Сахарный диабет: следите за весом!
Сёння ў свеце налічваецца 220 мільёнаў хворых на цукровы дыябет. Колькасць захварэўшых кожныя 15 гадоў павялічваецца ўдвая. У нашым раёне такі дыягназ пастаўлены 1359 чалавекам. Медыкі і арганізацыі аховы здароўя б’юць трывогу, спрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы.
Шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку гэтага захворвання, прайшоў на мінулым тыдні на Пружаншчыне. Больш падрабязна пра гэта і не толькі мы гутарым з урачом-эндакрынолагам І.К. Кажэўнікавай.
— Ірына Канстанцінаўна, ці задаволены Вы вынікамі акцыі, якую праводзілі 8 лістапада ў гарадскім універмагу?
— Нагадаю, што ў той дзень можна было атрымаць кансультацыю ўрача, набыць інфармацыйны матэрыял па пытаннях захавання здароўя. Падчас акцыі да нас звярнуліся 98 чалавек, пераважна жанчыны, у мно
