Лукашэнка: трэба вельмі сур’ёзна прарэвізаваць усё, што мы будуем у сацыяльнай сферы
У Беларусі трэба вельмі сур'ёзна прарэвізаваць усё, што будуецца ў сацыяльнай сферы, і сэканомленыя сродкі накіраваць на павышэнне зарплат. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ехаў на гэта мерапрыемства з такім пачуццём, ці не шмат мы будуем аб'ектаў культуры, спорту, аховы здароўя? Мабыць, усё ж такі мнагавата. Але не для дзяцей. Для дзяцей - гэта асаблівы выпадак. Нам трэба вельмі сур'ёзна прарэвізаваць усё тое, што мы пабудавалі ў сацыяльнай сферы. Магчыма, нават у паліклініку варта лішні кіламетр прайсці або праехаць, асабліва ў Мінску, а сэканомленыя грошы ад будаўніцтва накіраваць на павышэнне дабрабыту саміх медыкаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнк








