Суббота, 18 апреля 2026

Автор: admin

В отделении переливания крови Пружанской ЦРБ применяют новую технологию

Здоровье, Новости
Новая тэхналогія атрымання адмытых эрытрацытаў з эрытрацытнай  масы знайшла сваё прымяненне ў Пружанскай райбальніцы. Адмытыя эрытрацыты ў лячэбнай практыцы выкарыстоўваюцца для лячэння цяжкахворых, у якіх былі ўскладненні пасля пералівання донарскай крыві ці эрытрацытнай масы, або тым, каму ўжо шмат разоў пералівалася донарская кроў. Адмытыя эрытрацыты выратоўваюць пры глыбокіх анеміях, пячоначнай і ныркавай недастатковасці і іншых захворваннях. Безумоўна, укараненне новай тэхналогіі прынясе вялікую карысць. Павел БАРАДЗЮК, загадчык аддзялення пералівання крыві ЦРБ.

Теперь и частные объявления на нашем сайте!

Новости
Да ўвагі рэкламадаўцаў! Дошка прыватных аб’яў з’явілася і на  нашым сайце www.budni.by (аб’явы размешчаны тут: http://www.doska.budni.by/). Кошт аднаго радка (да 45 знакаў) – 1.500 рублёў, тэрмін размяшчэння аб’явы на сайце – 1 тыдзень. Нагадваем, што таксама вы можаце заказаць у нас рэламны банер (125 на 125) коштам 25 тысяч рублёў, тэрмін размяшчэння 2 тыдні.

В прошлом году государство инвестировало в Пружанский район более триллиона рублей

Экономика
У суботу ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне, на якім абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама выкананне інавацыйнай праграмы на 2009-2011 гады, у якую ўключана і Пружаншчына. У пасяджэнні прымалі ўдзел старшыня праўлення Нацыянальнага банка РБ П.П.Пракаповіч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А.Сумар, генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Мачулішчы» А.К.Ліневіч. Запрашаліся кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, незалежна ад форм уласнасці. Гэтае пасяджэнне стала своеасаблівай справаздачай кіраўніцтва раёна за тыя капіталаўкладанні, што за апошнія два гады атрымала Пружаншчына. Як паведаміў старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч, толькі летась у нашу эканоміку дзяржава інвеставала звыш трыльёна рублёў. Асаблівы акцэнт у рэалізацыі інавацыйнай праграмы роб

19 января – День спасателя

Актуально, Профессия
Па словах начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях С.Ф.Войціка, нягледзячы на тое, што мінулы год быў багаты на анамальныя з’явы, не здарылася нічога такога, з чым не змагла б справіцца айчынная сістэма папярэджання надзвычайных сітуацый. Таму ўвогуле калектыву аддзела па выніках мінулагодняй работы можна ставіць адзнаку «добра».— На жаль, нам не ўдалося актывізаваць работу па прадухіленні гібелі людзей на пажарах: для нашага раёна восем чалавек — вельмі высокая цана. І самае сумнае, што летась у агні загінулі двое дзяцей, чаго не рэгістравалася пяць апошніх гадоў,— гаворыць Сяргей Фёдаравіч.— Мінулы год, трэба прызнаць, быў даволі складаным — і па колькасці пажараў, і з-за прыродных катаклізмаў. Толькі з-за шквалістых вятроў арганізацыі раёна страцілі звыш паўмільярда рублёў. Нямал
В Водном дворце прошли первые соревнования

В Водном дворце прошли первые соревнования

Новости, Спорт
У Водным палацы прайшлі першыя спаборніцтвы. На плавальныя дарожкі басейна выйшлі 44 удзельнікі. Сярод хлопчыкаў 2002 года нараджэння і маладзей на дыстанцыі 25 метраў першым стаў Улад Ільяшук, другім — Арцём Шышко, трэцім — Іван Кубай; у  дзяўчынак першыя месцы занялі  Ганна Вільчык, Ксенія Раманюк і Наташа Бараноўская. Сярод хлопчыкаў 2000-2001 гадоў нараджэння перамаглі Кірыл Карповіч, Улад Ліпко і Антон Нупрэйчык, сярод дзяўчынак — Анастасія Леаненка,  Яна Жорах, Дзіяна Грышкевіч. Пераможцы атрымалі ў якасці прызоў акуляры для плавання і шапачкі. Трэнеравалі юных плыўцоў Аляксандр Шаманаў, Аляксандр Махнач, Аляксандр Дземідовіч. Кацярына Пашкевіч.

Открылся магазин «Горячий хлеб». Его построили за три месяца

Новости, Экономика
У гэтыя святочныя дні прыемны падарунак гараджанам зрабіў філіял райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці»: у чацвер адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна «Гарачы хлеб». Усе памятаюць старую  хатку, у якой размяшчаўся магазін. Нягледзячы на яе непрывабны выгляд, там заўсёды было шмат пакупнікоў. А мінулым летам магазін зачынілі: адміністрацыяй Пружанскага райспажыўтаварыства было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага, і калектыў прадаўцоў разам са сціплым асартыментам вымушаны быў цясніцца ў палатцы. У кастрычніку будаўнікі заклалі падмурак, і ўжо студзені на ранейшым месцы вырас прыгожы будынак. — Мы стараліся зрабіць магазін такім, каб ён падабаўся пакупнікам, — зазначыла ў сваім звароце да сабраўшыхся дырэктар ФПР «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Н.М.Жук, — каб

Леди нового года выбрали в Колядичах

Актуально, Культура, Молодёжный клуб
Мерапрыемства «Ледзі новага года» прайшло ў Калядзіцкім ДК. Асаблівасцю стала тое, што за ганаровае званне змагаліся не юныя дзяўчаты з мадэльнымі параметрамі, а звычайныя жанчыны-працаўніцы ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія выхоўваюць дзяцей. Актавая зала вясковага Дома культуры ў гэты вечар была запоўнена людзьмі як ніколі. Блізка пазнаёміцца з кожнай з шасці ўдзельніц конкурсу ў гледачоў была магчымасць дзякуючы традыцыйнаму заданню «Прадстаўленне». Больш старанна і рупліва канкурсанткам давялося рыхтавацца да ўсходняга танца. Здзівіць журы трэба было не толькі  гібкасцю, пластычнасцю, артыстычнасцю, але і адпаведным касцюмам. Яшчэ раз праявіць сваю знаходлівасць і фантазію трэба было падчас карнавальнага шэсця. Пачуццё гумару жанчыны ўключылі падчас конкурсу «Жыццёвая сітуацыя»:

Отец Игорь Мрыхин: «Меня пугает мода на религию»

Актуально, Культура
Сёння ў нас даволі незвычайны госць. На пачатку 90-х гадоў Ігар Андрэевіч Мрыхін папрацаваў майстрам, інжынерам-дыспетчарам, забеспячэнцам, займаў розныя пасады ў Брэсцкім дзяржспорткамітэце, быў адказным за шэраг будуемых аб’ектаў і загадчыкам спецыялізаванага стрэльбішча. Цяпер жа пружанцы ведаюць яго як айца Ігара — святара, настаяцеля Спаса-Праабражэнскай царквы на Горцы. — Айцец Ігар, як здарылася, што ўдалы кар’ерны рост выдатнага спецыяліста рэзка змяніўся і Вы вырашылі апрануць рызу свяшчэннаслужыцеля? — У 1982 годзе, пасля заканчэння школы, вырашыў стаць будаўніком і паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Пасля перапынку, звязанага са службай у арміі (служыў у авіяцыі стратэгічнага прызначэння), закончыў ВНУ і атрымаў спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Будаваў многія

Пружанская организация ветеранов физкультуры и спорта признана одной из лучших в области

Спорт
28 снежня адбылася першая сустрэча актывістаў Брэсцкай абласной арганізацыі  Беларускага грамадскага аб'яднання "Ветэраны фізічнай культуры і спорту". На сустрэчу з ветэранамі беларускага спорту, працаўнікамі спартыўнай галіны, а таксама кіраўнікамі першасных ветэранскіх арганізацый рэгіёна былі запрошаны кіраўнікі абласнога ўпраўлення  і гарадскога аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Мікалай Хевук і Аляксандр Бяспалаў, выканаўчы дырэктар Прадстаўніцтвы НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці Алена Белаконенка. Дарэчы, шмат каго зацiкавяць тренажеры для дома. Гэту традыцыю - сустракацца са старэйшымі прадстаўнікамі спорту Брэстчыны - Прадстаўніцтва падтрымлівае ўжо шмат гадоў. І калі раней гэта былі сустрэчы на гарадскім узроўні, то зараз зносіны з ветэранамі спорту выйшлі на абласны

Трое пружанских школьников побывали на президентской елке в Минске

Молодёжный клуб, Новости
Вучань 5 класа Ліноўскай СШ Раман Гвардзееў быў удастоены раённым аддзелам адукацыі такога гонару як прызёр абласной акцыі «Пад мірным небам роднай зямлі» і за ўдзел у трэцім рэспубліканскім конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці «Залатая ліра-2010». Анастасія Шышко (9 клас СШ №4) — шматгадовая ўдзельніца народнай студыі моды «Папараць-кветка», якая разам з іншымі «модніцамі» стала дыпламанткай рэспубліканскага экалагічнага конкурсу «Юннат-2010», а таксама абласнога конкурсу «Вясенні капрыз». Ганна Салавей (5 клас СШ №1) — таксама прызёр абласной акцыі «Пад мірным небам роднай зямлі». За два дні, 23 і 24 снежня, пружанскія школьнікі пабывалі ў цырку і на навагоднім тэатралізаваным прадстаўленні ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. З сабой яны прывезлі падарункі і,

Санаторий «Ружанский» приглашает в… баню

Здоровье, Новости
У санаторыі «Ружанскі» адкрыты новы рэабілітацыйны цэнтр. У яго ўваходзіць комплекс лазняў (руская, фінская і турэцкая) з басейнам, пакоем для адпачынку і барам, у якім можна папіць піва, квасу ці медавухі. У цокальным памяшканні цэнтра працуе трэнажорная зала, а на другім паверсе — більярдная і прасторны гульневы пакой для дзяцей.

Дед Мороз и Снегурочка поздравили многодетную семью Бакуменко из Ружан

Новости
Самай першай у нашым раёне, каго наведалі Дзед  Мароз са Снягуркай, стала шматдзетная сям’я   Вольгі і Юрыя Бакуменкаў з г.п.Ружаны. Адбылося гэта  больш чым за тыдзень да Новага года. 15 хлопчыкаў і дзяўчынак сустракалі іх прама ў двары. Шаноўныя госці ледзьве зацягнулі ў дом два вялікія мяхі з падарункамі: адзін — з рознымі атрыбутамі для заняткаў спортам, другі — з цацкамі і кнігамі-энцыклапедыямі. Санкі, якія ў мяшок не змясціліся, дужы Дзед Мароз нёс у руках. АЛЕ ПАДАРУНКІ гэтыя (дарэчы, набытыя за ахвяраванні розных арганізацый вобласці), як адзначыла Снягурка, яшчэ патрэбна зарабіць. Дзеці зразумелі намёк без дадатковай падказкі. Тут жа ў самым прасторным пакоі, дзе ярка свяцілася рознакаляровымі гірляндамі ёлка, адбыўся імправізаваны канцэрт мастацкай самадзейнасці: хлопчыкі

Звездным был уходящий год для механизатора ОАО «Журавлиное» Александра Барана

Профессия, Сельское хозяйство
Летам вёска прачынаецца рана. Разам з першымі пеўнямі бацькі былі ўжо на нагах і ішлі завіхацца па гаспадарцы. Бацька накіроўваўся на працу першы, бо працаваў механізатарам. Потым збіралася маці, якая шчыравала ў паляводстве. Маленькі Сашка заставаўся пад наглядам трох старэйшых сясцёр. Адразу за Клепачамі раскінула свае ўладанні вялікае балота, якому, здавалася, няма ні канца ні краю. Вясной і летам над ім вісела сіняя смуга. Такі малюнак і цяпер часта паўстае перад вачамі механізатара ААТ «Жураўлінае» Аляксандра Міхайлавіча Барана. У ДЗЯЦІНСТВЕ галоўным захапленнем хлопчыка была тэхніка. Ён цэлымі гадзінамі мог назіраць за тым, як пасля праходу трактара з плугам за ім цягнулася чорная палоска раллі. А якім шчасцем свяціліся вочы, калі бацька дазваляў пасядзець у кабіне трактара і прае

Ирина Острейко: «Если бы в Пружанах был приют для бездомных животных, я бы пошла туда работать»

Актуально
Ужо шмат гадоў, штодня,  прыблізна ў адзін і той жа час – з 11 да 15 гадзін,  Ірына Астрэйка займаецца звыклай справай. Ідзе па знаёмым гарадскім маршруце і… корміць бадзяжных катоў. Нехта, гледзячы на маладую жанчыну, здзіўлена паціскае плячыма, хтосьці, ведаючы пра яе добрае сэрца, сам нясе рэшткі сняданку для коцікаў.  А Ірына па-ранейшаму, ахвяруючы ўласным часам і грашыма, варыць для іх кашкі і лечыць хворых. … АСЯ, Федзя, Маркіз, Кузя, Рыжык, Фрося – у кожнага з гэтых чатырохлапых, некалі падабраных на вуліцы сяброў гаспадыні, свая гісторыя. Асю, напрыклад, яна прывезла з Брэста. Малое кацянё цялёпкалася ў мазуце, кінутае па пагібель. Федзю і Феню проста не здолела пераступіць, яны пішчалі прама пад нагамі на шматлюднай вуліцы… Такія каціныя гісторыі, падобныя адна на другую сваё