізічнай культуры, спорце і турызме Аляксей Лапыка і метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Ангеліна Круковіч. Як расказаў галоўны суддзя спартакіяды, суддзя нацыянальнай катэгорыі Анатолій Замушынскі, удзел у спаборніцтвах прымаюць пяць каманд з Пружанскага і Баранавіцкага раёнаў, таксама з гарадоў Брэст, Баранавічы, Бяроза агульнай колькасцю 60 чалавек. Барацьбу за прызавыя месцы вядуць школьнікі 2007-2010 гадоў нараджэння. У праграму спартакіяды ўваходзяць індывідуальная гонка, камандная эстафета, групавая гонка, гонка-крытэрыум. Па выніках спартакіяд
Віншаванні кіраўніцтва раёна з нагоды Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту

Віншаванні кіраўніцтва раёна з нагоды Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту

Актуально, Новости, Официально
Паважаныя спартсмены, ветэраны спорту, а таксама ўсе прыхільнікі актыўнага і здаровага ладу жыцця Пружанскага раёна! Віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту! Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх прыхільнікаў спорту і здаровага ладу жыцця, незалежна ад узросту і прафесіі. Спорт нясе людзям здароўе, сілу, прыгажосць, пазітыў, гартуе характар і вучыць пераадольваць цяжкасці. Радуе, што здаровы лад жыцця з’яўляецца нормай для многіх з нас. Пружанская зямля ганарыцца сваімі высокімі спартыўнымі дасягненнямі. Перамогі нашых спартсменаў у розных першынствах выклікаюць пачуццё гонару за наш раён. Асаблівыя словы падзякі – настаўнікам фізкультуры і трэнерам, дзякуючы працы якіх сталі магчымы поспехі нашых спартсменаў на розных спаборніцтвах. Жадаем усім моцнага здароўя, не
У ЗАГСе ўшанавалі сямейныя пары-юбіляры

У ЗАГСе ўшанавалі сямейныя пары-юбіляры

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия
Мы любім цытаваць выказванне класіка пра тое, што ўсе шчаслівыя сем‘і – аднолькавыя, але ці часта задумваемся, што стаіць за гэтымі словамі? Што насамрэч аб‘ядноўвае жанчыну і мужчыну ў адно цэлае і прымушае жыць разам не год і не два – усё свядомае жыццё? Штамп у пашпарце? Клятва вернасці, прынесеная каля алтара? Агульныя дзеці, дом, гаспадарка? Магчыма, і так, толькі каб захаваць і пранесці праз гады свае пачуцці, патрабуецца і ўзаемная павага, і ўменне слухаць і чуць сваю палавінку, і цэлая навука саступаць пры разыходжанні ў меркаваннях, і сапраўднае мастацтва памірыцца пасля сваркі... Ды і гэта далёка не ўсе сакрэты шчаслівага сямейнага жыцця, будаўніцтва якога на самай справе патрабуе немалых намаганняў. Пра гэта добра ведаюць і сямейныя пары, якія напярэдадні Міжнароднага
Да Дня адчыненых дзвярэй у дзіцячым садзе № 3 г. Пружаны падрыхтавалі акцыю «Ад сэрца да сэрца»

Да Дня адчыненых дзвярэй у дзіцячым садзе № 3 г. Пружаны падрыхтавалі акцыю «Ад сэрца да сэрца»

Актуально, Год мира и созидания, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
15 мая ў дзіцячым садзе № 3 г. Пружаны весела і цікава прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Правядзенне такіх мерапрыемстваў у нашай установе стала традыцыяй. Дзень пачаўся з акцыі-віншавання «Ад сэрца да сэрца», у рамках якой законныя прадстаўнікі выхаванцаў былі запрошаны паўдзельнічаць у рэжымных момантах садка: ранішняй зарадцы і тэматычных занятках усіх узроставых груп. Акрамя таго, усе жадаючыя мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з установай адукацыі. Так, я, як загадчык дзіцячага сада правяла экскурсію па тэрыторыі і памяшканнях дашкольнай установы. Музычны кіраўнік Таццяна Сёмуха пазнаёміла бацькоў з «Беларускай хаткай», створанай у садку. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Ірына Дзямчук правяла гасцей у «Пакоі па асновах бяспекі
21 мая – Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу

21 мая – Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу

Здоровье, Новости, Официально
Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, традыцыйна праводзіцца ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю мая. Упершыню Дзень памяці быў арганізаваны ў 1983 годзе ў г. Сан-Францыска (ЗША) групай людзей, асабіста закранутых праблемай ВІЧ-інфекцыі. Праз некалькі гадоў з'явіўся сімвал руху супраць гэтай хваробы. Ім стала чырвоная стужачка, якую ў 1991 годзе прыдумаў мастак Франк Мур. Яшчэ адзін сімвал гэтага дня – квілты. Гэта рознакаляровыя палотны, пашытыя са шматкоў тканіны ў памяць аб мностве людзей, якія пайшлі з жыцця. Першы квілт у 1987 годзе пашыў амерыканец Кліў Джонс, прысвяціўшы яго свайму лепшаму сябру, які памёр ад СНІДу. Сёлета Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, пройдзе 21 мая пад лозунгам: «Распаўсюджвайце любоўі салідарнасць, а не ВІЧ», іншымі сл
Сёлета музей Пружанскага лясгасу адзначае 20-гадовы юбілей

Сёлета музей Пружанскага лясгасу адзначае 20-гадовы юбілей

Актуально, Культура, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Экология
Раней існавала добрая традыцыя, калі розныя прадпрыемствы і арганізацыі стваралі ўласныя музейныя пакоі, каб захаваць памяць пра сваю дзейнасць для нашчадкаў. У многіх школах дзейнічалі такія гістарычныя экспазіцыі, асобныя памяшканні выдзяляліся на заводах і ў канторах. На жаль, нямнога такіх музеяў захавалася да нашага часу. Яшчэ больш каштоўным здаецца існаванне падобных тэматычных аб’ектаў у свеце цяперашніх спроб змянення гістарычнай праўды... Экскурсію для вучняў Хараўской школы праводзіць ляснічы Бярозаўскага лясніцтва Аляксандр Варчук А можна было б на рэальных прыкладах паказваць падрастаючаму пакаленню, як працавалі дзяды, якія праблемы і жыццёвыя пытанні яны вырашалі, што мелі для гэтага і як будавалі рэчаіснасць. Напрыклад, як гэта робяць у Пружанскім лясгасе, музей яког
Як хутка растуць дзеці і… садзікі! Дзіцячы сад № 2 г. Пружаны адзначыў 50-гадовы юбілей

Як хутка растуць дзеці і… садзікі! Дзіцячы сад № 2 г. Пружаны адзначыў 50-гадовы юбілей

Актуально, Новости, Профессия
Мусіць, няма такога чалавека, які б не любіў святы. Кожны з нас неаднаразова прымаў удзел у афіцыйных урачыстасцях, збіраўся за адным сталом са сваякамі, весела бавіў час у кампаніі сяброў. Але ёсць асаблівы від святочных мерапрыемстваў, на якіх можна ўсвядоміць сябе часткай вялікай гісторыі пэўнай установы і разам з калектывам адзначаць дні яе нараджэння. Так 50-гадовы юбілей ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Пружаны» стаў нагодай для сустрэчы прадстаўнікоў розных пакаленняў. Урачыстасць, якая праходзіла 12 мая, сабрала ў рознакаляровых сценах дзіцячага сада № 2 выхавацеляў, ветэранаў працы, выпускнікоў, бацькоў. Сярод запрошаных гасцей была і былая загадчыца ўстановы Антаніна Імховік, якая падзялілася сваімі эмоцыямі яшчэ да пачатку імпрэзы. – Я працавала ў садку з 1981 года, спачатку б
У Пружанах рэалізуецца праект Федэрацыі хакея Беларусі «Хакей ідзе да дзяцей»

У Пружанах рэалізуецца праект Федэрацыі хакея Беларусі «Хакей ідзе да дзяцей»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
«Хакей ідзе да дзяцей» – праект пад такой назвай вось ужо два гады рэалізуе Федэрацыя хакея Беларусі (ФХБ). Прыемна, што адным з гарадоў, які быў абраны для яго правядзення, нароўні з Івацэвічамі і Лунінцам сталі Пружаны. У чым сутнасць? Вучні першых і другіх класаў на ўроках фізкультуры вучацца стаяць на каньках, а пасля авалодваюць і азамі хакею. Нядаўна арганізаваныя на базе Лядовага палаца спаборніцтвы сталі своеасаблівай справаздачай работы праекта. У якасці ўдзельнікаў баталій на пружанскі лёд выйшлі шэсць каманд, якія складаліся з дзяцей 2014-2015 г.н., – па тры ў кожнай групе. Дзве каманды – «Зорныя пінгвіны» і «Ледзяныя тыгры» – прадставілі СШ № 3. Таксама дзве зборныя адстойвалі гонар гімназіі. Гэта «Маленькія драконы» і «Вогненныя ястрабы». За СШ № 1 імя ЧБВА змагаліся «
У конкурсе «Каралева Вясна 2023» удзельнічалі шэсць жанчын «залатога ўзросту»

У конкурсе «Каралева Вясна 2023» удзельнічалі шэсць жанчын «залатога ўзросту»

Актуально, Культура, Новости
Выхад на пенсію… Что значыць гэты момант для кожнага чалавека? Рубеж, пасля якога жыццё нібы запавольваецца і страчвае свае фарбы? Ці  час, калі нарэшце можна пажыць для сябе і знайсці новае хобі? І ці магчыма захаваць прыгажосць нават у пажылым узросце? Удзельніцы конкурсу «Каралева Вясна 2023» упэўнены, што на пенсіі жыццё працягваецца, а прыгажосць не залежыць ад лічбаў у пашпарце. 13 мая ў Пружанскім Палацы культуры прайшоў конкурс таленту і творчасці «Каралева Вясна 2023». Мерапрыемства было арганізавана Пружанскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і гарадскім Палацам культуры. На конкурсе выступілі шэсць удзельніц: Клаўдзія Сямёнаўна Несцярчук, Алена Іванаўна Крупчук, Алена Міхайлаўна Шалёнкіна, Таццяна Уладзіміраўна Ханцэвіч, Галіна Ігнацьеўна Пры