В Шерешевской художественной школе занимается треть подростков поселка
Фарміраваць густ, прывіваць любоў да музыкі, арганізоўваць вольны час дзяцей і моладзі – вось асноўныя мэты, якія ставяць перад сабой выкладчыкі Шарашоўскай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Вольгі Пятроўны Краўчук. Сёння ў школе займаюцца 76 дзяцей, а гэта прыкладна трэць усіх школьнікаў пасёлка.
Школа была заснавана яшчэ ў 1968 годзе. Цяперашнія работнікі працягваюць традыцыі, закладзеныя яе першымі кіраўнікамі і выкладчыкамі. За гэты час школу скончыла 210 вучняў. 43 з іх працягвалі музычную адукацыю ў спецыялізаваных навучальных установах, многія зараз працуюць у музычных установах раёна, а трое вярнуліся ў родную школу.
Рашэннем райвыканкама ў 2008 годзе пасялковая музычная школа была ператворана ў школу мастацтваў. Акрамя музычнага аддзяленне, у якім дзеці займаюцца па класу

