Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

Почему Ружанская мебельная фабрика сдает позиции?

Новости, Ружанские мотивы, Экономика
Пасяджэнне райвыканкама з выездам на Ружанскую мэблевую фабрыку было выклікана тым трывожным становішчам, якое, на думку кіраўніцтва раёна,  склалася тут апошнім часам. Вынікі дзейнасці прадпрыемства за мінулы год яскрава сведчаць, што яму не ўдалося поўнасцю пераадолець негатыўныя наступствы 2009 года і выйсці на запланаваныя параметры эканамічнага развіцця. У першым квартале 2011 года сітуацыя на фабрыцы яшчэ больш пагоршылася. З-за зніжэння  попыту на мэблю на асноўным для ружанцаў экспартным рынку ў Казахстане значна зменшыўся аб’ём вытворчасці:  за тры першыя месяцы гэтага года ён склаў толькі 89,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года ў фактычных цэнах, а ў супастаўных — 75,5%. Правальным стаў і красавік – 63,1 працэнта  ў супастаўных цэнах. АЛЕ НАВАТ і пры такіх аб’ёмах выт
В выходные Пружанщина принимала два фестиваля

В выходные Пружанщина принимала два фестиваля

Актуально, Культура
На мінулых выхадных Пружаншчына гасцінна сустракала гасцей,  людзей творчасці: на працягу двух дзён у нашым раёне праходзіў заключны этап абласнога фестывалю вакальна-харавога мастацтва «Ляці, наша песня» і свята духоўнай музыкі «Песнь песняў».Фестываль, без перабольшвання, справядліва заняў сваё месца менавіта на пружанскай зямлі: тут нарадзілася і працавала нямала дзеячаў культуры і мастацтва, прозвішчы якіх вядомы далёка за межамі краіны, — Францішак Карпінскі, Юзаф Крашэўскі, Міхал Баброўскі, Мікола Засім, Міхась Забэйда-Суміцкі, Іван Хвораст... Сярод гэтай пляяды па-сапраўднаму таленавітых людзей і Рыгор Шырма, імя якога носіць дзіцячая школа мастацтваў у горадзе. І зусім невыпадкова святочнаму шэсцю калектываў-удзельнікаў фестывалю папярэднічала ўскладанне кветак да бюста нашаму знак
Пружаны признаны самым чистым райцентром республики

Пружаны признаны самым чистым райцентром республики

Новости
Па выніках мінулага года ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў сярод гарадоў чацвёртай групы першае месца заваявалі Пружаны. З гэтай нагоды ў мінулую суботу раённы цэнтр наведалі намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь М.С.Ліпень і намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення ЖКГ        М.П.Ёлап. У райвыканкаме ў прысутнасці прадстаўнікоў адказных за стан горада прадпрыемстваў і арганізацый, кіраўніцтва раённага Савета дэпутатаў і загадчыкаў аддзелаў райвыканкама адбылося ўрачыстае ўручэнне пераходнага Чырвонага вымпела пераможцы. Старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, прыняўшы з рук намесніка міністра дарагую ўзнагароду, тут жа перадаў яе дырэктару КУВП «Камунальнік» А.Ф.Шопіку (на здымку) з наказам п
Гимназия ждет новых учеников

Гимназия ждет новых учеников

Актуально, Молодёжный клуб
Летнія канікулы – час бесклапотнага адпачынку для дзяцей. Але з такім меркаваннем, хутчэй за ўсё, паспрачаюцца выпускнікі 9 і 11 класаў. А яшчэ – чацвёртакласнікі, якія збіраюцца паступаць у гімназію. З гэтай нагоды ў малодшых школьнікаў, а яшчэ больш у іх бацькоў, назбіралася шмат пытанняў. На іх мы і папрасілі адказаць дырэктара ДУА ”Гімназія г.Пружаны” Л.Г.Казарэз. — Але найперш, Ларыса Георгіеўна, раскажыце, калі ласка, чым адрозніваецца гімназія, якую Вы ўзначальваеце, ад сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і чаму дзеці імкнуцца паступіць на вучобу менавіта да сюды? — Спачатку варта адзначыць, што ў нас няма слабых вучняў. У сваёй педагагічнай дзейнасці настаўнікі арыентуюцца на моцных школьнікаў, таму і ўзровень падрыхтоўкі дзяцей у гімназіі іншы ў параўнанні з сярэднеадукацыйнай
Беловежская магистраль: от Белого леска до Клетного

Беловежская магистраль: от Белого леска до Клетного

Актуально
Наша падарожжа пачалося з Белага Ляска. Адразу за вёскай і адбылася першая сустрэча з дарожнікамі: рабочыя раўнялі адхоны і сеялі траву. Крыху далей працавала тэхніка: экскаватары і грэйдэры. Размаўляем з начальнікам Рагачоўскага дарожнага будаўнічага ўчастка №1 Віктарам Куляшовым: — Практычна на ўсім гэтым участку даўжынёй у больш як 60 кіламетраў працуюць дарожнікі з Рагачова. Па зямлі ўжо зроблена амаль усё. А гэта вялікая справа — насыпаць дарожнае палатно, на якое хутка ляжа асфальт. Гэтым займаецца амаль 90 чалавек. А калі да іх дадаць яшчэ і вадзіцеляў з субпадрадных арганізацый, то лічба амаль падвоіцца. — А мы там праедзем?— дапытваецца наш шафёр, убачыўшы наперадзе ў жвіры заглыбокія, на яго погляд, для рэдакцыйнага «Форда» каляіны. — Да Бакуноў можаце ехаць смела! Па дар
Опасная мелочь, или куда выбрасывать старые батарейки?

Опасная мелочь, или куда выбрасывать старые батарейки?

Актуально, Здоровье, Экономика
Людзі не задумваюцца аб тым, што потым адбываецца са смеццем, якое яны выкінулі. Я маю на ўвазе пальчыкавыя батарэйкі. Пакуль яны працуюць, не ўяўляюць ніякай небяспекі. А калі аказваюцца ў вядры для смецця? Леанід Патапчук, г.Пружаны. Адказвае вядучы спецыяліст інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В.М.Дрозд: — На батарэйцы ёсць знак, заклікаючы не выкідваць яе ў бытавое смецце. Эколагі раяць збіраць такія старыя элементы сілкавання ў якую-небудзь ёмістасць (напрыклад, пластыкавую бутэльку) і захоўваць у недаступным месцы. З батарэйкамі, якія валяюцца дзе папала, могуць здарыцца разнастайныя непрыемнасці. Напрыклад, яны могуць нават узарвацца пры траплянні ў агонь. І не толькі. Падобнае можа здарыцца, калі вы вырашыце падзарадзіць батарэйкі, якія для гэтага не пр
В Пружанах появятся свои часы

В Пружанах появятся свои часы

Новости
Пружанский районный исполнительный комитет приглашает частных лиц, индивидуальных предпринимателей и юридических лиц оказать спонсорскую помощь в изготовлении городских часов по индивидуальному заказу на декоративно-скульптурной стеле у Дворца культуры на площади по ул. Советской в г. Пружаны к празднику города Пружаны (17 июля 2011 года). Финансовые средства просим перечислить на р/с 3632000000033 в ЦБУ № 122 ф-л № 113 в ОАО АСБ Беларусбанк, г. Кобрин УНП 200026140, ОКПО 02233346, за составлением договоров обращаться в отдел культуры Пружанского райисполкома по ул. Советской, 10 в г. Пружаны, тел. 7-57-32. Сведения о субъектах хозяйствования и физических лицах оказавших значительную спонсорскую помощь в изготовлении городских часов будут размещены на информационной табличке на декоратив
Фоторепортаж с празднования Дня Победы

Фоторепортаж с празднования Дня Победы

Новости
Горад адзначыў 66-гадавіну Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Святочная калона пад гукі аркестра рушыла ад будынка райвыканкама і прайшла па дзвюх галоўных вуліцах горада да помніка спаленым вёскам. Узначалілі калону аўтамабілі з ветэранамі. Але трэба адзначыць, што сярод воінаў Перамогі былі і тыя, хто ўпэўнена крочыў пешшу трымаючы за рукі праўнукаў. Здаецца, увесь горад выйшаў на вуліцы, каб павіншаваць тых, дзякуючы каму мы сёння жывем пад мірным небам і аддаць даніну памяці тым, хто не дажыў да сёлетняга Дня Перамогі. Урачысты мітынг адкрыў старшыня райвыканкама А.І. Юркевіч. Аляксандр Іванавіч нагадаў аб тым, які вялікі ўклад у агульную перамогу ўнеслі жыхары і ўраджэнцы Пружаншчы, сярод якіх ёсць і Героі Савецкага Саюза. Грамілі ворагаў на тэрыторыі раёна

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

Актуально, Профессия
Нягледзячы на маштабнае развіццё мабільнай сувязі, традыцыйная стацыянарная тэлефанізацыя захоўвае сваю папулярнасць у абанентаў. І гэта, як сцвярджае начальнік раённага вузла электрасувязі М.Я.Валынскі, заканамерна. — Справа ў тым, што цяперашняя стацыянарная сувязь амаль поўнасцю змяніла сваю сутнасць,— тлумачыць Мікалай Яўгенавіч.— І мабільнікі па некаторых паказчыках нават не змогуць параўнацца з хатнімі тэлефонамі. Гэта тычыцца і якасці паслуг, і іх асартыменту. Па-другое, мы імкнемся нароўні канкурыраваць з бесправадной сувяззю: хутка задавальняюцца заяўкі на тэлефанізацыю, вядзецца пастаянная мадэрнізацыя абсталявання. На працягу мінулага і часткі бягучага года  пружанскія сувязісты замянілі былыя лініі сувязі на новыя оптавалаконныя кабелі ў вёсках Клятное, Мурава, Стараволя, Сла
Дикая охота, или почему в городе стреляют в собак?

Дикая охота, или почему в городе стреляют в собак?

Актуально
Каюся. Каюся, што ў лютым, калі на тэлефон дзяжурнага карэспандэнта паступіла тэлефанаванне ад жыхаркі горада Ніны Андрэеўны Шэпель, не разабралася з ім як след. Магчыма, гэта пазбавіла б і мяне ад трагедыі, якая здараецца ў кожнага ўладальніка сабакі, калі гіне яго чатырохлапы сябар. — Суткі прайшлі, — дзялілася набалелым жанчына, — а ў вушах дагэтуль стаіць дзікі енк сабакі, якога ўчора забілі на маіх вачах на плошчы ў цэнтры горада. Ён біўся ў агоніі ў лужы крыві ў разгар дня, каля 12 гадзін. А калі б у гэты час вялі дзяцей у Палац культуры? Няўжо нельга пазбавіць людзей такога дзікага відовішча, як адстрэл сабак, і наладзіць іх адлоў? Пасля ўбачанага, у мяне здарыўся гіпертанічны крыз. (Са званка ў рэдакцыю 17 лютага). Без увагі тое тэлефанаванне не засталося. Я звязалася з начальн

С Андреем Климка о музыке и не только

Актуально, Молодёжный клуб
Апошні раз Андрэй Клімка быў героем нашых публікацый у канцы 2008 года, калі песня, музыку да якой ён напісаў, выйшла ў фінал адборачнага туру конкурсу “Еўрафэст”. «Don’t give up from love» у выкананні брэсцкай спявачкі Вікторыі Бяловай палюбілася публіцы, прынесла папулярнасць і Андрэю. — Андрэй, што змянілася ў Вашым жыцці за гэты час? — Я стаў аранжыроўшчыкам і рэміксерам. Больш не працую ў цэнтры творчасці моладзі г. Брэста. Пішу музыку. Займаюся трыма ўласнымі праектамі. Шмат гастралюю. Вось у перапынку паміж выступленнямі прыехаў у Пружаны, каб правесці час з бацькамі. Апошнім часам я вельмі рэдка бываю дома. — А калі падрабязней? — Мой першы праект стартаваў яшчэ ў 2006 годзе — Aoo&ooA. З гэтым праектам я і гітарыст Аляксандр Дзюжакоў выступалі ў многіх расійскіх гарадах, дав

В области снизилось количество выбросов загрязняющих веществ в атмосферу, но радоваться рано

Актуально, Экология
Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, у мінулым годзе ў рэгіёне выкіды забруджваючых рэчываў у атмасферу ад стацыянарных крыніц зменшыліся амаль на 17% — да 28,6 тысячы тон. Спецыялісты звязваюць гэта са зніжэннем долі мазуту ў паліве. ПРАДПРЫЕМСТВЫ вобласці выкідваюць у атмасферу ўсяго 8% ад рэспубліканскага ўзроўню шкоднага дыму. Узначальвае ж «чорны спіс» забруджвальнікаў паветра Віцебшчына. На яе долю прыходзіцца чвэрць усіх выкідаў у краіне. Адзін толькі Наваполацк — самы «дымячы» горад Беларусі — выкінуў у атмасферу амаль у два разы больш, чым уся Брэсцкая вобласць, — 50 тысяч тон бруду. За «лідарам» ідуць Мінск (31 тыс.т), Новалукомль (16 тыс.т), Гродна (12 тыс.т), Гомель (11 тыс.т). Прамыслова-энергетычныя цэнтры Брэсцкай вобласці ў параўнанні з гэт

Одна тонна макулатуры сохраняет 13 деревьев. А вы пользуетесь контейнерами для раздельного сбора бытовых отходов?

Актуально, Экология
ЗГОДНА з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі», у раёне распрацавана  «Праграма раздзельнага збору бытавых адходаў». У мінулым годзе ёю было ахоплена каля 70% насельніцтва шматпавярховай забудовы — горада, гарадскога пасёлка Ружаны і Новых Засімавічаў са Слабудкай. Што значыць ахоплена? На спецыяльна падрыхтаваныя ў розных мікрараёнах пляцоўкі ўстаноўлена па тры кантэйнеры рознага колеру: сіні — для збору шкла, зялёны — для макулатуры, жоўты — для пластыкавых бутэлек. Спачатку «Камунальнікам» было закуплена і ўстаноўлена 68 такіх кантэйнераў. Сёлета яшчэ 90. Пастаўлена задача ахапіць раздзельным зборам бытавых адходаў 100% насельніцтва. Для чаго гэта патрэбна, калі адходы ўсё роўна вывозяцца на палігон?— спытаецеся вы. — Раздзельна сабранае шкло, пластык і папера,—

Старость – не радость, если рядом нет социального работника

Актуально
У тым, што ў сферы сацыяльнага абслугоўвання працуюць сапраўды адданыя сваёй справе людзі, я пераканалася, наведаўшы тэрыторыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і паразмаўляўшы з загадчыцай аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Вольгай Сахарук. — Галоўная наша задача,— гаворыць Вольга Георгіеўна,— ахапіць абслугоўваннем у хатніх умовах усіх пажылых грамадзян, якія маюць у ім патрэбу. Для гэтага ў цэнтры дзейнічаюць не толькі заяўляльны, але і выяўляльны прынцыпы. Сумесна з пассельвыканкамамі мы стараемся дайсці да кожнага пажылога чалавека, каб прапанаваць даступныя і якасныя сацыяльныя паслугі з улікам індывідуальных патрэб. Сацыяльны работнік з’яўляецца свайго роду пасрэднікам паміж чалавекам і дзяржавай. — Як выглядае схема работы аддзялення на практыцы? — Усё вельмі

Строим быстро. Или качественно?

Актуально
У бягучым годзе на Пружаншчыне не спыняюцца будаўнічыя работы. Сярод найбольш значных аб‘ектаў варта адзначыць чатыры кааператыўныя дамы і гасцініцу ў райцэнтры, рэстаўрацыю заходняга флігеля  палаца Сапегаў, інтэрнат і гасцініцу ў г.п.Ружаны, грамадскі комплекс у аграгарадку «Жураўліны», дзіцячы садок у в.Лінова і плавальны басейн Кляпацкай СШ. Працягваецца будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах: сёлета ўваходзіны павінны справіць у вёсках Смаляніца, Клепачы, Навасёлкі, Калядзічы, Гарадзечна, Лыскава, Казлы і гарадскіх пасёлках Ружаны і Шарашова, дзе ўсталяваны стеновые панели сендвич. У гэтым годзе павінен прырасці шэрагам вытворчых аб’ектаў і аграпрамысловы комплекс раёна. Будаўнічыя работы вядуцца на 23 малочнатаварных фермах, працягваецца ўзвядзенне свінакомплекса ва