
Маладосць і сталасць крочаць побач
Кожнаму чалавеку наканавана ў жыцці пабываць юным і летуценным, а потым — дарослым і сур’ёзным, са сваімі прынцыпамі. І нічога страшнага няма ў тым, што маладым людзям знайсці сваё «я» ў гэтым свеце дапамагае старэйшае пакаленне. Для таго, каб падтрымаць хлопцаў і дзяўчат, якія толькі распачынаюць свой шлях у прафесію, у сельгаставарыствах раёна практыкуецца настаўніцтва.
Ніколі не трэба баяцца прасіць дапамогі. Не бяры ўсё на свае плечы, калі не зусім дасведчаны ў даручанай справе, лепш параіцца з чалавекам, які ў гэтым разумее больш, зможа падрабязна рас-тлумачыць сутнасць работы. У сукупнасці гэта дапаможа ў будучым стаць добрым працаўніком, праявіць сябе на поўную ў абранай спецыяльнасці.
Існуе многа фактараў, якія іменна гэта пацвярджаюць. Зразумела, у кожнага навучэнца і с