Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ №105, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Назва дзяржаўнага свята зменена з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая».
Новая назва дасць магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.
