Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

При взрыве в минском метро пострадал 151 человек, 12 погибли

Новости
12 апреля, Минск /Ольга Швайко - БЕЛТА/. В результате взрыва в минском метро пострадал 151 человек, 12 погибли. Об этом сообщил сегодня журналистам министр здравоохранения Беларуси Василий Жарко, передает корреспондент БЕЛТА. По словам министра, состояние 40 пострадавших оценивается как тяжелое, 58 – средней тяжести, остальные – ближе к удовлетворительному. "Среди пострадавших есть 3 беременные женщины, а также ребенок 2009 года рождения. Их состояние оценивается как ближе к удовлетворительному", - сказал Василий Жарко. Вечером 11 апреля помощь пострадавшим в результате взрыва в минском метро оказывали 98 машин скорой медицинской помощи. Пострадавшие были доставлены в 15 лечебных учреждений города. "Всем, кому необходимо, были проведены оперативные вмешательства. Участие в оказании помо

Специально для родителей: все о детских садах

Актуально
Красавік з’яўляецца адметным месяцам у рабоце раённага аддзела адукацыі. Менавіта ў гэты час пачынаецца папярэдняе камплектаванне груп у дзіцячых садках, складаюцца спісы дзяцей, якія хутка пачнуць наведваць дашкольныя ўстановы. Мам і тат хвалююць практычна адныя і тыя ж пытанні: як стаць на ўлік маючых патрэбу ў наведванні дашкольнай установы, у які садок і калі можа пайсці сын ці дачка, дзе атрымаць накіраванне ў дашкольную ўстанову і г.д. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама А.М.Імховік адказвае на гэтыя і іншыя пытанні. — Антаніна Мікалаеўна, з якога ўзросту дашкольная адукацыя з’яўляецца абавязковай? — У новым Кодэксе аб адукацыі, які пачне дзейнічаць з 1 верасня бягучага года, як і ў дакументах, якімі мы кіраваліся дагэтуль, прапісана: дашкольная адукацыя, як неад’е
Команда из Пружан победила в турнире «Золотая шайба» в младшей возрастной группе

Команда из Пружан победила в турнире «Золотая шайба» в младшей возрастной группе

Здоровье, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
У Гродне прайшлі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў (малодшая ўзроставая група) «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Брэсцкую вобласць прадставілі юныя хакеісты каманды «Мухавец» (Пружаны). Завяршыліся спаборніцтвы ў групах. Пружанцы прабіліся ў фінал, на шляху да якога нанеслі разгромныя паражэнні дружынам Гомельскай і Гродзенскай абласцей з лікам 12:3 і 7:0. У суботу ў барацьбе за першае месца нашы хакеісты змагаліся з равеснікамі з Магілёўскай вобласці.  Перамога засталася за намі! Мікола Архуцік.

В Пружанах ограблено отделение банка

Новости
У пятніцу чацвёртага сакавіка надзвычайнае здарэнне адбылося ў Пружанах: сярод белага дня было абрабаванна аддзяленне банка. Невядомы злачынца, а можа і група, сваёй ахвярай выбраў аддзяленне ААТ "ААБ "Беларусбанк" на вул.Набярэжная. Пад пагрозай прымянення сілы да работніка аддзялення малады чалавек забраў з касы ўсе наяўныя грошы і знік у невядомым накірунку. У пошуку дзёрзкага зламысніка задзейнічаны ўсе праваахоўныя органы. Устанаўліваецца і сума ўрону. Акрамя таго, міліцыя звяртаецца і да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй па гэтым выпадку, з просьбай паведаміць па тэл.102 або 8-029-330-02-51. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантавана. Алег Сідарэнка.

23 февраля – День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

Актуально, Профессия
Браты Уладзімір і Дзяніс Бакукіны з Пружан вырашылі застацца ў арміі і пасля дэмабілізацыі з тэрміновай службы. Служаць не толькі ў адной авіябазе, але і ў адной тэхнічна-эксплуатацыйнай часці ў Новых Засімавічах. Займаюцца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам авіяцыйнай тэхнікі. А  калі здараюцца форс-мажорныя абставіны, на дапамогу прыходзяць не толькі веды, вопыт, кемлівасць, але і братэрская ўзаемавыручка. І справа ладзіцца. НА ЗДЫМКУ:  авіямеханікі старэйшы брат — старшы прапаршчык Уладзімір Бакукін і малодшы — прапаршчык Дзяніс Бакукін. Галіна Каляда.

Афганский фотоальбом

Актуально
ЯНЫ былі вельмі маладыя, у многім рамантыкі, таму часта жартавалі над сябрамі, смяяліся і здзіўляліся звычаям і прыродзе Афганістана. І хацелі пры вяртанні ў Саюз прывезці з сабой што-небудзь на памяць. Гэтым «што-небудзь» станавіліся фотаздымкі, рабіць якія, да слова, строга забаранялася. Але некаторыя ўсё-такі здолелі правозіць праз заставы фотаапараты. І тады салдацікі, пакуль ніхто не бачыў, фатаграфаваліся. Тыя, ужо старыя і пажаўцелыя, здымкі і сёння беражліва захоўваюцца ў альбомах воінаў-інтэрнацыяналістаў... -ДУМАЮ, з майго архіва — гэта самы дастой на здымак. Зроблены ён у Джалалабадзе падчас маёй першай камандзіроўкі ў Афганістан у 1983 годзе,— расказвае Анатоль НЕМІРОВІЧ.— На ім мы разам з саслужыўцам, жыхаром Пружан-шчыны Сашам Бахцінавым сфатаграфаваліся на фоне мемарыяльнай

Пружанские школьники завоевали 10 дипломов на областных предметных олимпиадах

Молодёжный клуб, Новости
37 пружанскіх школьнікаў прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вынікі былі больш паспяховымі, чым у мінулым годзе: вучні заваявалі 10 дыпломаў. А пераможцамі абласной алімпіяды сталі: Алена Букса — гімназія (дыплом 1 ступені па нямецкай мове), Вікторыя Апарына — Параслянскай САШ (дыплом 2 ступені па абслугоўваючай працы), Андрэй Жмырэня — Ружанская САШ (дыплом 2 ступені па тэхнічнай працы), Яна Дыба – гімназія (дыплом 2 ступені па хіміі), Уладзімір Якуцэня і Дар’я Ціхановіч – САШ №5 (дыпломы 2 ступені па геаграфіі), Іван Кісялевіч – Шарашоўская САШ (дыплом 3 ступені па фізіцы), Алена Пракопчык – САШ №4 (дыплом 2 ступені па беларускай мове), Валерыя Собаль – САШ №5 (дыплом 3 ступені па рускай мове), Наталля Касцюковіч — САШ №3 (дыплом 3 ступені па а

«Учитель года» работает в Новосёлках

Актуально, Молодёжный клуб, Профессия
Раённы конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года РБ” выявіў пераможцаў. Па выніках фінальнага этапу “Настаўнікам года” ў нашым раёне абвешчана педагог Навасёлкаўскага ВВК дзіцячы сад САШ Іна Сямёнаўна Горбат. Аднак спачатку ўсе пяць фіналістак: І.С.Горбат (Навасёлкаўскі ВВК), С.П.Пракаповіч (СШ №4), Л.І.Гвай (СШ №3), С.М.Панасевіч (СШ №5), А.В.Гулевіч (СШ №1) праводзілі ўрокі ў класах СШ №5. Як расказала арганізатар конкурсу Н.С.Саскевіч, усе ўрокі ў незнаёмай сітуацыі прайшлі ў дружалюбнай абстаноўцы і спадабаліся як настаўнікам, так і дзецям. Па колькасці набраных балаў лідэрства ўзяла І.С.Горбат. Па-сапраўднаму відовішчным і масавым атрымаўся заключны этап конкурсу, які прайшоў у СШ №1 у мінулую суботу. Членам журы, у якое ўваходзілі намеснік начальнік

Директор вернулся на молочный комбинат

Актуально, Экономика
4 лютага назіральны савет ААТ «Пружанскі малочны камбінат» прагаласаваў за адмену ўласнага рашэння наконт звальнення дырэктара прадпрыемства У.М.Мікіціча. Рашэнне скасаваць працоўную дамоўленасць з дырэктарам назіральны савет прыняў дзесяццю днямі раней, 25 студзеня. ПРЫЧЫНАЙ звальнення У.М.Мікіціча стала нежаданне дырэктара паскорыць працэс аб’яднання актываў малочнага камбіната і СП «Юнімілк-Пружаны», створанага ў 2009 годзе. Насцярожанасць выклікалі «апетыты» інвестара, які, не паспеўшы выканаць раней узятыя на сябе абавязацельствы (стварэнне новых вытворчасцей, развіццё сыравінных зон і г.д.), паставіў пытанне наконт набыцця новых актываў у выглядзе ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Гэта выклікала хваляванні ў калектыве малочнага камбіната, які апошнім часам працаваў стабільна, з пры

Представляем вашему вниманию новую рубрику «Автобудни»

Автобудни, Актуально
Сёння мы прэзентуем нашым чытачам новую старонку, якая будзе прысвечана толькі аўтамабілям, пытанням і праблемам з імі звязаным. Шмат цікавай інфармацыі тут знойдуць для сябе аўтааматары. Акрамя таго, спадзяемся, што ў будучым старонка стане сапраўдным форумам для тых, хто пажадае выказаць сваё меркаванне або падказаць ідэю, падзяліцца цікавымі назіраннямі або што-небудзь параіць. Некаторыя факты *** ЗА АПОШНІЯ пяць гадоў у Пружанскім раёне колькасць аўтамабіляў павялічылася з 22 тысяч да 28 тысяч адзінак. У выніку штогод прырост транспартнага патоку ў раёне складае 5%. Асабліва рэзкі скачок зарэгістраваны ў 2009 годзе. Па колькасці аўтамабіляў Пружаншчына ў вобласці на дзевятым месцы, менш транспартных адзінак толькі ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Ляха

Пять домов отремонтируют в Ружанах за пять лет

Актуально, Ружанские мотивы
Згодна з праграмай добраўпарадкавання г.п.Ружаны на 2011-2015 гады, у пяці шматпавярхоўках пасёлка будзе зроблены рамонт. У праграму трапілі дамы №4 па вуліцы Чырвонаармейскай, №13а па вуліцы Савецкай і №1, №1а і №1б па вуліцы Урбановіча: прадугледжаны іх капітальны рамонт, цеплавая рэабілітацыя, узвядзенне шатровага даху і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Спецыяльная камісія, у склад якой уваходзілі і спецыялісты камунальнай службы, зыходзячы са стану дамоў, вызначыла чарговасць, у якой будуць праводзіцца работы. Ужо да канца бягучага года плануецца здаць дом па вул. Чырвонаармейскай. Шматпавярхоўка па вул. Савецкай, як мяркуецца, будзе адрамантавана ў наступным годзе, а дамы па вул.Урбановіча запланаваны на наступныя гады: у 2013 — дом №1-а, у 2014 — дом №1-б і ў 2015 — дом №1.

30 января – День белорусской науки

Актуально, Профессия
Больш за паўстагоддзя працуе ў Пружанах Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тут функцыянуюць пяць навукова-вытворчых аддзелаў, дзе даследаваннямі займаюцца 27 супрацоўнікаў. Тры з іх з’яўляюцца кандыдатамі навук, яшчэ шэсць чалавек працуюць над кандыдацкімі дысертацыямі. Штогод на навуковыя даследаванні расходуецца 500-600 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў. На станцыі вядуцца даследаванні па пладовых, збожжавых і зернебабовых, крупяных культурах, бульбе, шукаюцца магчымыя шляхі павышэння ўрадлівасці лёгкіх глебаў. За апошнія тры гады распрацаваны тэхналогіі вырошчвання рутвіцы рагатай, эспарцэта пясчанага і суданскай травы на корм і насенне. Вынікам селекцыйнай работы супрацоўнікаў станцыі з’яўляецца перадача ў сортавыпрабаванне с

Пружанский льнозавод среди победителей республиканского соревнования

Новости
Падведзены вынікі рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па вырошчванні і вытворчасці льняной трасты, насення вышэйшых рэпрадукцый і валакна ў 2010 годзе. У сувязі з невыкананнем даведзеных паказчыкаў па вырошчванні лёну і вытворчасці трасты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вырашыла лепшых не вызначаць, а значыць, прызавых месцаў не прысуджаць — сярод абласцей і раёнаў (першае і другое месцы), сярод механізаваных атрадаў (першае месца). Таму пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва, можна лічыць, стаў Пружанскі раён(трэцяе месца), які ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 30 мільёнаў рублёў. Трэцяе месца прысуджана таксама мехатраду ААТ «Пружанскі льнозавод». Ён адзначаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 20 мільёнаў

Чем наполним дворец Сапег?

Актуально, Культура, Ружанские мотивы
Яшчэ нядаўна жыхарам пасёлка не верылася, што хаця б частка рэшткаў замка, у якім некалькі стагоддзяў таму размяшчалася рэзідэнцыя знакамітага магнацкага роду, набудзе прэзентабельны выгляд, набліжаны да першапачатковага, а цікаўным праезджым, што захапляюцца веліччу архітэктуры, якую бачна яшчэ на пад’ездзе да Ружан, будзе што паглядзець, акрамя паўразбураных сцен. Супрацоўнікі музея, а ён адкрыўся тут з завяршэннем першага этапу рэстаўрацыйных работ, абяцаюць турыстам не толькі пазнавальныя экскурсіі, але і цікавыя падарожжы ў мінулае... Пра заўтрашні дзень палацавага комплекса і музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў», у прыватнасці, расказаў яго дырэктар Руслан Кніга. — На бягучым тыдні завяршыліся работы ў выставачнай зале, — паведаміў Руслан Сяргеевіч. — Хочацца адзначыць, ш

На Крещение пружанцы окунались в проруби

Новости
Прыхаджане Свята-Мікалаеўскай царквы ў в.Засімавічы ўжо трэці год на Вадохрышча (19 студзеня) прыходзяць на Шаняўскі вадаём, каб акунуцца ў асвечаную ў гэты дзень ваду. Лічыцца, што падобнае хрышчэнскае дзейства не толькі змывае грахі і хваробы цела, але і ачышчае душу. Сапраўды, светлыя ўсмешкі ззялі на тварах людзей пасля гэтага купання. ТАЦЦЯНА ЕРАФЕЕВА. НА ЗДЫМКУ: першым акунуўся ў асвечаную палонку настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Міхаіл Данілаў.