У Гродне прайшлі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў (малодшая ўзроставая група) «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Брэсцкую вобласць прадставілі юныя хакеісты каманды «Мухавец» (Пружаны). Завяршыліся спаборніцтвы ў групах. Пружанцы прабіліся ў фінал, на шляху да якога нанеслі разгромныя паражэнні дружынам Гомельскай і Гродзенскай абласцей з лікам 12:3 і 7:0. У суботу ў барацьбе за першае месца нашы хакеісты змагаліся з равеснікамі з Магілёўскай вобласці. Перамога засталася за намі!
Мікола Архуцік.
