Воскресенье, 19 апреля 2026

Парадку стала больш

920

На тэрыторыі цэнтральнай раённай бальніцы па вуліцы Кастрычніцкай праведзены маштабныя работы па добраўпарадкаванні.

Работнікі КУВП «Камунальнік» і ДРБУ-140 паспяхова завяршылі асфальтаванне і кладку тратуарнай пліткі, а будучую зялёную зону падсыпалі чарназёмам, каб з цяплом там хутка ўзышла трава. Усе запланаваныя работы выкананы з апераджэннем графіка, што дэманструе высокую эфектыўнасць і прафесіяналізм работнікаў. А яшчэ — жаданне зрабіць Пружаны добраўпарадкаванымі.

Вось і гэта тэрыторыя стала яшчэ больш прыгожай і дагледжанай.

Руслан Басак