Суббота, 18 апреля 2026

Президент

Дзень друку аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў слова

Дзень друку аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў слова

Актуально, Президент
 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў друку з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята аб'ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова - прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы, - гаворыцца ў віншаванні. - Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў". Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую
«Вы бачыце, як прыгажэе родная зямля». Чаму для Лукашэнкі гэтак важны парадак у Беларусі

«Вы бачыце, як прыгажэе родная зямля». Чаму для Лукашэнкі гэтак важны парадак у Беларусі

Актуально, Президент
У выніку наступстваў COVID-19 у свеце прыкметна вырас попыт на загарадную нерухомую маёмасць. Такі вынік даследаванняў адной з міжнародных кансалтынгавых кампаній. Апытанне таксама паказала, што кожны чацвёрты чалавек у свеце хацеў бы змяніць кватэру на ўласны дом. А што ў нас? Беларусы як з іншай планеты: іх яшчэ трэба ўгаворваць узяць участак зямлі і даглядаць яго. У новым выпуску праекта "Па факце: рашэнні Першага" мы раскажам, як стаць багатым усяго за адну базавую, чаму Першы не выносіць бязладнага стаўлення да зямлі і ці ёсць будучыня ў агратурызму. "Яшчэ раз паўтараю: ну што ж гэта за ментальнасць такая? Сюды ўжо хлынулі ўсе: і з Расіі (дзякуй ім, расіянам), і недзе з Захаду, з Украіны (вы гэта ведаеце). Людзі прыязджаюць, каб жыць на гэтых свабодных участках. Я ж вас штурха
Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях забеспячэння бяспекі і ахове граніцы

Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях забеспячэння бяспекі і ахове граніцы

Актуально, Год мира и созидания, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях забеспячэння бяспекі і правапарадку і мерах па ахове дзяржаўнай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка вакол Беларусі застаецца складанай. Паблізу граніц нарошчваецца ваенны патэнцыял НАТА, адбываюцца правакацыі на граніцы. "Адкласці гэту нараду мы не маглі: абстаноўка нас вымушае рэагаваць на тую сітуацыю, якая складваецца. Таму было даручана ўраду, сілавому блоку падрыхтаваць сур'ёзныя мерапрыемствы на граніцы з мэтай недапушчэння на тэрыторыю Беларусі розных дыверсантаў. Апошнім часам такія выпадкі сталі больш частымі. Таму я хацеў бы пачуць вычарпальныя прапановы па процідзеянні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Як далажыў у час нарады старшыня Камітэта дзя
Нечаканы прыезд у Гродна, эксперыменты на палях і праграма дзеянняў для краіны. Вынікі рэгіянальнага тыдня Прэзідэнта

Нечаканы прыезд у Гродна, эксперыменты на палях і праграма дзеянняў для краіны. Вынікі рэгіянальнага тыдня Прэзідэнта

Актуально, Президент
Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, робіць замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Зрэшты, і ў час адпачынку, ці гэта хакейная трэніроўка або сячэнне дроў, Аляксандр Лукашэнка не-не ды і знойдзе падставу для чарговага даручэння. Як ён любіць гаварыць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця. Праект "Тыдзень Прэзідэнта" - для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара. Як Лукашэнка ацаніў фінальны матч чэмпі
Лукашэнка: Першамай аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе на карысць Радзімы

Лукашэнка: Першамай аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе на карысць Радзімы

Актуально, Год мира и созидания, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Стаўшы сапраўды народным, Першамай аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Добрасумленнае і адказнае стаўленне да справы дало магчымасць беларусам выстаяць у самыя складаныя перыяды гісторыі і пабудаваць незалежную дзяржаву. Служэнне агульнай мэце заўсёды было і застаецца крытэрыем поспеху і прызнання на нашай зямлі. Ствараючы і рэалізуючы задумы і мары, мы надаём жыццю сэнс, асабістымі поспехамі і дасягненнямі прымнажаем нацыянальны здабытак". Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб кожны чалавек знайшоў сваё прызванне, якое прыносіла б радасць новых адкрыццяў і сама
Праграма дзеянняў для краіны. Што асаблівага ў новым фармаце чарнобыльскай паездкі Лукашэнкі

Праграма дзеянняў для краіны. Што асаблівага ў новым фармаце чарнобыльскай паездкі Лукашэнкі

Актуально, Год мира и созидания, Президент, Сельское хозяйство
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 красавіка наведаў з рабочай паездкай Веткаўскі раён Гомельскай вобласці - адзін з найбольш пацярпелых рэгіёнаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Чарнобыльскія паездкі кіраўніка дзяржавы, прымеркаваныя да гадавіны катастрофы, - гэта ўжо шматгадовая традыцыя. Часцей за ўсё Прэзідэнт бывае менавіта на Гомельшчыне, якая ў красавіку 1986 года практычна ўся была радыяцыйна забруджана. Пакуль у мінулыя гады некаторыя апаненты Аляксандра Лукашэнкі ў гэтыя памятныя дні спрабавалі зарабіць палітычныя дывідэнды на чыстых вуліцах і плошчах Мінска, Прэзідэнт праводзіў дні, а часам і тыдні ў самых забруджаных раёнах. Сустракаўся са звычайнымі людзьмі, вучонымі, аграрыямі... Спрабаваў зразумець, што лепш зрабіць з гэтым

Лукашэнка праінспектаваў палі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працаваў у палях, паведамляе БЕЛТА. https://www.youtube.com/watch?v=47-YE5KmIuM "Інспекцыя без гальштукаў, дакладаў і справаздач, - піша тэлеграм-канал "Пул Першага". - Лукашэнка - на Радзіме, дзе і праінспектаваў пасевы аўса і гароху на палях Віцебскай вобласці, а таксама прэзідэнцкае эксперыментальнае поле ў вобласці Магілёўскай (у мінулым сезоне ў Александрыі сеялі ячмень)". Змяніць структуру пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень было даручэннем Прэзідэнта. Культура хутчэй выспявае і ўбіраецца з палёў, вызначаецца і сваёй ураджайнасцю. У мінулым сезоне высновы Лукашэнкі пасля эксперымента былі такія: "Гэты год паказаў, што азімы ячмень - гэта цуд. Я тут ужо трэці раз: калі пасеялі, глядзеў, калі былі ўсходы, і вось цяпер, у момант
Вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга ўражваюць

Вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга ўражваюць

Актуально, Новости, Президент
Вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга ўражваюць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вынікі супрацоўніцтва бакоў у 2022 годзе ўражваюць. Тавараабарот павялічыўся амаль на паўмільярда долараў і дасягнуў рэкордных $2,2 млрд. «Не кожныя з дзяржаў у свеце могуць пахваліцца такім тавараабаротам, як у нас», – заўважыў Прэзідэнт. У гэтым годзе тэндэнцыя да росту захоўваецца. Ужо ў студзені-лютым зафіксаваны прырост у 1,4 раза, а ў экспарце беларускай прадукцыі – у 1,7 раза. «Гэтым перш за ўсё абумоўлена наша вельмі цеснае і зацікаўленае стаўленне да Санкт-Пецярбурга. Ведаю, што ў вас вялікая цікавасць да Беларусі. Будзьце ўпэўнены: мы гатовы аддаць апошняе, але
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалі ва ўстановах адукацыі раёна

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалі ва ўстановах адукацыі раёна

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Президент
У працоўных і навучэнцкіх калектывах працягваецца абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. На мінулым тыдні старшыня раённага аб‘яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук наведала шэраг школ Пружанскага раёна, дзе падзялілася з педагогамі і старшакласнікамі сваімі ўражаннямі ад удзелу ў такім маштабным форуме. Таццяна Юр‘еўна заўважыла, што падчас Паслання былі агучаны вельмі шматгранныя тэмы, якія ідуць ад нашага з вамі жыцця, таму абмеркаванне ўзнятых пытанняў настолькі блізка ўсім грамадзянам нашай краіны. – Я не першы раз прысутнічала на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка, але на гэты раз у прамове Прэзідэнта нашай краіны вельмі ўразіла тое, як ён казаў пра вайну, словы яго пра тое, што на гарызонце, «дзякуюч
Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі ўдасца захаваць мір

Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі ўдасца захаваць мір

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў краіне ўдасца захаваць мір. Аб гэтым ён заявіў пры наведванні храма на Вялікдзень. «Міру вам і здароўя. Усё астатняе мы знойдзем. Не знойдзем – як я часта кажу, купім. А здароўе не купіш. Свет – вакол вы бачыце, што робіцца, – і нам каштуе каласальных намаганняў, каб захаваць гэты мірны астравок. Калі мы будзем займацца сваёй справай, кожны сваёй справай, мы захаваем мір – мы зробім неверагоднае. У гэтай сітуацыі мы захаваем мір на гэтай зямлі, калі вакол усё бурліць, шуміць», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. «І многія, не ведаючы, не разумеючы, не плануюць нейкія далёкія перспектывы, не ведаючы, што будзе заўтра. Заўтра будзе ўсё нармальна. Будзьце ў гэтым упэўнены», – запэўніў беларускі лідар. Ён пажадаў жыць мірна, спакой
Лукашэнка прапанаваў партнёрам па СНД скаардынавана абнаўляць судовую сферу

Лукашэнка прапанаваў партнёрам па СНД скаардынавана абнаўляць судовую сферу

Новости, Официально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі вышэйшых судоў замежных дзяржаў прапанаваў партнёрам па СНД скаардынавана абнаўляць судовую сферу. «Лічу, што гэты ваш візіт у Мінск паслужыць далейшаму развіццю прафесійнага супрацоўніцтва (свята святам, але нашы абавязкі з нас ніхто не здымаў). Многія пераўтварэнні ў сферы судовай дзейнасці мы можам праводзіць сінхронна і ўзгоднена. Наша краіна заўсёды адкрыта для дыялогу. Мы вельмі сур'ёзна «падглядаем» за вамі, за вашымі новаўвядзеннямі. І, робячы пэўныя крокі ў рэфармаванні нашай судовай сістэмы, мы глядзім, каб не забегчы наперад і не адысці ў бок ад вас. Калі неабходна нешта зрабіць на дзяржаўным і міждзяржаўным узроўні для вас, мы гатовы падтрымаць і рэалізаваць усе вашы канструктыўныя прапановы», – заявіў бел
Дзень Дзяржаўных сцяга, герба і гімна будзе адзначацца ў Беларусі

Дзень Дзяржаўных сцяга, герба і гімна будзе адзначацца ў Беларусі

Актуально, Новости, Официально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ №105, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Назва дзяржаўнага свята зменена з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая». Новая назва дасць магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі. БЕЛТА
Лукашэнка: трэба надаць новы імпульс ІТ-галіне, і гэта датычыцца ўсіх, і не толькі ПВТ

Лукашэнка: трэба надаць новы імпульс ІТ-галіне, і гэта датычыцца ўсіх, і не толькі ПВТ

Новости, Официально, Президент
Неабходна надаць новы імпульс развіццю IT-галіны, прычым не толькі для рэзідэнтаў ПВТ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб праектах указаў па развіцці Парка высокіх тэхналогій. «У лістападзе мінулага года мы ўжо абмяркоўвалі работу нашага Парка высокіх тэхналогій з улікам абстаноўкі, якая склалася вакол Беларусі. Неабходна надаць новы імпульс развіццю галіны, забяспечыць максімальна спрыяльныя ўмовы працы (мы аб гэтым дамовіліся). Прычым не толькі для рэзідэнтаў ПВТ, але і для ўсіх айчынных IT-кампаній, наогул для ўсіх айцішнікаў», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт паставіў задачу: ствараць прадукт для патрэб нацыянальнай эканомікі і экспарту. «Задача сур'ёзная. Але апошнія некалькі гадоў у нас задач лёгкіх не бывае», – заўважыў Аляксандр
Лукашэнка абмеркаваў з Шайгу гарантыі бяспекі Беларусі

Лукашэнка абмеркаваў з Шайгу гарантыі бяспекі Беларусі

Актуально, Официально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу ў Мінску з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, які прыбыў у беларускую сталіцу ў развіццё нядаўніх дамоўленасцей паміж кіраўнікамі дзяржаў. «Калі мы расставаліся пасля апошніх перамоваў з Уладзімірам Пуціным, то дамовіліся, што вы са спецыялістамі прыедзеце ў Беларусь, і мы сядзем з вамі, абмяркуем пытанні бяспекі Беларусі. Вы ведаеце, я ўжо ўздымаў гэтае пытанне», – сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што заходнія краіны не выконваюць дамоўленасці аб гарантыях бяспекі, якія даваліся ў рамках Будапешцкага мемарандума ў абмен на вывад ядзернай зброі. «Дзесьці пасля 1994-га года, вядомага Будапешцкага мемарандума, дзе кляліся ўсе заходнія дзяржавы і Расія даць поўную бяспеку Казахстану, Украіне і Беларусі.
Старшыня Ружанскага сельскага Савета Аксана Юркоўская пра Пасланне Прэзідэнта: «Моцная сям’я – залог моцнай дзяржавы»

Старшыня Ружанскага сельскага Савета Аксана Юркоўская пра Пасланне Прэзідэнта: «Моцная сям’я – залог моцнай дзяржавы»

Актуально, Новости, Президент, Профессия, Ружанские мотивы
Працягваем публікацыю меркаванняў аб штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. – У Пасланні мяне асабліва ўсхвалявала тэма сям’і, дэмаграфічнай бяспекі краіны. «Нас, беларусаў, павінна быць больш, – сказаў Прэзідэнт краіны. – Гэта найважнейшая ўмова суверэнітэту. І дзяржава шмат робіць, каб гэтую ўмову забяспечыць. У краіне ўчыняецца маштабная падтрымка сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей… А для шматдзетных – асаблівыя ўмовы: жыллё, сямейны капітал, бясплатнае харчаванне ў дзіцячым садку і школе…»Але сёння нас, як і Кіраўніка дзяржавы, хвалюе той факт, што падтрымка ў асобных выпадках можа не даходзіць да свайго адрасата – дзіцяці, якому яна і прызначана. Маецца на ўвазе, што ёсць нядбалыя бацькі, якія жывуць за кошт той падтрымкі ці, я